спаку́сліва,
1. Прысл. да спакуслівы.
2. безас. у знач. вык. Пра спакуслівасць, прывабнасць якога‑н. дзеяння, учынку. Было вельмі спакусліва зазірнуць у магчымую будучыню роднай Сонечнай сістэмы. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тупата́нне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. тупатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. У цішы, якая раптоўна наступае, чуваць цяжкае дыханне пакалечанага і паспешлівае тупатанне ног. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
улюлю́канне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. улюлюкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Хлопцы, не слухаючы старога, цягнулі лодку да берага пад агульны рогат і вясёлае ўлюлюканне. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хло́панне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. хлопаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Надзя чула потым праз сон нейкую невыразную мітусню ў вагоне, .. глухое хлопанне дзвярэй. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
храпе́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. храпці, а таксама гукі гэтага дзеяння. Храпе Вадзім.. [Таня] таўхае яго пад бок. Храпенне на нейкі час прыціхае, затым пачынаецца зноў. Паўлаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хру́мстанне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. хрумстаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Карова прагна хапала капуснае лісце, з хрумстаннем згрызала храпкі і ісці дамоў не хацела. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цаката́нне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цакатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Глуха праз драўляныя простыя дзверы, што вядуць у прыемную, данеслася цакатанне пішучай машынкі. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ці́канне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. цікаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. У пакоі цішыня.. Таму асабліва выразна чуваць ціканне гадзінніка, што вісіць на сцяне. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэвербера́цыя
(ад лац. reverberare = адбіваць, адкідаць)
з’ява паступовага затухання гуку ў закрытых памяшканнях пасля спынення дзеяння крыніцы гуку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэтрансля́цыя
(ад рэ- + трансляцыя)
прыём і перадача сігналаў на прамежкавым пункце сувязі з мэтай павелічэння дальнасці іх дзеяння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)