стан сістэмы часціц (цел), пры якім іх адносны рух адбываецца ў абмежаванай прасторы напрацягу прамежкаў часу, большых за характэрныя для гэтай сістэмы перыяды. Для ўтварэння З.с. неабходна існаванне сіл прыцяжэння паміж усімі (або асобнымі) часціцамі сістэмы на некат. адлегласцях паміж імі. Прыклады З.с.: элементарныя часціцы (адроны і рэзанансы), ядры атамныя, атамы, малекулы, падвойныя зоркі, зорныя скопішчы, планетныя сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛУ́МБА (ад англ. clump група дрэў, кустоў),
від кветніка, які прыўзняты на 10—15 см над узроўнем глебы (дарожак, газонаў). Часцей сіметрычны ў плане (круг, квадрат, авал). Для стварэння К. выкарыстоўваюць адна-, двух- і шматгадовыя кветкава-дэкар. расліны, газонныя травы. Расліны падбіраюць для забеспячэння бесперапыннага цвіцення напрацягувегетац. перыяду. К. ўпрыгожваюць скульптурамі, дэкар. вазамі, фантанамі, вечназялёнымі кадушачнымі раслінамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЧНА,
вадасховішча ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл., за 22 кмнаЗ ад г. Столін, каля в. Калоднае. Створана ў 1988. Пл. 1,4 км², даўж. 1,9 км, найб.шыр. 1,15 км, найб.глыб. 5,2 м, аб’ём вады 4,3 млн.м³. Напаўняецца вадой з р. Стубла. Ваганні ўзроўню напрацягу года да 2,9 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РАВЕНСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Брагінскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Чэрнеў, натэр. торфаўчастка Мураўна. Створана ў 1982. Пл. 1,68 км², даўж. 2 км, найб.шыр. 1,2 км, найб.глыб. 5,4 м, аб’ём вады 7,5 млн.м³. Напаўняецца вадой з р. Сярэдняя Брагінка па падвадным канале. Ваганні ўзроўню вады напрацягу года да 4,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння, гасп.-быт. мэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЯВІ́ЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
За 2 кмнаПнЗ ад г. Смалявічы Мінскай вобл. Створана ў 1978. Пл. 0,95 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 4 м, аб’ём вады 2,4 млн.м³. Наліўное, напаўняецца вадой з р. Пліса пры дапамозе помпавай станцыі. Ваганні ўзроўню вады напрацягу года 0,3—0,6 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі, адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЖА́ВА,
ручай у Палескім р-не Кіеўскай вобл. Украіны (верхняе цячэнне) і Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл. (ніжняе цячэнне), правы прыток р. Жалонь (бас.р. Прыпяць). Даўж. 20 км. Вадазбор нізінны (пл. 99 км²). Пачынаецца за 1 кмнаПнУ ад в. Дзянісавічы Палескага р-на і напрацягу 2,4 км цячэ натэр. Украіны, вусце за 1 кмнаПнУ ад в. Ражава Нараўлянскага р-на. Цячэ ў зоне адсялення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́трымка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. вытрымліваць — вытрымаць (у 6 знач.).
2. Уменне валодаць сабой; стойкасць, цярплівасць. Страціўшы адразу вытрымку, Вера Антонаўна ўсхліпнула і заківала галавою.Карпаў.Рашучасць і валявая вытрымка заўсёды былі спадарожнікамі гераізму.Кулакоўскі.
3.Рмн.‑мак. Невялікі ўрывак, цытата з якога‑н. тэксту. Вытрымкі з рамана, з даклада.
4. Час, напрацягу якога аб’ектыў фота‑, кінаапаратаў застаецца адкрытым у працэсе здымкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́фля, ‑і, ж.
Керамічны выраб для абліцоўкі сцен і печаў у выглядзе пліткі, вугла, часткі карніза. Бліскучыя каляровыя кафлі, якімі аздабляюцца ўсе будынкі, захоўваюць свой колер па працягу трохсот — чатырохсот гадоў.В. Вольскі./узнач.зб.— Гэта ж мы з вамі ляльку, а не кватэру зрабілі, кухня і ванна абкладзены белаю кафляю, падлога паркетная, на столі лепка...Арабей.Другі куток [пакоя] займала прыгожая грубка з узорыстай цёмнай кафлі.Васілевіч.
[Ням. Kachel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цясні́на, ‑ы, ж.
Вузкая, глыбокая рачная даліна з крутымі стромкімі схіламі. Далёка, там, дзе роў злучаўся з глыбокай цяснінай рэчкі, стаялі машыны.Асіпенка.Напрацягу гадоў [рачулка] .. стварыла цясніну са стромкімі, як муры, берагамі.Маўр.// Вузкі праход паміж гарамі, скаламі і пад. Гучны адзінокі стрэл пачуўся воддалі, рэха пранесла яго далёка, і ён паўтарыўся недзе ў гулкай цясніне гор.Самуйлёнак.Ёсць у Альпах далёкіх сяло, Ледзь бялее між горных цяснін.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРУВІ́МІ (Aruwimi),
рака ў Афрыцы, у Заіры, правы прыток р. Конга. Даўж. каля 1300 км, пл.бас. 116 тыс.км². Пачынаецца ў Сініх гарах пад назвай Ітуры (наЗ ад воз. Мабуту-Сесе-Сека), цячэ на плато, потым спускаецца ва ўпадзіну Конга. У верхнім і сярэднім цячэнні парогі і вадаспады. Паводкі (сак.—кастр.). Сярэдні расход вады 2 тыс.м³/с. Суднаходная напрацягу 60 км ад вусця.