1) заснаваны на законах логікі, выяўлены з яе дапамогай (напр. л. метад, л. вывад);
2) абумоўлены ўнутранай заканамернасцю чаго-н., непазбежны, неабходны (напр. л-ае развіццё падзей, л. вынік).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
друкава́ць
(польск. drukować, ад ням. drucken)
1) здапамогай спецыяльных прыстасаванняў адціскаць на паперы якія-н. знакі (літары, лічбы, чарцяжы, малюнкі і інш.), выдаваць такім спосабам у свет;
2) змяшчаць у друку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЭБА́Я—ШЭ́РЭРА МЕ́ТАД,
метад даследаванняў полікрышталічных матэрыялаў здапамогайдыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў. Прапанаваны П.Дэбаем і швейц. фізікам П.Шэрэрам (1916). Выкарыстоўваецца ў рэнтгенаўскім структурным аналізе для вымярэнняў параметраў элементарнай ячэйкі крышталёў, фазавага аналізу полікрышт. матэрыялаў і інш.
У Д.—Ш.м. тонкі пучок монахраматычных рэнтгенаўскіх прамянёў накіроўваецца на ўзор, які рассейвае выпрамяненне ўздоўж утваральных сувосевых конусаў (рассеянне адбываецца на крышталіках, для якіх выконваецца Брэга—Вульфа ўмова). Пры раўнамерным вярчэнні ўзору вакол восі, перпендыкулярнай першаснаму пучку выпрамянення, усе крышталікі ўводзяцца ў адбівальнае становішча. Рассеянае выпрамяненне рэгіструецца на фотаплёнцы ў цыліндрычнай (дэбаеўскай) рэнтгенаўскай камеры або здапамогай рэнтгенаўскага дыфрактометра.
М.М.Аляхновіч.
Схема здымка рэнтгенаграмы паводле Дэбая—Шэрэра метаду: 1 — рэнтгенаўская трубка; 2 — монахраматычнае рэнтгенаўскае выпрамяненне; 3 — дыяфрагма; 4 — крышталь; 5 — фотаплёнка; 6 — след дыфрагаваных прамянёў; O — след прамянёў, што прайшлі крышталь навылёт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАКО́ДЭР (англ. vocoder),
сістэма тэлефоннай сувязі, у якой моўная інфармацыя перадаецца кадзіраванымі сігналамі. На перадавальным баку здапамогай аналізатараў гуку моўныя сігналы пераўтвараюцца ў кадзіраваныя, на прыёмным — сінтэзатар узнаўляе з іх моўныя сігналы. Павялічвае прапускную здольнасць ліній сувязі ў 10—13 разоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯНКО́ЎКА,
шматлязовы рэжучы інструмент для атрымання канічных або цыліндрычных паглыбленняў, апорных плоскасцей вакол адтулін, зняцця фасак цэнтравых адтулін. Апрацоўка З. (зенкаванне) робіцца на свідравальных або спец. цэнтровачных станках (часам здапамогай дрыля або ўручную).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАСУ́ВЯЗЬ,
сувязь з перадачай і прыёмам паведамленняў здапамогайэл. сігналаў. Адрозніваюць правадную сувязь і радыёсувязь (гл. таксама Касмічная сувязь, Спадарожнікавая сувязь). Відамі Э., якія дазваляюць адначасова перадаваць некалькі паведамленняў па адным фіз. канале сувязі, з’яўляюцца высокачастотная сувязь і многаканальная сувязь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАЛАКА́ЦЫЯ,
адшукванне, вызначэнне месцазнаходжання, параметраў руху і распазнаванне падводных аб’ектаў здапамогай гідраакустычных сігналаў. Грунтуецца на законах гідраакустыкі. Бывае актыўная і пасіўная.
Актыўная гідралакацыя заснавана на выпраменьванні акустычных сігналаў у воднае асяроддзе і прыёме (рэгістрацыі) і аналізе адбітых ад аб’екта рэхасігналаў. Дазваляе вызначыць прасторавыя каардынаты і параметры руху выяўленага аб’екта, яго памеры і інш. характарыстыкі. З’яўляецца асн. спосабам атрымання інфармацыі аб падводных аб’ектах, якія не ствараюць уласнае акустычнае поле (напр., донныя і якарныя міны, патанулыя судны). Ажыццяўляецца здапамогай розных тыпаў гідралакацыйных станцый (гідралакатараў) і прылад (рэхалотаў), рэхаледамераў і інш.). Пасіўная гідралакацыя заснавана на прыёме і апрацоўцы акустычных сігналаў (шумаў), якія звычайна ненаўмысна ствараюцца самім аб’ектам (напр., падводнай лодкай). Дазваляе выявіць такі аб’ект, распазнаць яго, вызначыць напрамак на яго, скорасць і інш. элементы яго руху. Выкарыстоўвае рознага тыпу шумапеленгатары і тракты шумапеленгавання гідраакустычных комплексаў. Метады і сродкі гідралакацыі выкарыстоўваюцца ў марской справе (выяўленне падводных перашкод — рыфаў, скал, айсбергаў), рыбнай прам-сці (пошук касякоў рыбы), ваеннай справе (выяўленне падводных лодак, навядзенне іх на пэўны аб’ект) і інш.
На Беларусі пытанні тэорыі і практыкі гідралакацыі распрацоўваюцца ў Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, НДІ прыкладных фіз. праблем імя А.Н.Сеўчанкі.
Літ.:
Бурдик В.С. Анализ гидроакустических систем: Пер. с англ.Л., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́СПУСК,
адна- ці (радзей) двухвосевы аўтамабільны прычэп для перавозкі бярвення, труб ці інш. даўгамерных грузаў. Складаецца з рамы, да якой здапамогай падвескі мацуюцца колы, і апорнага бруса з адкіднымі стойкамі для замацавання грузу, злучанага з рамай шворнам, які забяспечвае паварот Р. ў час руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́церабіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.
1. Высечы, ссячы. У той жа дзень .. [Ігнат і Крылоў] выбралі вось гэту дзялянку, дзе яшчэ перад вайной былі высечаны старыя дубы, выцерабілі кусты і здапамогай жонкі Ігната і яшчэ аднаго лесніка пасадзілі жалуды.Шамякін.
2. Вырваць (пра лён, каноплі і пад.). Умеюць .. [лён] вырасціць, выцерабіць, разаслаць, давесці да ладу шчырыя рукі ільнаводаў.Бялевіч.
3.Разм. Выесці, з’есці. Выцерабіць міску капусты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Стаць мяккім, ператварыцца ў мяккую масу ў выніку сціскання, расцірання. Разамнецца гэта цвёрдая скарынка [зямля], а тады можна будзе перасеяць.Васілевіч.
2.Разм.Здапамогай якіх‑н. рухаў пазбавіцца ад адчування анямеласці, фізічнай скаванасці. Пасажыры пакінулі месцы. Адны пабеглі пашукаць чаго папіць, другія выйшлі проста размяцца.Ракітны.// У спартсменаў — перад пачаткам спаборніцтва практыкаваннямі разагрэць цела, танізаваць мышцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)