шука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго-што. Старацца знайсці або выявіць.

Ш. у поцемках клямку.

Ш. неабходную кнігу.

Ш. праўду.

Ш. вачамі каго-н. (старацца ўбачыць).

2. каго-што і чаго. Старацца атрымаць.

Ш. заступніцтва.

Ш. работу або работы.

Ш. дапамогі.

3. без дап. Імкнуцца да новага (у навуцы, мастацтве).

|| наз. шука́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акрапета́льны

(ад гр. akron = вяршыня + лац. petere = імкнуцца)

накіраваны да вяршыні, напр. парадак распускання кветак у шэрагу суквеццяў (гронка, колас, шчыток).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

bedácht:

auf etw. (A) ~ sein імкну́цца да чаго́-н.; клапаці́цца пра што́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

befléißigen, sich (G) рабі́ць намага́нні; імкну́цца (да чаго-н.); ру́піцца (пра што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

berło

н.

1. скіпетр, жазло;

2. перан. улада;

sięgać po berło — імкнуцца да ўлады

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

garnąć się

garn|ąć się

незак.

1. гарнуцца; хіліцца; цягнуцца;

młodzi ~ęli się do siebie — моладзь гарнулася да моладзі;

2. імкнуцца; цягнуцца;

~ąć się do pracy (nauki) — імкнуцца да працы (ведаў)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ціка́віцца, ‑каўлюся, ‑кавішся, ‑кавіцца; незак., кім-чым.

1. Імкнуцца атрымаць звесткі аб кім‑, чым‑н., даведацца пра каго‑, што‑н. Цэнтральны штаб партызанскага руху вельмі цікавіўся справамі ў акупіраваным Мінску. Карпаў.

2. Разм. Захапляцца кім‑, чым‑н., імкнуцца да каго‑, чаго‑н. Цікавіцца тэатрам. □ Дзяўчатамі .. [Адам] не цікавіўся. Усе яны здаваліся яму на адзін твар. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

empórstreben vi (s)

1) цягну́цца ўго́ру

2) (zu D) цягну́цца, імкну́цца (да чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

náchstreben vi (D)

1) імкну́цца (да чаго-н.)

2) браць пры́клад (з каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЗБЕ́ЖНАСЦЬ,

уласцівасць матэм. аб’ектаў (напр., паслядоўнасці, рада, інтэграла) імкнуцца да канечнага ліміту, адно з асн. паняццяў матэм. аналізу. Выяўляецца, калі пры вывучэнні якога-н. аб’екта будуецца паслядоўнасць больш простых аб’ектаў, якая набліжаецца да зададзенага аб’екта. Напр., для вылічэння даўжыні акружнасці выкарыстоўваецца паслядоўнасць даўжынь перыметраў многавугольнікаў, упісаных у акружнасць. Паняцце З. дастасавальнае як да лікавых, так і да паслядоўнасцей інш. аб’ектаў, напр., паслядоўнасці функцый, пунктаў, абласцей, бесканечных матрыц, бесканечных вызначнікаў. Акрамя класічнага паняцця З. выкарыстоўваюцца яго розныя абагульненні. Напр., калі паслядоўнасць частковых сум рада неабмежавана ўзрастае (у класічным сэнсе рад разбягаецца), але паслядоўнасць сярэдніх арыфм. гэтых сум мае ліміт, то гавораць, што рад збягаецца ў сэнсе сярэдняга арыфметычнага.

А.​А.​Гусак.

т. 7, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)