канвенцыяналі́зм, ‑у, м.
Суб’ектыўна-ідэалістычны напрамак у філасофскім тлумачэнні навукі, паводле якога навуковыя тэорыі і паняцці з’яўляюцца не адлюстраваннем аб’ектыўнага свету, а вынікам адвольнага пагаднення, канвенцыі паміж вучонымі.
[Ад лац. conventio — пагадненне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неарэалі́зм, ‑у, м.
1. Ідэалістычны напрамак у сучаснай буржуазнай філасофіі, які сцвярджае тоеснасць быцця і свядомасці.
2. Прагрэсіўная плынь у італьянскім мастацтве ў 40–50 гг. 20 ст.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмпірыясімвалі́зм, ‑у, м.
Суб’ектыўна-ідэалістычны напрамак у рускай філасофіі 20 ст., які адмаўляе аб’ектыўнасць знешняга свету і сцвярджае, што ўяўленні і паняцці — не адлюстраванне рэальных рэчаў у свядомасці, а толькі сімвалы, умоўныя знакі нашых адчуванняў.
[Ад грэч. empeiría — вопыт і symbolon — умоўны знак, прыкмета.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЛЮРАЛІ́ЗМ (ад лац. pluralis множны),
1) філасофскае вучэнне, паводле якога існуе некалькі (мноства) незалежных пачаткаў быцця або асноў ведаў. Процілеглае манізму.
Тэрмін «П.» увёў у філасофію К.Вольф. У залежнасці ад вырашэння асноўнага пытання філасофіі П. можа быць матэрыялістычны (Эмпедокл у анталогіі, Спіноза ў гнасеалогіі) і ідэалістычны (Г.Лейбніц). Асобная форма філас. П. — дуалізм, які адстойвае незалежнае існаванне матэрыяльнага і ідэальнага (Р.Дэкарт, картэзіянцы) Філас. сістэмы мінулага, якія імкнуліся выявіць унутр. ўзаемасувязь з’яў, звесці іх разнастайнасць да адзінай асновы, мелі маністычную накіраванасць. З канца 19 ст. назіраецца ўзмацненне тэндэнцый да плюралістычнай. трактоўкі быцця і пазнання.
2) Характарыстыка дэмакр. паліт. сістэмы грамадства, пры якой сцвярджаецца неабходнасць разнастайнасці суб’ектаў эканам., паліт. і культ. жыцця; арганізацыя ўлады, якая абапіраецца на ўзаемадзеянне асн. партый, паліт. рухаў і прадухіляе манапалізацыю ўлады ў адных руках. Паліт. П. мае на мэце паслядоўнае правядзенне прынцыпу раздзялення ўлады (заканадаўчай, выканаўчай, судовай) і ажыццяўляецца ў форме прававой дзяржавы.
3) Разнастайнасць чаго-н., напр., форм уласнасці, думак, поглядаў, партый.
т. 12, с. 438
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ілюзіяні́зм, ‑у, м.
1. Антынавуковы суб’ектыўна-ідэалістычны светапогляд, згодна якому матэрыяльны свет з’яўляецца ілюзіяй.
2. Від цыркавога і эстраднага мастацтва, заснаваны на ўменні артыста пры дапамозе спецыяльнай апаратуры ствараць уражанне «цудаў» (знікненне або з’яўленне прадметаў, людзей і пад.).
[Ад фр. illusionner — уводзіць у зман.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
псіхалагі́зм, ‑у, м.
1. Паглыблены паказ псіхічных, духоўных перажыванняў, глыбокі псіхалагічны аналіз. Сучасны савецкі раман становіцца сапраўды мастацкім даследаваннем жыцця. Глыбокі гістарызм, вострая праблемнасць, яркі псіхалагізм — яго неад’емныя якасці. Дзюбайла.
2. Ідэалістычны філасофскі напрамак, які лічыць асновай філасофіі псіхалогію.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
псіхамані́з
(ад псіха- + манізм)
ідэалістычны погляд, які лічыць рэчаіснасць толькі адбіткам нашай свядомасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фенаменало́гія, ‑і, ж.
1. Суб’ектыўна-ідэалістычны напрамак у сучаснай буржуазнай філасофіі, прадстаўнікі якога даводзяць, што свядомасць мае свой незалежны ад рэчаіснасці змест, а прадметы аб’ектыўнай рэальнасці (феномены) з’яўляюцца толькі сімваламі гэтага зместу.
2. У ідэалістычнай філасофіі Гегеля — вучэнне пра феномены свядомасці і формы развіцця духу.
[Ад грэч. pheinomenon — тое, што з’яўляецца і logos — вучэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іматэрыялі́зм
(ад ім- + матэрыялізм)
ідэалістычны погляд, які адмаўляе існаванне матэрыі і прызнае толькі існаванне духа.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
містыцы́зм
(фр. mysticisme, ад гр. mystes = які ведае таінства)
рэлігійна-ідэалістычны светапогляд, заснаваны на містыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)