пасядзе́нкі, ‑нак; адз. няма.

Абл. Наведванне каго‑н. з мэтай прабавіць вольны час у размовах. Хутка пачынаюць сходзіцца на пасядзенкі суседзі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіню́га, ‑і, ДМ ‑нюзе, ж.

Абл. Сіняватыя кругі пад вачыма. Твар у Метлюга быў азызлы, пад вачыма сінюга, голас сіпаваты. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скачы́ха, ‑і, ДМ ‑чысе, ж.

Абл. Блыха. [Шыманскі і Кулік] леглі на сена і бяздумна ляжалі, але доўга ляжаць не давялося, апанавала скачыхі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

складня́, ‑і, ж.

Абл. Штабель. Там плот абваліўся — трэба яго падперці, там складня дроў нахілілася, вось-вось разбурыцца — трэба перакласці яе. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тудэ́ю, прысл.

Абл. У той бок, у тым папрамку. [Міхась:] — Давай, правядзі мяне да перавозу. [Рыгор:] — Добра, якраз я сам меўся тудэю ісці. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упе́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Абл. Утаропіць. Дзеткі зашыліся ў куток і ўперылі вачаняты на пачырванеўшага пана, які скончыў есці. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хто-ко́львек, каго-кольвек і пад. (гл. хто), займ. неазначальны.

Абл. Хто-небудзь. Заўтра ў мяне адзін урок, падменіць хто-кольвек. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ца́пкі, ‑ая, ‑ае.

Абл. Хваткі, учэпісты. Дзікі вінаград.. моцна ўчапіўся за тонкія дошкі, за кроквы, пераплёўшы іх сваімі цапкімі вусікамі-вывітушкамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЛЬША́НКА, Вішнёўка, Гальшанка, Жыгянка,

Луска, рака на З Беларусі, у Мінскай і Гродзенскай абл., правы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана). Даўж. 60 км. Пл. вадазбору 311 км³. Цячэ на паўд.-зах. схілах Ашмянскага узв. (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.). Даліна выразная. Пойма двухбаковая, шыр. 100—200 м. Рэчышча сярэднязвілістае, месцамі каналізаванае. Берагі нізкія.

т. 1, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІВЯНЕ́ЦКІ РАЁН,

адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Створаны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл. Цэнтр — г.п. Івянец. Падзяляўся на 15 сельсаветаў. У Вял. Айч. вайну на тэр. раёна ўтворана Івянецка-Налібоцкая партызанская зона. З 8.1.1954 раён у Маладзечанскай, з 20.10.1960 — у Мінскай абл. 17.4.1962 раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена Валожынскаму і Стаўбцоўскаму р-нам.

т. 7, с. 161

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)