provisional [prəˈvɪʒənl] adj.

1. часо́вы;

a provisional government часо́вы ўра́д;

provisional arrangements часо́выя мерапрые́мствы

2. папярэ́дні; умо́ўны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

каму́на, -ы, мн. -ы, -му́н, ж.

1. Калектыў людзей, якія аб’ядналіся для супольнага жыцця пры абагуленні маёмасці і працы.

Жыць камунай.

Працоўная к.

2. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў некаторых краінах.

Парыжская камуна — рэвалюцыйны ўрад паўстанцкіх працоўных мас у Парыжы ў 1871 г.; першая спроба ўстанаўлення дыктатуры пралетарыяту.

|| прым. камуна́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Камунальныя выбары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кааліцы́йны паліт. Koalitins-;

кааліцы́йныя дзяржа́вы die allierten Mächte;

кааліцы́йны ўра́д Koalitinsregierung f -, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кааліцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кааліцыі (у 1 знач.). Кааліцыйны дагавор. Кааліцыйныя дзяржавы.

2. Утвораны на прынцыпах кааліцыі (у 2 знач.). Кааліцыйны ўрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

марыяне́тачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да марыянеткі, марыянетак (у 1 знач.). Марыянетачны тэатр.

2. перан. Які слепа выконвае чыю‑н. волю. Марыянетачная дзяржава. Марыянетачны ўрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ца́рский в разн. знач. ца́рскі;

ца́рское прави́тельство уст. ца́рскі ўрад;

ца́рские по́чести ца́рскія ўшанава́нні;

ца́рская во́дка хим. ца́рская гарэ́лка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рэзідэ́нцыя

(лац. residentio = месцазнаходжанне)

месца, дзе пастаянна знаходзіцца ўрад, кіраўнік дзяржавы або высокапастаўленая адміністрацыйная асоба.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

government [ˈgʌvənmənt] n.

1. ура́д;

central/federal government цэнтра́льны/федэра́льны ўрад;

coalition government кааліцы́йны ўрад;

form a government cфармірава́ць ура́д;

lead a government узнача́льваць ура́д

2. кіраўні́цтва;

be in government быць ва ўла́дзе

3. кірава́нне;

local government мясцо́вае сама кірава́нне

4. ling. кірава́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

забі́тасць, ‑і, ж.

Стан запалоханасці, прыніжанасці, атупення. Ды і як жа не быць .. [жанчыне] цёмнай, забітай, калі сотні год стваралі гэту цемру і забітасць усе: царскі ўрад, школа, царква. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нераўнапра́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае няроўныя правы з кім‑, чым‑н., пазбаўлены раўнапраўя. Нераўнапраўны дагавор. Нераўнапраўнае становішча. □ Дзеля выратаванне сацыялістычнай рэвалюцыі Савецкі ўрад падпісаў цяжкі, нераўнапраўны Брэсцкі мір. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)