буйныя комплексныя спарт. спаборніцтвы краін Азіі. Праводзяцца з 1951 раз у 4 гады (праз 2 гады пасля Алімпійскіх гульняў). Іх арганізацыю і правядзенне ажыццяўляе федэрацыя Азіяцкіх гульняў (засн. ў 1949), у якую ўваходзяць нац.алімп. к-ты азіяцкіх краін. У праграме Азіяцкіх гульняў абавязковыя віды спорту (лёгкая атлетыка, плаванне) і не менш як 8 інш. відаў, якія ўключаюцца Аргкамітэтам Азіяцкіх гульняў пры ўмове, што яны існуюць не меней, як у 6 краінах, 4 з якіх — удзельнікі чарговых гульняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́ДАВЫЯ ПЯСКІ́,
масівы пяскоў у выглядзе вузкіх паралельных град, найчасцей арыентаваных у напрамку пераважных вятроў; адна з гал. формаў рэльефу пясчаных пустынь. Даўж. град да некалькіх дзесяткаў кіламетраў, шырыня да некалькіх соцень метраў, вышыня ад некалькіх да 80—200 м, адлегласць паміж грабянямі град да 4,5 км. Фарміруюцца віхравымі рухамі, якія ўзнікаюць у ветравых патоках, а таксама ў выніку нераўнамернага награвання схілаў рознай экспазіцыі. Пашыраны ў пустынях Цэнтр. і Сярэдняй Азіі, Аўстраліі, Афрыкі, на ўзбярэжжы Балтыйскага м., трапляюцца на Бел. Палессі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́РАЧКА (Clinopodium),
род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца вырачка звычайная (Clinopodium vulgare), расце ў хмызняках, гаях, светлых пераважна лісцевых лясах.
Шматгадовыя апушаныя травяністыя расліны з прамастойным сцяблом. Лісце супраціўнае, дробнае, сядзячае, падоўжана-яйцападобнае, па краі пілаватае або гародчатае, на кароткіх чаранках. Кветкі двухполыя, ружовыя, пурпуровыя або белыя, двухгубыя, духмяныя, у густых канцавых несапраўдных кальчаках. Плод — чатырохарэшак. Лек. (процізапаленчы сродак), вострапрыпраўныя, меданосныя, фарбавальныя, эфіраалейныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ДНЫ СТЭП, Паўднёвы Галодны Стэп,
раўніна ў Сярэдняй Азіі, на левабярэжжы р. Сырдар’я, пераважна ва Узбекістане. На Пд абмежаваны перадгор’ямі і адгор’ямі Туркестанскага хр., на Пн і ПнЗ зліваецца з пяскамі Кызылкум. Размешчаны на тэрасах р. Сырдар’я, складзеных з лёсападобных суглінкаў і супескаў. Асваенне Галоднага Стэпу пачалося ў канцы 19 ст., асабліва інтэнсіўнае было ў 1950—60-я г. Большая ч.тэр. арашаецца (Паўночны канал імя С.М.Кірава, Цэнтральны, Паўднёва-Галоднастэпскі канал і інш.). Баваўнаводства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЛІ́ЦА (Berteroa),
род кветкавых раслін сям. капуставых. 8 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Міжземнамор’і. На Беларусі паўсюдна трапляецца гарліца шэрая (B. incana). Расце на палях, сухіх лугах, пустках, узгорках, каля дарог, на сметніках і пясчаных мясцінах.
Адна-, двух- і шматгадовыя шаравата-зялёныя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом. Лісце суцэльнае, чаргаванае, падоўжана-ланцэтнае. Кветкі дробныя, двухполыя, белыя, у галоўчатых гронках. Плод — авальны стручок; насенне пляскатае, акаймаванае. Лек. (мачагонны, патагонны, вяжучы, заспакаяльны і ранагаючы сродак) і меданосныя расліны; пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАКО́НЫ (Draco),
род яшчарак сям. агам. 22 віды. Пашыраны ў Паўд.-Усх.Азіі. Жывуць пераважна ў кронах дрэў.
Даўж. да 40 см. Тулава ярка і страката афарбаванае. Па баках цела шырокія скурныя складкі, якія падтрымліваюцца 5—7 несапраўднымі рэбрамі. Складкі здольны распасцірацца ў выглядзе крылаў, таму Д. могуць планіраваць на адлегласць да 30 м і на ляту мяняць напрамак палёту. У самцоў на горле мяшэчкападобная скурная складка. Хвост тонкі і доўгі. Адкладваюць 2—6 яец у неглыбокую ямку. Кормяцца дробнымі насякомымі, пераважна мурашкамі.
рускі геолаг. Акад. Пецярбургскай АН (1850). Скончыў Дэрпцкі (Тартускі) ун-т (1825), Пецярбургскі горны ін-т (1838; у 1865—72 яго дырэктар). Адзін з арганізатараў і з 1882 дырэктар Геал.к-та. Вёў геал. даследаванні на Урале, Алтаі, Сярэдняй Азіі, вывучаў Данецкі і Дамброўскі кам.-вуг. басейны, жал. руды Падмаскоўя, гразевыя вулканы і радовішчы нафты на Таманскім і Керчанскім п-вах і інш. Склаў «Генеральную карту горных фармацый Еўрапейскай Расіі» (1841). Дзямідаўская прэмія 1842.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́БУ (Bos indicus),
падвід свойскай буйной рагатай жывёлы з невял. тлушчавым гарбом на карку. Пашыраны ў Азербайджане, Паўд. і Сярэдняй Азіі, Афрыцы, Паўд. Амерыцы. Гадуюць пераважна як мясную і рабочую жывёлу. Добра пераносяць засушлівы клімат, непатрабавальныя да кармоў. Гарбы па фізіял. прызначэнні аналагічныя гарбам вярблюдаў і курдзюкам сярэднеазіяцкіх авечак. Масць чорная і чырвона-пярэстая, рыжая, шэрая, бурая. Маса дарослых кароў 250—550 кг, быкоў 300—1000 кг. Гібрыды З. з буйн. раг. жывёлай пладавітыя, што выкарыстоўваюць пры стварэнні новых мясных парод.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДАКІТА́Й ФРАНЦУ́ЗСКІ,
назва французскіх каланіяльных уладанняў у Паўд.-Усх.Азіі з 1880-х г. да сярэдзіны 20 ст. Займаў тэр.ўсх. часткі п-ва Індакітай, уключаў тэр. В’етнама (пратэктараты Анам і Танкін, калонія Кахінхіна), Камбоджы і Лаоса. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны яп. войскамі, на тэр. В’етнама дзейнічала франц.калан. адміністрацыя. У выніку перамогі Жнівеньскай рэвалюцыі 1945 у В’етнаме абвешчана Дэмакр. Рэспубліка В’етнам (адстаяла незалежнасць у ходзе Індакітайскай вайны 1946—54). У 1953 суверэннай дзяржавай стала Камбоджа, у 1954 — Лаос.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ХЕЛЬ ((Kiechel) Самуэль) (1563, г. Ульм, Германія — 1619),
нямецкі падарожнік. У 1585—89 зрабіў вял. падарожжа па краінах Еўропы і Азіі. У 1586 праязджаў праз Беларусь, Літву, Інфлянты (Гродна—Вільня—Рыга). У сваёй справаздачы даў звесткі пра заняткі, лад жыцця, гандаль жыхароў ВКЛ, адзначыў іх верацярпімасць. Гэтая праца ўпершыню надрукавана ў 1820 у час. «Archiv zur Geografie, Historie, Staats- und Kriegskunst» («Архіў геаграфіі, гісторыі, дзяржаўнай палітыкі і ваеннага мастацтва»).
Літ.:
Грыцхевіч В., Мальдзіс А Шляхі вялі праз Беларусь. Мн., 1980.