нара́дчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік, які выпісвае нарады на якую-н. работу.

|| ж. нара́дчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нараза́ць гл. нарэзаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наразны́, -а́я, -о́е.

1. гл. нарэзаць.

2. Які мае на сабе нарэзы, нарэзку.

Н. канал ствала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нара́іць, -а́ю, -а́іш, -а́іць; -а́й; зак.

1. каго-што. Параіць, парэкамендаваць для якой-н. мэты.

Н. добрага печніка.

2. з інф., каму і без дап. Даць параду зрабіць што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарака́нне, -я, н.

1. гл. наракаць.

2. звычайна мн. -і, -яў. Дакор, папрокі.

Матчыны нараканні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., на каго-што, з дадан. і без дап.

Выказваць крыўду на каго-, што-н., незадавальненне кім-, чым-н.

|| наз. нарака́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нараспа́шку, прысл.

Тое, што і наросхрыст.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нараспе́ў, прысл.

Працягла, расцягваючы словы.

Гаварыць н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́раст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м. і на́расць, -і, -ей і -яў, ж.

1. Ненармальнае патаўшчэнне на якой-н. частцы арганізма.

Н. на ствале дрэва.

2. Тое, што наогул нарасло дзе-н., на чым-н.

Лёдавыя нарасты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нарасхва́т, прысл.

Наперабой, стараючыся перахапіць у іншых.

Керамічныя вырабы купляюць н.