дзе́ля справядлі́васці um gerécht zu sein, der Geréchtigkeit hálber
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бурачко́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Падобны па колеру па бурак, лілова-чырвоны. Па шырокіх прагалках, што трапляліся на даўніх лесасеках, бурачковым аксамітам рассцілаліся круговіны дзікай канюшыны.Машара.— А вы што, прыезджы? — звярнулася другая, ніжэйшая, з рудаватымі валасамі і бурачковага колеру шчокамі, відаць, радая выпадку пазнаёміцца з маладым чалавекам.Сапрыка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схо́дцы, ‑аў; адз.няма.
Разм. Тое, што і сходы. Хвалюючыся і прыглядаючыся да ўсяго, як навічок, .. [Цімка] прайшоў па тэрыторыі будоўлі, па хісткіх сходцах узняўся на будынак.Карпаў.Ідуць па мармуровых сходцах булачніцы, разносчыкі газет, але і ў іх такі самы настрой, і ім гэтаксама, як мне, хочацца спаць.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)