адшы́ць, ‑шыю, ‑шыеш, ‑шые; зак., што.
1. Адрабіць шыццём.
2. і без дап. Скончыць шыць.
3. Разм., каго. Адахвоціць, адбіць ахвоту наведваць каго‑н.; пазбавіцца ад каго‑н. Славік ламаў галаву, якім чынам адшыць Тараса і хоць на кароткі час застацца з .. [Мамай] з вока на вока. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інжы́р, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства тутавых; фігавае дрэва, смакоўніца.
2. ‑у. Салодкі мясісты плод гэтага дрэва; фіга, смоква, вінная ягада. / у знач. зб. У гэты час старая служанка прынесла віно і драўляную талерку з сушаным інжырам і рознымі яшчэ прысмакамі. Самуйлёнак.
[Перс.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канво́й, ‑ю, м.
1. Труgа ўзброеных людзей, якая суправаджае каго‑, што‑н. для аховы або прадухілення ўцёкаў. Панурыя, засмучаныя, устрывожаныя і абураныя такою несправядлівасцю, кандыбаюць сяляне пад казацкім канвоем. Колас.
2. Атрад баявых караблёў, які суправаджае і ахоўвае транспартныя і гандлёвыя судны ў час марскіх пераходаў.
[Гал. konvooi.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заканчэ́нне, ‑я, н.
1. Давядзенне да канца, завяршэнне чаго‑н. Пасля заканчэння дзесяцігодкі Ніна паступіла ў медінстытут. Шахавец. Гэта нічога, што заканчэнне дома адклалася. Чорны. // Надыход канца, сканчэнне (пра час, тэрмін). Заканчэнне тэрміну дагавору.
2. Заключная частка, канец чаго‑н. Заканчэнне рамана ў наступным нумары часопіса.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
запа́мятаваць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што, на каго-што, са злучн. «што» і без дап.
Абл. Забыць. — Нібы падмянілі мяне. Азарт такі да працы з’явіўся, да канала, што на ўсё запамятаваў. Галавач. Чытаючы, [Зося] запамятавала, што час быў позні і жыццё на вуліцы пачало глухнуць. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злачы́нства, ‑а, н.
Грамадска небяспечнае дзеянне (або бяздзеянне), якое парушае закон і падлягае крымінальнай адказнасці. Крымінальнае злачынства. Дзяржаўнае злачынства. Ваеннае злачынства. □ Філістовіч яшчэ пэўны час спрабаваў выкручвацца, але вопытны следчы крок за крокам выкрываў усё новыя злачынствы былога гітлераўскага служкі. Паслядовіч.
•••
На месцы злачынства гл. месца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́дан, ‑у, м.
Пахучая смала некаторых трапічных дрэў (выкарыстоўваецца для абкурвання ў час рэлігійных абрадаў). Жалобная працэсія павольна рухалася па вуліцах, блішчалі рызы духавенства, плыў сіні дым ладану. Самуйлёнак.
•••
Баяцца як чорт ладану гл. баяцца.
Дыхаць на ладан гл. дыхаць.
Як чорт ад ладану гл. чорт.
[Ад перс. lâdan.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Крыўдны, злосны жарт з каго‑, чаго‑н., высмейванне каго‑, чаго‑н. Сустрэць насмешкамі. Баяцца насмешак. □ Некаторы час Лабановіч і ў сяле не паказваўся, бо нейк прыкра было слухаць насмешкі сяброў. Колас. У голасе .. [Алі] Леанід пачуў непрыязную насмешку. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натрэнірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.
Набыць навык у чым‑н. шляхам трэніроўкі; стаць умелым, спрытным у чым‑н. Слых.. [Аляксея] за час блуканняў паспеў натрэніравацца, каб адрозніць гукі і шолахі ў лесе. Хадкевіч. Павел натрэніраваўся ўжо хадзіць у плутонавых умовах, дый дарога на гэты раз была роўная. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неперамо́жны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога нельга перамагчы. Як непераможны асілак, Кастрычнік ідзе па зямлі. Аўрамчык. Народ устане з новай сілай Непераможны, горды, грозны. Танк. // Такі, якому цяжка процістаяць; непераадольны. Гэты праект захапіў дзядзьку Марціна сваёю простасцю і ў той жа час непераможнаю сілаю свайго доваду. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)