2. Рассеяць моцным струменем (вадкасць, парашок). Распыліць адэкалон пульверызатарам.
3. Раскідаць дробнымі часткамі, групамі, пазбавіўшы гэтым дзейснасці, сілы. Распыліць сродкі. Распыліць сілы.//перан. Рассеяць (увагу, энергію і пад.), накіраваўшы адначасова на розныя прадметы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рознагало́сы, ‑ая, ‑ае.
Які адрозніваецца ад іншага (іншых) голасам, гучаннем. Тысячы рознагалосых птушак напоўнілі паветра свістам, шчэбетам і спевамі.Колас.Івана Лыкава падтрымалі рознагалосыя воклічы.Арабей.// Такі, у якім чутны розныя галасы. Рознагалосыя спевы. Рознагалосы тлум. □ З самай раніцы лес напоўніўся рознагалосым гоманам.Вірня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэквізі́т, ‑у, М ‑зіце, м.
1.Розныя рэчы, неабходныя для пастаноўкі спектакляў ці здымкі кінафільмаў. Рыгор прычыніў вузкія дзверцы за кулісы і паглядзеў на груды складзеных дэкарацый і рэквізіту.Гартны.
2. Неабходны элемент у афармленні дакумента (месца, дата выдачы, подпісы), без чаго дакумент лічыцца несапраўдным.
[Ад лац. requisitum — неабходнае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«АСТО́Я»,
прыватнаўласніцкі герб у ВКЛ: на чырвоным полі 2 залатыя месяцы рагамі ў розныя бакі, паміж месяцамі меч без похвы, рукаяткай уверх; клейнод — на прылбіцы 5 страусавых пёраў. Паводле паданняў, узнік на пач. 11—12 ст. На тэр.ВКЛ пашыраны пасля прыняцця Гарадзельскага прывілея 1413. Гербам «Астоя» карысталіся больш за 200 шляхецкіх родаў на Беларусі, Украіне, у Літве і Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫ́ДНЫ РЭЛЬЕ́Ф,
тып рэльефу пустыняў, паўпустыняў, сухіх стэпаў. Фарміруецца пад уплывам арыднага клімату, дзейнасці ветру (дэфляцыя, эолавая акумуляцыя), пустыннага выветрывання, эрозіі часовых вадацёкаў. Для ўзвышаных плато, перадгор’яў характэрны формы арыднай дэнудацыі і эрозіі (педыменты, бедленды і інш.), для нізін і раўнін — розныя тыпы камяністых і пясчаных пустыняў з эолавымі формамі рэльефу (барханы, градавыя пяскі і інш.), засоленымі азёрнымі ўпадзінамі, такырамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСМАРФАМА́НІЯ (ад дыс... + марфа... + манія),
псіхічнае расстройства, якое выяўляецца хваравітай упэўненасцю ў наяўнасці выдуманай фіз. заганы. Уласціва пераважна падлеткаваму ўзросту (як і дысмарфафабія) і тычыцца бачных участкаў цела, фігуры і палавых органаў. Часцей праяўляецца ў выглядзе звышцэнных ідэй або трызнення, звычайна суправаджаецца стараннай маскіроўкай сваіх перажыванняў, імкненнем да выпраўлення выдуманага дэфекту любым шляхам. Пры гэтым магчымы імкненне да самагубства, самапашкоджанне, розныя віды самалячэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРТАМЕТРЫ́Я,
раздзел картаграфіі, які вывучае спосабы вымярэнняў па картах каардынат, вышыні (глыбіні), даўжыні, плошчы, аб’ёмаў, напрамкаў і інш. характарыстык геагр. аб’ектаў. Картаметрычныя вымярэнні шырока выкарыстоўваюцца ў фіз. геаграфіі, геамарфалогіі, гідралогіі, акіяналогіі, глебазнаўстве, эканам. геаграфіі, дэмаграфіі і інш. Да задач К. адносіцца таксама ацэнка дакладнасці вымярэнняў з улікам маштабу і картаграфічных праекцый. Пры картаметрычных работах ужываюць розныякартаграфічныя прылады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШЫКу батаніцы,
простае батрычнае суквецце з пашыранай галоўнай воссю ў выглядзе канічнай ці сподкападобнай пляцоўкі, на якой шчыльна размешчаны дробныя кветкі. Абкружана шматлістай абгорткай. Характэрна для раслін пераважна сям. складана-кветных, некат. парасонавых і званочкавых.
Такая будова суквецця спрыяе апыленню кветак. Для прадухілення самаапылення выпрацаваліся розныябіял. прыстасаванні (напр., паступовае раскрыццё кветак, розны тэрмін развіцця тычынак ці песцікаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛА́НЖ (ад франц. mélange сумесь),
1) у хіміі сумесь канцэнтраваных азотнай і сернай кіслот пры іх суадносінах па аб’ёме прыблізна 9:1. Выкарыстоўваюць у вытв-сці сернай к-ты вежавым спосабам.
2) Замарожаная сумесь яечных жаўткоў і бялкоў (яечны М.). Выкарыстоўваюць пераважна ў вытв-сці кандытарскіх вырабаў.
3) Змяшэнне ў пражы валокнаў, афарбаваных у розныя колеры, а таксама тканіна, вырабленая з такой пражы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАМЕ́ННАЯ І ПАСТАЯ́ННАЯ ВЕЛІЧЫ́НІ,
велічыні, якія прымаюць розныя значэнні ці застаюцца нязменнымі адпаведна. Напр., пры ізатэрмічным пашырэнні газу пераменныя велічыні — аб’ём і ціск, пастаянныя — маса і т-ра (гл.Бойля-Марыёта закон). Паняцце пераменнай велічыні ўзнікла ў 17 ст. з патрэб прыродазнаўства. Літарнае абазначэнне прапанавана Р.Дэкартам: пераменныя велічыні абазначаюцца апошнімі літарамі лац. алфавіта (x, y, ...), пастаянныя (канстанты) — першымі (a, b, c, ...).