загусці́ сов., в разн. знач. загуде́ть; (начать жужжать) зажужжа́ть;

ра́птам не́дзе загу́ў гудо́к — вдруг где́-то загуде́л гудо́к;

у сусе́днім пако́і загулі́ галасы́ — в сосе́дней ко́мнате загуде́ли голоса́;

пад сто́ллю загулі́ му́хі — под потолко́м зажужжа́ли (загуде́ли) му́хи

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нарадзі́цца сов., прям., перен. роди́ться;

~дзі́ўся ў бе́днай сям’і́ — роди́лся в бе́дной семье́;

у маёй галаве́ ~дзі́лася ду́мка — в мое́й голове́ родила́сь мысль;

◊ н. пад шчаслі́вай зо́ркай — роди́ться под счастли́вой звездо́й;

н. ў саро́чцы — роди́ться в соро́чке

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грыбо́к, ‑бка, м.

1. Памянш. да грыб (у 1, 2 знач.).

2. Назва некаторых паразітных грыбоў. Грыбок выклікаў захворванне скуры.

3. Збудаванне ў форме грыба для адпачынку, сховы ад дажджу, сонца і пад. Ада прапанавала Антону сесці пад грыбок, навідавоку. Пальчэўскі. На праезджых дарогах .. [ляснік] пабудаваў грыбкі для адпачынку пешаходаў. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дане́сціся, ‑нясецца; пр. данёсся, ‑неслася; зак.

Пашырыўшыся, наблізіўшыся, зрабіцца чутным (пра гукі, пахі і пад.). Нявідны адчуў нейкую радасць, калі да яго слыху данёсся.. шчэбет дзіцячых галасоў. Колас. Да Злобіча данеслася конскае тупанне, парыпванне драбінак — ехаў абоз. М. Ткачоў. // Зрабіцца вядомым (пра чуткі, весткі і пад.). Да людзей данеслася радасная вестка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вінт ​1, ‑а́, М ‑нце́, м.

1. Шпень са спіральнай нарэзкай; шруба.

2. Частка рухавіка парахода, самалёта і пад. у выглядзе лопасцей, замацаваных на вале. Грабны вінт. Вінт самалёта.

3. у знач. прысл. вінто́м. Спіраллю. З-пад кармы вінтом вырывалася пеністая вада. Асіпенка.

вінт ​2, ‑а, М ‑нце, м.

Карцёжная гульня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вісю́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Разм. Невялікая вісячая цацка, падвеска для ўпрыгожання чаго‑н. // Замёрзлыя каплі вады, каплі смалы, якія звісаюць, і пад. І згадзіліся ўсе: не вяртацца ж назад! А пад вечар прыціснуў яшчэ і мароз. Аж на пысах у коней — вісюлькі ад слёз. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амярцве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Страціць адчувальнасць, зрабіцца мёртвым (пра клеткі, тканкі і пад.).

2. перан. Страціць рухомасць пад уплывам чаго‑н. Амярцвець ад жаху. // Перастаць быць ажыўленым, заціхнуць. Вуліцы амярцвелі. // Пазбавіцца маральных сіл; адчуць спустошанасць; перастаць актыўна рэагаваць на падзеі. Душа амярцвела.

3. перан. Страціць жыццёвасць, значэнне; аджыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абвяза́ць, ‑вяжу, ‑вяжаш, ‑вяжа; заг. абвяжы; зак., каго-што.

1. Абгарнуць, абкруціць чым‑н., звязаўшы канцы або замацаваўшы вяроўкай і пад. Абвязаць галаву хусткай. Абвязаць на зіму яблыню саломай. // Звязаць вяроўкай, шпагатам, дротам і пад., каб змацаваць што‑н.

2. Замацаваць або ўпрыгожыць вяззю краі чаго‑н. Абвязаць абрус карункамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́кішкі,

У выразах: а) на кукішках — сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках (сядзець і пад.). Чалавек дваццаць маладых байцоў сядзелі на кукішках наўкол агню. Сяргейчык; б) на кукішкі — згінаючы ногі ў каленях і трымаючыся на насках (сесці, прысесці і пад.). Вера прысела на кукішкі, прымасціла між каленяў даёнку. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запіхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

Разм. Пхаючы, піхнуўшы, засунуць куды‑н. Гаспадыня.. пайшла, а я запіхнуў пад ложак чамадан.., сеў на крэсла. Чыгрынаў. [Яўхім] перахапіў з Алесевых рук торбу з соллю, паспрабаваў запіхнуць яе ў сваю шырокую кішэню, але не палезла, тады сунуў яе пад паху. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)