Неаднолькава, розна. У залежнасці ад настрою бацька па-рознаму рэагаваў на тыя скаргі.Паслядовіч.— Смешны ты, Мацвей. Па-рознаму можна хацець. Калі я хачу, то я, не адкладваючы надоўга, пачынаю гэта рабіць. А тваё хаценне і астанецца хаценнем, бо ты не робіш тое, што ты хочаш.Лобан.Мой час па-рознаму бяжыць: То з гулам, як вясновы гром, То ціхенька, нібы ручай, То скокам-бокам, нібы ліст.Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сусе́дства, ‑а, н.
1. Блізкасць з кім‑, чым‑н. па месцу жыхарства. Камсамолкі з інтэрната № 2 узялі шэфства над хлопцамі, што пасяліліся па суседству з імі.Грахоўскі.[Некрашэвічы і Нарбутовічы] жылі па суседству, але ў хату адзін да аднаго не заходзілі.Чарнышэвіч.// Блізкасць, сумежнасць з кім‑, чым‑н. па месцу знаходжання, размяшчэння. Стаіць .. [хата] наводшыбе і ў блізкім суседстве з хмызняком ускрай балота.Колас.Суседства з рынкам прыносіла і нямала забаў.Бачыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шлёпанцы, ‑аў; адз. шлёпанец, ‑нца, м.
Разм.
1. Хатнія туфлі, звычайна без заднікаў. Маці зашаркала шлёпанцамі па падлозе і падышла да стала.Сачанка.[Ніна] ўсадзіла ногі ў шлёпанцы і вярнулася к тэлефону — пазваніць Васілю Кузьмічу.Лобан.
2. Гучныя, звонкія ўдары далонню па целе. І шлёпанцы сыпаліся па азадачку хлопчыка. Гаспадыня хаты раздае сваім дзіцянятам — гэтым неахайным, мурзатым і шматлікім стварэнням — па кавалачку хлеба, часам супакойваючы таго, другога добрым шлёпанцам.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Berúfm -(e)s, -e
1) прафе́сія, спецыя́льнасць;
von ~па прафе́сіі;
im ~ stéhen* працава́ць (па спецыя́льнасці);
séinem ~ náchgehen* выко́нваць свае́ абавя́зкі
2) прызва́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
біцю́г, ‑а, м.
Рабочы конь — цяжкавоз буйной пароды. [На вуліцы] .. іншы раз нават цокаюць па бруку падковамі вялізныя.. біцюгі, якія развозяць паклажу па раскіданых у глухіх завулках крамках і ларках.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасумава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак.
Сумаваць некаторы час. Мы сягоння на чужой чужыне сядзем па-сяброўску за сталом, Пасумуем па сваёй краіне, Песню «А ў бары, бары» спяём.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадпрые́мства, ‑а, н.
Вытворчая ці гандлёвая ўстанова. Нават калі Зімчук з дому ехаў у аб’езд па цагельных заводах ці па другіх прадпрыемствах горада, ён падвозіў Валю на работу.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разапха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Пхаючы, размясціць па розных месцах — пра ўсё, многае. Разапхаць рэчы па кутках.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рая́ль, ‑я, м.
Музычны клавішны інструмент з металічнымі струнамі, нацягнутымі па гарызанталі. Іграць на раллі. Вучыцца па класу раяля.
•••
Кабінетны раяль — раяль невялікага памеру (у адрозненне ад вялікага, канцэртнага).
[Ад фр. royal — каралеўскі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
светлалі́сты, ‑ая, ‑ае.
Са светлым лісцем. Па адзін і па другі бок дарогі ляжалі чатырохкутныя сажалкі, як вялізныя люстры, акаймаваныя густымі кустамі светлалістага лазняку, буйн[о]й асакі і кветак.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)