партыкуля́рны

(лац. particularis)

1) прыватны, неафіцыйны (напр. п. ліст);

2) цывільны, не форменны (пра адзенне).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сафі́я

(гр. sophia = майстэрства, мудрасць)

уяўленне пра сэнсавую напоўненасць рэчаў у антычнай і сярэдневяковай філасофіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эсхатало́гія

(ад гр. eschatos = апошні + -логія)

сукупнасць рэлігійных уяўленняў пра канчатковы лёс свету і чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вольнаадпу́шчаны, -ая, -ае. (гіст.).

Адпушчаны на свабоду (пра раба, прыгоннага).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малано́шаны, -ая, -ае.

Пра вопратку, абутак, якія насілі нядоўгі час.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

галагу́цкі, -ая, -ае (разм.).

Галандскі (пра пароду курэй).

Г. певень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закля́ты, -ая, -ае.

Непрымірымы, вечны (пра ворага, праціўніка).

З. вораг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замагі́льны, -ая, -ае (разм.).

Пра голас: глухі, як з магілы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абры́зглы, -ая, -ае.

Пра малако, якое пачало скісаць.

Абрызглае малако.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўгагры́вы, -ая, -ае.

3 доўгай грывай (пра коней).

Даўгагрывыя коні.