вёска ў Беларусі, у Вузлянскім с/с Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Цэнтр калгаса «Перамога». За 35 км на З ад Мар’інай Горкі, 50 км ад Мінска, 13 км ад чыг. ст. Рудзенск. 318 ж., 131 двор (1995). Сярэдняя школа, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз.сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСАВЕ́Ц,
вёска ў Беларусі, у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса «Асавец». За 45 км на З ад Мазыра, 178 км ад Гомеля, 34 км ад чыг. ст. Муляраўка. 712 ж., 248 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, Дом культуры, бальніца, аддз.сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЦВІ́НАЎКА,
вёска ў Беларусі, у Крычаўскім раёне Магілёўскай вобл., на р. Жукаўка. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 17 км на З ад Крычава, 81 км ад Магілёва, 1 км ад чыг. ст. Асавец. 383 ж., 126 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, дзіцячы сад, аддз.сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІ́ЛЬ IДзмітрыевіч
(30.12.1371, Масква — 27.2.1425),
вялікі князь маскоўскі [1389—1425]. Старэйшы сын Дзмітрыя Іванавіча Данскога. Жанаты з Соф’яй, дачкой вял. князя літ. Вітаўта. Да Маскоўскага княства далучыў у 1392 Суздальска-Ніжагародскае і Мурамскае княствы, у 1397—98 — Волак Ламскі, Бежацкі Верх, Волагду, Вялікі Усцюг і землі комі. Для барацьбы з татарамі заключыў зВКЛ саюз (1392), які распаўся ў сувязіз захопам Вітаўтам у 1403—04 Смаленска і Вязьмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАГО́РСК,
горад у Расіі, у Чэлябінскай вобл., на р. Урал. Засн. ў 1929 усувязіз буд-вам металургічнага камбіната, горад з 1931. 424 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак. Прам-сць: чорная металургія (металургічны камбінат; з-ды калібровачны, кавальска-пракатны, метызна-металургічны і інш.), машынабуд. і металаапр. (з-ды кранавы, штамповачны), хім., лёгкая, харчовая; вытв-сцьбуд. матэрыялаў і муз. інструментаў. 2 ВНУ. 2 т-ры. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́БВЕ (Kabwe),
горад у Замбіі. Адм. ц. Цэнтральнай правінцыі. Узнік у 1902 усувязіз распрацоўкай рудніка, да 1967 наз. Брокен-Хіл. 348,6 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Здабыча і выплаўка свінцу, цынку, ванадыю. Прам-сць: харч., тэкст., буд. матэрыялаў, хімічная. Цэнтр с.-г. раёна (вытв-сць кукурузы і тытуню, жывёлагадоўля). У адным з руднікоў К. ў 1921 знойдзены чэрап выкапнёвага чалавека (палеаантрапа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ГЕНЕРА́Л-ГУБЕРНА́ТАРСТВА,
адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1831—34 з цэнтрам у Мінску. Усувязізпаўстаннем 1830—31у Польшчы Мінская губерня паводле ўказа Сената ад 8.1.1831 была далучана да Беларускага генерал-губернатарства. Пасля таго, як паўстанне пашырылася на Беларусь і Літву (сак.—крас. 1831), Мінская губ. паводле ўказа Сената ад 8.4.1831 вылучана ў самаст. генерал-губернатарства; у 1834 М.г.-г. скасавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЛІКУЛАСТЫМУЛЯВА́ЛЬНЫ ГАРМО́Н,
гармон пярэдняй долі гіпофіза. Адкрыты ў 1931. У мужчын стымулюе сперматагенез, у жанчын — рост і выспяванне фалікулаўу яечніках.
Ф.г. — глікапратэід. Разам злютэінізавальным гармонам узмацняе сакрэцыю жан. палавых гармонаў — эстрадыёлу і прагестэрону, якія па механізме зваротнай сувязі тармозяць сакрэцыю Ф.г. Выдзяленне Ф.г. ўзмацняецца асаблівым рылізінг-гармонам гіпаталамуса. У жанчын прадукцыя Ф.г. мае цыклічны характар, звязаны зменструальным цыклам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́БЕЛЬНАЕ ТЭЛЕБА́ЧАННЕ,
сістэма размеркавання сігналаў тэлебачання па кабельных лініях сувязі. Аб’ядноўвае сістэмы тэлевізійнага вяшчання, прыкладнога тэлебачання, службы электрасувязі, у т. л. тэлефанія, камп’ютэрныя сеткі, сродкі мультымедыя і інш. Выкарыстоўваецца для павелічэння колькасці каналаў і якасці перадачы інфармацыі. Найб. пашырана ў раёнах з высокім узроўнем прамысл. перашкод (напр., у гарадах з рознапавярховай забудовай), горных мясцовасцях і інш.Гл. таксама Відэатэлефон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮ́ЧЫК Пётр Васілевіч (вер. 1923, в. Рыбцы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.1.1945). Герой Сав. Саюза (1945). УВял.Айч. вайну на фронце з 1944, тэлефаніст. Вызначыўся пры вызваленні Польшчы. 14.1.1945 пад шквальным агнём праціўніка выправіў на лініі сувязі 46 пашкоджанняў. 15.1.1945 у крытычны момант бою закрыў сабой амбразуру варожага дзота, з якога вёўся кулямётны агонь па сав. пяхоце.