ДАНІ́ЛАЎ (Іван Пятровіч) (н. 27.9.1924, в. Ляжыткавічы Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне гематалогіі і пералівання крыві. Д мед. н., праф. (1972). Акад. Міжнар. акадэміі інфарм. працэсаў і тэхналогій (1995). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1955). У 1964—74 дырэктар Бел. НДІ гематалогіі і пералівання крыві. З 1990 у НДІ радыяцыйнай медыцыны, з 1993 кіраўнік Рэсп. цэнтра гемафіліі. Навук. працы па гематалогіі, пульманалогіі, трансфузіялогіі, праблемах згусальнасці крыві.

Тв.:

Трансфузионная терапия в клинике внутренних болезней. Мн., 1975;

Хронический бронхит. Мн., 1989 (разам з А.​Э.​Макарэвічам).

т. 6, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАЎГЯ́ЛА (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 11.5.1947, в. Баршчоўка Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл),

бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д тэхн. н. (1993). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз. ін-т (1971). З 1994 у Бел. ун-це транспарту (г. Гомель). Навук. даследаванні па матэрыяла- і машыназнаўстве. Распрацаваў тэарэт. асновы стварэння новага класа матэрыялаў — высокатрывалых валокнаарміраваных кампазітаў на аснове дысперсных палімераў.

Тв.:

Полимерные покрытия. Мн., 1976 (разам з У.​А.​Белым, А.​Р.​Юркевічам);

Композиционные материалы и покрытия на основе дисперсных полимеров. Мн., 1992 (разам з А.​Р.​Юркевічам).

т. 6, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІЯРГІ́ДЗЕ (Збігнеў Іосіфавіч) (н. 7.2.1912, Масква),

бел. вучоны-эканаміст. Д эканам. н. (1973), праф. (1979). Скончыў Закаўказскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1932), Усесаюзны завочны фін. ін-т (1940). З 1949 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі, у 1959—91 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. Даследуе праблемы фін.-крэдытных адносін.

Тв.:

Очерки развития финансов и кредита в Белоруссии. Мн., 1970 (у сааўт.);

Белоруссия за десять пятилеток. Мн., 1982 (разам з Л.​Ф.​Герашчанка);

Экономика Белоруссии в период послевоенного возрождения. Мн., 1988 (у сааўт.).

т. 5, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЕЛСУКО́Ў (Альберт Мікалаевіч) (н. 9.12.1936, г. Архангельск, Расія),

бел. філосаф. Д філас. н. (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1963). У 1964—66, 1969—73 выкладаў у Бел. політэхн. ін-це. З 1973 у БДУ (з 1987 заг. кафедры філасофіі, з 1989 — сацыялогіі). Даследуе праблемы філасофіі, сацыялогіі, метадалогіі і гісторыі навукі. Адзін з аўтараў дапаможніка для ВНУ па гісторыі сацыялогіі, сацыялагічных слоўнікаў і інш.

Тв.:

Методы научного познания. Мн., 1974 (разам з В.​С.​Сцёпіным);

Эмпирическое познание и факты науки. Мн., 1981;

Познание и миф. Мн., 1984.

т. 6, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Е́СЬМАН (Руслан Іосіфавіч) (н. 16.4.1941, Мінск),

бел. вучоны ў галіне цеплафізікі ліцейных працэсаў. Д тэхн. н., праф. (1993). Скончыў Ленінградскі ваенна-мех. ін-т (1963). З 1965 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. працы па цеплафіз. асновах, тэорыі і тэхналогіі ліцейных працэсаў. Распрацаваў адзіную сістэму матэм. апісання працэсаў фарміравання адліўкі складанай канфігурацыі ў метал. форме.

Тв.:

Расчеты процессов литья. Мн., 1977 (разам з М.​П.​Жмакіным, Л.​І.​Шубай);

Термодинамика, теплопередача и двигатели внутреннего сгорания. Мн., 1985 (разам з Б.​Я.​Жалезкам, У.​М.​Адамавым).

т. 6, с. 396

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫЛКО́ (Уладзімір Васілевіч) (н. 20.2.1925, в. Лугавая Слабада Мінскага р-на),

бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Д с.-г. н. (1974). Скончыў БДУ (1951). З 1958 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі. Навук. працы па вывучэнні эрозіі глеб Беларусі, распрацоўцы мерапрыемстваў па барацьбе з эрозіяй і павышэнні ўрадлівасці эрадзіраваных глеб, глебаахоўных тэхналогій вырошчвання с.-г. культур, глебаахоўнай контурна-меліярацыйнай сістэмы земляробства.

Тв.: Эродированные почвы Белоруссии и их использование. Мн., 1976; Сохранение почв. Мн., 1989 (у сааўт.); Земледелие с почвоведением. Мн., 1989 (у сааўт.).

т. 6, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЖЫ́ХАР (Георгій Іосіфавіч) (н. 15.3.1936, в. Засулле Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі. Д тэхн. н. (1991), праф. (1993). Скончыў БПІ (1960). З 1967 у Бел. політэхн. акадэміі. Навук. даследаванні па распрацоўцы і ўдасканаленні метадаў і спец. прыстасаванняў для эфектыўнага спальвання вадкага паліва і газу і зніжэння шкодных выкідаў у навакольнае асяроддзе.

Тв.:

Расчетное исследование горения жидкого топлива в циклонной камере // Изв. вузов. Энергетика. 1982. № 6;

Расчетное исследование двухступенчатого сжигания жидкого топлива (разам з Л.​А.​Тарасевічам) // Там жа. 1992. № 5—6.

т. 6, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАМЯ́ЦІН (Мікалай Мітрафанавіч) (18.5.1900, г. Ліпецк, Расія — 12.7.1965),

бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Чл.-кар. АН Беларусі (1947), д с.-г. н. (1937), праф. (1935). Скончыў Петраградскі вет.-зоатэхн. ін-т (1923). З 1946 заг. аддзела Ін-та сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН Беларусі, з 1949 заг. кафедры БСГА, з 1959 — Гродзенскага с.-г. ін-та. Навук. працы па вывучэнні канстытуцыі с.-г. жывёл і падборы іх паводле прынцыпу стымулявання развіцця патомства, узроставага і палавога падбору. Адзін з аўтараў пароднай групы бел. чорна-пярэстых свіней.

М.М.Замяцін.

т. 6, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАСЦЕ́НСКІ (Леанід Сямёнавіч) (н. 1.9.1937, в. Крапіўна Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне лясной гаспадаркі. Д с.-г. н. (1984), праф. (1986). Скончыў Бел. тэхнал. ун-т (1962), у якім і працуе (з 1986 заг. кафедры). Навук. працы па агратэхніцы вырошчвання дрэвавых парод, ахоўных насаджэнняў, рэкультывацыі зямель, механізацыі лесагасп. вытв-сці, глебава-экалагічнай ацэнцы тэхнагенных ландшафтаў.

Тв.:

Лесовыращивание на выработанных торфяниках. М., 1978;

Облесение карьеров нерудных ископаемых и выработанных торфяников. Мн., 1982;

Механизация лесохозяйственных работ с основами теоретической механики. Мн., 1995.

т. 7, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІВАНО́Ў (Аляксей Фядосавіч) (28.3.1913, в. Чачэвічы Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 30.10.1976),

бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Д біял. н. (1969). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1938). У 1969—75 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па біялогіі і інтрадукцыі дрэвавых раслін на Беларусі. Адзін са складальнікаў выд. «Інтрадукаваныя дрэвы і кусты ў Беларускай ССР» (вып. 1—3, 1959—61). Дзярж. прэмія БССР 1976.

Тв.:

Рост древесных растений и кислотность почв. Мн., 1970;

Биология древесных растений. Мн., 1975 (у сааўт.).

т. 7, с. 151

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)