вершава́ны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да вершаў, вершаскладання, напісаны вершамі, не празаічны.

Вершаваная форма.

В. фельетон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адве́чны, -ая, -ае.

Спрадвечны; які існуе з даўніх часоў.

Адвечныя балоты.

Адвечная таямніца.

|| наз. адве́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адві́слы, -ая, -ае.

Які адвіс, апусціўся, адцягнуўся ўніз; абвіслы.

Адвіслыя кішэні.

Адвіслыя губы.

|| наз. адві́сласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднайме́нны, -ая, -ае.

Які мае тое самае імя, такую самую назву.

Аднайменныя гарады.

|| наз. аднайме́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адпускні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Чалавек, які знаходзіцца ў водпуску.

|| ж. адпускні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адэква́тны, -ая, -ае (кніжн.).

Такі, які поўнасцю супадае, роўны чаму-н.

Адэкватныя паняцці.

|| наз. адэква́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ака́ліна, -ы, ж. (спец.).

Прадукт акіслення, які ўтвараецца на паверхні сталі і некаторых іншых сплаваў.

Жалезная а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лексікало́гія, -і, ж.

Раздзел мовазнаўства, які разглядае і тэарэтычна асэнсоўвае слоўнікавы склад мовы.

|| прым. лексікалагі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

літара́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які прафесійна займаецца літаратурнай працай; пісьменнік.

|| прым. літара́тарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лі́фчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Прадмет жаночай бялізны, які аблягае грудзі; станік.

|| прым. лі́фчыкавы, -ая, -ае.