засто́льны, -ая, -ае.

Які адбываецца за сталом (у час абеду, банкету і пад.).

З. тост.

Застольная песня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засу́шлівы, -ая, -ае.

Які суправаджаецца засухай, пакутуе ад засухі.

З. раён.

Засушлівае лета.

|| наз. засу́шлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іншаду́мны, -ая, -ае.

Які думае, мысліць інакш, чым хто-н., мае іншыя погляды, перакананні.

Іншадумныя члены з’езда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

калегія́льны, -ая, -ае (кніжн.).

Які ажыццяўляецца сумесна, групай асоб.

Калегіяльнае кіраўніцтва.

Калегіяльнае рашэнне.

|| наз. калегія́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камера́льны, -ая, -ае (спец.).

Які адносіцца да лабараторнай апрацоўкі матэрыялаў, сабраных у час экспедыцый.

Камеральныя работы геолагаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампане́йскі², -ая, -ае (разм.).

Пра непланамерную арганізацыю работы: бессістэмны, выпадковы, які праводзіцца нерэгулярна, рыўкамі.

К. метад работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

канспекты́ўны, -ая, -ае.

Які мае характар канспекта; кароткі.

К. пераказ лекцыі.

Канспектыўнае паведамленне.

|| наз. канспекты́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капшу́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Мяшочак для тытуню, які сцягваецца шнурком; кісет.

Насыпаў махоркі ў к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карае́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Дробны жук-шкоднік, які грызе драўніну і кару дрэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кара́льны, -ая, -ае (афіц.).

Які падлягае пакаранню, цягне за сабой пакаранне.

К. учынак.

|| наз. кара́льнасць, -і, ж.