МЫЦІ́ШЧЫ,
горад, цэнтр раёна ў Маскоўскай вобл. Вядомы з 15 ст. 152,3 тыс. ж. (1996). Паўн. прыгарад Масквы. Чыг. вузел. Прам-сць: прылада- і машынабудаванне (аўтасамазвалы, вагоны для метро), эл.-мех., электронная апаратура, кабельная прадукцыя, мастацкае ліццё, унікальная скульптура, дарожныя знакі, шарсцяныя тканіны, 2 ВНУ.
т. 11, с. 53
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫ́НТЭР (ад англ. printer друкар),
прылада для аўтам. друку вынікаў апрацоўкі інфармацыі на ЭВМ. Адносіцца да знакасінтэзавальных друкавальных прылад. Адрозніваюць П. кантактавага друку (маюць друкавальную, як і ў пішучых машынках, ці ігольчастую галоўку) і бескантактавага друку (струменныя і лазерныя), якія дазваляюць атрымліваць якасныя каляровыя відарысы.
т. 13, с. 74
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯСО́ЧНЫ ГАДЗІ́ННІК,
найпрасцейшая прылада для вымярэння часу. 2 лейкападобныя пасудзіны (ці цэлая сістэма) злучаны вузкай гарлавінай; адна часткова запоўнена пяском. Прамежак часу, за які пясок праз гарлавіну перасыпаецца з адной пасудзіны ў другую, можа складаць ад некалькіх гадзін да некалькіх секунд. Гл. таксама Гадзіннік.
т. 13, с. 162
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІДО́МЕТР (ад англ. speed скорасць + ...метр),
прылада, якая паказвае скорасць руху трансп. машыны. Бывае магнітаіндукцыйнага, радзей мех. дзеяння з эл. ці мех. (напр., з дапамогай гнуткага вала) прыводам ад трансмісіі або ад кола машыны. Звычайна са С. спалучаны лічыльны механізм, які паказвае пройдзены машынай шлях.
т. 15, с. 113
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСТАТАМЕ́Р,
прылада для вымярэння частаты перыядычных працэсаў. Найб. пашыраны Ч. для вымярэння частаты ваганняў электра- і радыёсігналаў (хвалямеры; частату вярчэння валоў механізмаў і машын вымяраюць тахометрамі). Адрозніваюць Ч. з электравымяральнымі механізмамі, электронныя аналагавыя і лічбавыя Ч. На практыцы ў якасці Ч. выкарыстоўваюць таксама асцылографы.
т. 17, с. 256
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
баро́метр, ‑а, м.
Прылада для вымярэння атмасфернага ціску. // перан. Тое, што з’яўляецца паказчыкам змен у чым‑н. Проза [Шамякіна] — своеасаблівы літаратурны барометр, дакладны паказальны тых змен.., што адбываюцца вакол нас. «Полымя».
[Ад грэч. báros — цяжар і metron — мера.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ке́льня, ‑і, ж.
Прылада муляра, тынкоўшчыка ў выглядзе трохвугольнай лапаткі для набірання і нанясення раствору на мур. На рыштаваннях новых дамоў у руках муляроў мільгалі кельні са свежым растворам. Якімовіч.
[Польск. kielnia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мультыпліка́тар, ‑а, м.
Спец.
1. Фотакамера з некалькімі аб’ектывамі, якая дае адначасова многа здымкаў з аднаго і таго ж прадмета, а таксама прылада для размножвання копій.
2. Спецыяліст па мультыплікацыі.
[Лат. multiplicator — памнажаючы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пі́шучы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад пісаць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які служыць для пісання. Пішучая прылада.
3. Дзеепрысл. незак. ад пісаць.
•••
Пішучая машынка гл. машынка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прае́ктар, ‑а, м.
1. Апарат, які прымяняецца для атрымання павялічанага адбітка на экране.
2. Аптычная прылада для параўнальнага вымярэння праекцыйным метадам лінейных і вуглавых памераў інструментаў, дэталей машын і інш.
[Ад лац. projector.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)