ура́нні, прысл.

Абл. Раніцай. Амаль ніхто не спаў, бо ўсе ведалі, што ўранні пачнецца бой за Мінск. Мележ. Восень. Уранні дзеткам не так смачна і доўга спіцца, як увесну і ўлетку. Гарэцкі. Стала холадна, усё цела працялі дрыжыкі: і не так ад таго, што вада ўранні халодная, як ад трывогі — што там, за ракой? Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяг 1, ‑у, м. (рэдка).

Бег, рух. Хай бягуць няспынным цягам Дні і ночы, нашы сны. Іверс.

•••

Адным цягам — заложна, без перадышкі, адным намаганнем.

Даць цягу гл. даць.

З цягам часу — праз некаторы час; за пэўны час.

цяг 2, ‑а, м.

Тое, што і цяж. Ціха дзынкнулі правады. Чалавек зачапіўся, відаць, за цягі блакіроўкі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здоро́воI межд. (приветствие) прост. здаро́ў (здаро́ва), як ма́ешся, до́бры дзень;

за здоро́во живёшь без дай прычы́ны, ні з таго́ ні з сяго́;

подобру́-поздоро́ву паку́ль цэ́лы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

невозмо́жность немагчы́масць, -ці ж., немажлі́васць, -ці ж.;

в слу́чае невозмо́жности калі́ не́льга, у вы́падку немагчы́масці;

за невозмо́жностью з прычы́ны немагчы́масці;

до невозмо́жности да немагчы́масці; (чрезвычайно) надзвыча́йна, надзвы́чай;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

утяну́ть сов.

1. разг. (уволочь за собой) сцягну́ць; (куда-л. — ещё) зацягну́ць;

2. (уменьшить в объёме) разг. зацягну́ць;

утяну́ть та́лию зацягну́ць та́лію;

3. перен. (украсть), прост. сцягну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зайсці́, зайду, зойдзеш, зойдзе; пр. зайшоў, ‑шла, ‑шло; заг. зайдзі; зак.

1. Прыйсці куды‑н., да каго‑н. ненадоўга, пабыць дзе‑н. мімаходам. Каб не размінуцца з Янкам, Лабановіч рашыў зайсці на яго ранейшую кватэру. Колас. Увечары прыехаў з Серадзібора капітан Рыбін і зайшоў да Малашкіна. Пестрак. // па каго-што і з інф. Прыйсці з якой‑н. мэтай. Зайсці ў яслі па сына. □ Ідзе Міхал дамоў з абходу, І хоць чуваць, што ныюць ногі, Але зварочвае з дарогі І робіць круг, бо як стрымацца, Каб не зайсці палюбавацца І ярыною і жытамі? Колас. // у што. Увайсці куды‑н. Зайсці ў двор. Параход зайшоў у порт. □ Малады чалавек зайшоў у кабінет і хутка выйшаў. Кавалёў. // у што. Залезці, забрацца. Зайсці па калені ў ваду.

2. Ідучы, апынуцца далёка або не там, дзе трэба. — Ты не спазніся ў часць. Яны далёка зойдуць, і табе цяжка будзе дагнаць іх. Шамякін. Пешыя і абоз .. пайшлі напрасткі. І зайшлі ў .. бездань балот. Брыль.

3. Ідучы, дасягнуць патрэбнага месца. — Уставай, сынок... Табе ж да відна трэба ў Петрыкаў зайсці. Капыловіч.

4. Падысці не прама, а збоку, у абход. Зайсці, спераду. Зайсці ў тыл ворагу.

5. Ідучы, завярнуць за што‑н., апынуцца за чым‑н. Зайсці за вугал. Зайсці за лес. □ Начальнік цэха зайшоў за стол, адсунуў нагою крэсла, насцярожыўся. Карпаў.

6. Апусціцца за гарызонт (пра нябесныя свяцілы). Месяц зайшоў. □ Сонца даўно зайшло, і ў лесе панаваў змрок. Сіняўскі.

7. Узнікнуць, пачацца (пра размову, гутарку). Зайшла гутарка пра дружбу. □ З прычыны гэткага непаразумення зайшло было пытанне аб тым, ці не варта адкласці сход. Зарэцкі.

8. Разм. Зрабіць ход, пайсці (пры гульні ў карты). Зайсці тузам.

9. Разм. (звычайна са словам «замуж»). Стаць чыёй‑н. жонкай. [Макрына] замуж зайшла. За Пракопавага сына Яўгена. Баранавых. // куды. Пажаніўшыся, пераехаць туды, дзе жыве муж. За мяне ён старэйшы, а ведаю я яго з той пары, як сюды замуж зайшла. Пташнікаў.

10. у што. Заехаць, паглыбіцца. Цвік зайшоў у сцяну па самую плешку.

11. Налажыцца адно на другое. Зайшла пала за палу.

12. Падысці, змясціцца. Шыба зайшла ў пазы.

•••

Далёка зайсці — выйсці за межы звычайнага, пераступіць граніцы дазволенага.

Зайсці на аганёк (агеньчык) — зайсці да каго‑н. мімаходам, убачыўшы ў вокнах святло.

Зайсці ў тупік — трапіць у цяжкае, бязвыхаднае становішча.

Розум за розум зайшоў гл. розум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грыбасе́й, ‑ю, м.

Разм. Пра цёплы дробны дождж, які спрыяе росту грыбоў. За акном церусіў дождж, ціхі і цёплы грыбасей. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дакляра́цыя, ‑і, ж.

Уст. Абяцанне зрабіць, даць што‑н. Вухча сваю даклярацыю выканаў: пабыў перад панам за адваката ад усёй вёскі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аэраста́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Навука аб законах раўнавагі паветра і газаў, якія прымяняюцца ў лятальных апаратах, лягчэйшых за паветра (аэрастатах).

[Ад грэч. aēr — паветра і statike — раўнавага.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

банду́ра, ‑ы, ж.

Украінскі шматструнны шчыпковы музычны інструмент з шырокім грыфам. Я палюбіў цябе, край украінскі, За слодыч музыкі бандур тваіх. Журба.

[Ад грэч. pandúra.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)