Пастая́лачка, пастаялка, лун. постоялка, карм. пастаяўка ’абрызглае малако’ (Сержп., Отчёт; паўн.-усх., КЭС; лун., в.-дзв., Шатал.), ’салодкае малако’ (Мядзв., Касп., Вешт., Мат. Маг., Мат. Гом., Сл. Брэс., Бяльк.; смарг., Сл. ПЗБ), ’прэснае малако’ (Грыг., Нас., Шн. 3; паўн.-усх., Мане.), ’вяршкі, смятана’ (докш., Янк. Мат.; ветк., Мат. Гом.; Сл. ПЗБ), іўеў. пастаялка ’свежая смятана’ (Сцяшк. Сл.). Да пастаяць (гл.). Аб суфіксе ‑ал‑ка гл. Сцяцко, Афіс, наз., 51–52.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасулі́ць ’ацаніць’, ’запрапанаваць (паесці)’, ’паабяцаць’ (Др.-Падб.; КЭС, лаг.; Касп., Сл. ПЗБ), пасу́лка ’прапанаванне цаны за купляемы тавар’ (Нас.). Укр. сули́ти (у Фасмера, 3, 801), рус. посули́ть, посуля́ть, посу́ловать, посу́ливать ’абяцаць, прапанаваць падарунак, паслугу, не выконваючы абяцання да пэўнага часу’, посул(ка) ’сумніўнае абяцанне’, посулы ’гасцінцы, хабар’; польск. posuła, posuł ’хабар’ з укр. мовы (Варш. сл., 4, 773). Усх.-славянскае. Узыходзіць да ст.-слав. соулѣи ’лепш’ (Фасмер, 3, 800).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́тра-паўла ’божая кароўка, Coccinella septempunctata’ (брасл., ЛА, 1), Пётра–Паўла (міёр., брасл., З жыцця, 169). Другасна збліжаная з імёнамі апосталаў Пятра і Паўла назва, якую нельга адрываць ад бедрык ’тс’ (гл.) (Трубачоў, Этимология–1975, 12). Сюды ж пе́транка ’божая кароўка, Coccinella’ (Сцяшк. Сл.). Суфікс ка, як у іншых ласкальных назвах насякомага: кароўка, андрэйка, бедарка, матрунка, кандратка і інш. (гл. Шаталава, З жыцця, 166–178). Параўн. пе́трык (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́шва ’карункавая або вышываная палоска, якую ўшываюць у настольнік, ручнік’ (ТСБМ, Інстр. 1, Сл. Брэс.), ’навалачка’ (брэсц., Нар. лекс.), про́шыўка ’тс’ (Сл. Брэс.). Рус. про́шва, про́шивка ’аблямоўка, палоска іншага колеру (у тым ліку карункавая або вышываная), якія ўшываюцца ў адзежу, настольнік, ручнік і да т. п.’, укр. про́шивка ’каўнер жаночай кашулі’. Дэрыват ад прашы́ць з суф. ‑ва (адносна суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34) і прашыва́ць з суф. ка, гл. шыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

clot

[klɑ:t]

1.

n.

1) камя́к -а́ m., камячо́к -ка́ m., dim.; згу́стак -ка m.

2) Med. тромб -а m.

a blood clot — згу́стак крыві́

2.

v.i.

1) згуса́ць, сьсяда́ць (пра малако́)

2) зго́ртвацца; згушча́цца (пра кроў)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

БА́КШТЫ,

вёска ў Беларусі, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобл., на р. Бярэзіна (бас. Нёмана). Цэнтр сельсавета і аб’яднанай сельскай гаспадаркі. За 25 км на У ад г.п. Іўе, 188 км ад Гродна, 25 км ад чыг. ст. Юрацішкі. 885 ж., 389 двароў (1995). Бакштаўскі лесапункт па нарыхтоўцы драўніны. Сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, б-ка, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Помнік партызанам.

т. 2, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЛУ́ЖА,

вёска ў Беларусі, у Пухавіцкім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПдУ ад г. Мар’іна Горка, 78 км ад Мінска, 8 км ад чыг. ст. Талька, раз’езд на чыг. лініі Асіповічы—Мінск. 588 ж., 189 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Музей і магіла Героя Сав. Саюза М.​П.​Чэпіка. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.

т. 3, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЗЯРА́НЫ,

вёска ў Беларусі, у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на р. Друць. Цэнтр сельсавета і калгаса імя Крупскай. За 36 км на ПнЗ ад Рагачова, 155 км ад Гомеля. 689 ж., 289 двароў (1994). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Брацкая магіла сав. воінаў. Каля Азяран стараж. гарадзішча (8—7 ст. да н.э. — 1—2 ст. н.э.) і курганны могільнік дрыгавічоў (11—12 ст.).

т. 1, с. 172

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРО́ДЗЕНСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ ПРАДЗІ́ЛЬНА-НІ́ТАЧНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ.

Засн. ў 1967 як бавоўнапрадзільная ф-ка. З 1973 прадзільна-нітачны камбінат. З 1980 сучасная назва. Уключае бавоўнапрадзільную і нітачную ф-кі. Асн. прадукцыя (1996): пража баваўняная і змешаная, швейныя ніткі баваўняныя і арміраваныя (бавоўна з поліэфірным стрыжнем). Прадукцыя з’яўляецца сыравінай для трыкатажных, галантарэйных, ткацкіх, швейных і абутковых прадпрыемстваў, ідзе на выраб бялізнавага і верхняга трыкатажу, панчошна-шкарпэтачных вырабаў, пашыў адзення, абутку і інш.

т. 5, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯЛІ́КІ РО́ЖАН,

вёска ў Салігорскім р-не Мінскай вобл., каля р. Морач і Чырвонаслабодскага вадасх., на аўтадарозе Чырв. Слабада—Ганцавічы. Цэнтр Рожанскага с/с і калгаса. За 43 км на З ад горада і чыг. ст. Салігорск, 176 км ад Мінска. 1227 ж., 460 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. За 4 км ад вёскі, ва ўрочышчы Шылава помнік партызанам. Царква Ушэсця.

т. 4, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)