Засн. ў 1936 у Віцебску як іголкавы з-д (у 1917—29 прыватныя іголкавыя майстэрні). У 1951—59 з-д «Металмаш», з 1990 акц.т-ва. Дзейнічаюць цэхі: рамонтна-мех., зборачны, аддзелачна-гальванічны, бранзалетаў, энергацэх; участкі: шкла, зборкі, інструментальны. Асн. прадукцыя (1996): гадзіннікі наручныя і кішэнныя «Вымпел», карпусы для гадзіннікаў інш. марак, бранзалеты, рамяні, біжутэрыя, фурнітура, дэталі для мэблі, стэтафанендаскопы для медыцыны, царк. начынне (абклады для абразоў, крыжы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЖА́ЙСК,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Маскоўскай вобл., у верхнім цячэнні р. Масква. Вядомы з 1231. 30,7 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Прадпрыемствы швейнай і харч. прам-сці, паліграф. камбінат, медыка-інструментальныз-д. Арх. помнікі: Нікольскі сабор (1802—14), цэрквы Петрапаўлаўская (1849—52) і Іаакіма і Ганны (18 ст.), ансамбль Лужэцкага манастыра (засн. ў 1408). Каля М. ў в. Барадзіно Ваенна-гіст. музей-запаведнік «Барадзіно» ў памяць аб Барадзінскай бітве 1812.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДНАВАДЖЭ́ННЕ,
1) сукупнасць навук і навуковых дысцыплін для кіравання рухам судна. Да С. адносяцца навігацыя, лоцыя, гідраграфія, мараходная астраномія, гідраметэаралогія, тэорыя дэвіяцыімагн. компаса, марская практыка.
2) Кіраванне рухам судна на аснове неперарыўнага. інстр. або візуальнага кантролю за ўмовамі плавання, курсам судна, яго скорасцю, месцазнаходжаннем, станам. Інструментальны кантроль вядзецца з дапамогай аўтаматызаваных сістэм С. або навігацыйных прылад (у т. л.гіракомпасаў, лагаў, радыёлакацыйных станцый, радыёнавігацыйных сістэм, радыёпеленгатараў, рэхалотаў, секстантаў, дакладных вымяральнікаў часу). Парадак С. прадпісваецца міжнар. і мясц. правіламі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКІ ЗАВО́Д МЕЛІЯРАЦЫ́ЙНЫХ МАШЫ́Н Дзейнічае з 1954 у г. Мазыр Гомельскай вобл. як рамонтна-экскаватарны з-д. На поўную магутнасць пачаў працаваць у 1957. Прадпрыемства мае цэхі: сталеліцейны, кавальскі, механазборачны, інструментальны, энергамех. і дробных серый. З 1958 з-д меліярацыйных машын, з 1975 галаўное прадпрыемства Мазырскага ВА «Меліярмаш», з 1989 арэнднае прадпрыемства АП «МЗММ». Асн. прадукцыя (1999): касілкі ротарныя дарожныя, гідраманіпулятары, с.-г. пагрузчыкі, мантажныя пад’ёмнікі, навясное абсталяванне бульдозера, карчавальніка, рыхліцеля, пагрузчыка на трактары К-700, Т-170 і запасныя часткі да буд.-дарожных машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
берсе́з
(фр. berceuse, ад bercer = гойдаць, калыхаць)
муз. калыханка, вакальны або інструментальны твор у рытме калыханкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БАРА́НАВІЦКІ ЗАВО́Д СТАНКАПРЫЛА́Д.
Створаны ў г. Баранавічы ў 1946 як арцель «Чырвоны металіст». Рамантавала веласіпеды, прымусы, гадзіннікі і пішучыя машынкі, выпускала электраматоры і інш. З 1955 з-д станкапрылад, выпускае і распрацоўвае (з 1966) абсталяванне для станкабуд. прам-сці. З 1994 адкрытае акц.т-ва. Асн. цэхі: мех., зборна-малярны, кавальска-тэрмічны, пнеўмапатронаў, рамонтна-мех., інструментальны, ліцейны ўчастак. Выпускае (1995): ціскі станочныя, патроны такарныя 3-кулачковыя з ручным і механізаваным прыводамі, сталы паваротныя, круглыя з ручным і механізаваным прыводамі, гарызантальна-вертыкальныя, электрамех. заціскальныя галоўкі, пілы, тэрмапластааўтаматы, дрылі ручныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ГАДЗІ́ННІКАВЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічае з 1955 у Мінску. З 1992 адкрытае акц.т-ва. Першая прадукцыя — жаночыя наручныя гадзіннікі «Зара», з 1963—64 выпускаў мужчынскія і жаночыя наручныя гадзіннікі «Прамень», з 1973 — аўтамаб. і электронна-мех. мужчынскія наручныя гадзіннікі, з 1981 — мініяцюрныя будзільнікі, з 1986 — мужчынскія кварцавыя, з сігналам, жаночыя кварцавыя. Працуюць вытв-сці: зборачная, механазборачная, электронікі; цэхі: знешніх афармленняў гадзіннікаў, інструментальны; аддзел станкабудавання і аўтаматызацыі. Асн. прадукцыя (1999): наручныя гадзіннікі ў 330 знешніх афармленнях, мужчынскія і жаночыя мех. і кварцавыя ў пазалочаным, храміраваным выкананні, з пакрыццём нітрыд-тытанам; будзільнікі, аўтамаб. гадзіннікі, тэхн. манометры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНАЦІ́НА (італьян. sonatina памяншальнае ад sonata),
інструментальны твор, блізкі да санаты, аднак меншы за яе і тэхнічна больш просты. Характарызуецца прастатой і яснасцю вобразнасці, нескладанай фактурай; яго санатная форма мае некат. асаблівасці: экспазіцыя лаканічная, распрацоўка невял. або адсутнічае, рэпрыза мала дынамізавана. Пашырана пераважна ў пед. рэпертуары (санаціны Ф.Кулаў, М.Клеменці, Л.Бетховена, А.Дворжака, М.Равеля, М.Мяскоўскага, А.Хачатурана, Дз.Кабалеўскага). У бел. музыцы С. для розных інструментаў ёсць у М.Аладава, Г.Вагнера, П.Падкавырава, М.Русіна, А.Туранкова, Э.Тырманд, Л.Шлег, М.Шнейдэрмана і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРЭНА́ДА (франц. sérénade, італьян. serenata ад sera вечар),
1) вячэрняя песня пад акампанемент лютні, мандаліны ці гітары, звернутая да каханай. Узнікла ў Італіі, пашырылася ў паўд.-раманскіх народаў. Пазней стала жанрам камернай вак. музыкі. Сярод вядомых камерных вак. С. «Начны зефір» М.Глінкі, «Пецярбургскія серэнады» А.Даргамыжскага, «Серэнада Дон Жуана» П.Чайкоўскага, «Вячэрняя серэнада», «Ранішняя серэнада» Ф.Шуберта.
2) Інструментальнымуз. твор у 17—20 ст., блізкі да дывертысмента, накцюрна, касацыі. Найб. вядомыя «Хафнераўская серэнада» і «Маленькая начная музыка» В.А.Моцарта, «Італьянская серэнада» Х.Вольфа, «Серэнада для струннага аркестра» Чайкоўскага.