1. Які працягваецца шэсць гадоў. Шасцігадовая адсутнасць.// Разлічаны, прызначаны на шэсць гадоў.
2. Узростам у шэсць гадоў. Шасцігадовае дзіця.
3. Які мае адносіны да шасцігоддзя (у 2 знач.). Шасцігадовы юбілей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
anniversary
[,ænɪˈvɜ:rsəri]1.
n., pl. -ries
1) уго́дкі pl. only.
2) юбіле́й -ю m.
2.
adj.
уго́дкавы, юбіле́йны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
васьмідзесяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца восемдзесят год. Васьмідзесяцігадовы перыяд.
2. Узростам у восемдзесят гадоў. Васьмідзесяцігадовы стары.
3. Які мае адносіны да васьмідзесяцігоддзя (у 2 знач.); звязаны з заканчэннем тэрміну ў восемдзесят год. Васьмідзесяцігадовы юбілей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЯГКО́Ў Андрэй Васілевіч (н. 8.7.1938, С.-Пецярбург),
расійскі акцёр. Засл. арт. Расіі (1976). Нар.арт. Расіі (1986). Скончыў Ленінградскі хіміка-тэхнал.ін-т (1961), Школу-студыю МХАТ (1965). З 1965 у маскоўскім т-ры «Сучаснік», з 1977 у МХАТ (з 1989 імя А.Чэхава). Стварае вобразы тонкай псіхалагічнай распрацоўкі, афарбаваныя мяккім гумарам і іроніяй: Рэпецілаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Вайніцкі, Трыгорын, Кулыгін («Дзядзька Ваня», «Чайка», «Тры сястры» А.Чэхава), Барон («На дне» М.Горкага), Валерый («Мішаў юбілей» А.Гельмана і Р.Нельсана) і інш. З 1965 здымаецца ў кіно. Сярод фільмаў: «Браты Карамазавы» (1969), «Іронія лёсу, ці З лёгкай парай!» (1975, Дзярж. прэмія СССР 1977), «Службовы раман» (1977, Дзярж. прэмія Расіі 1979), «Летаргія» (1983), «Пасляслоўе» (1984), «Ад зарплаты да зарплаты» (1985), «Апошняя дарога» (1986), «Кантракт са смерцю» (1999) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
святкава́цца, ‑куецца; незак.
1. Урачыста адзначацца. Яшчэ з дзён Віцебскай вобласці ў Мінску, як святкаваўся юбілей рэспублікі, засела недзе ў маёй душы стрэмка-думка: завітаць калі-небудзь на Аршаншчыну, у вёску Пугляі.«ЛіМ».
2.Зал.да святкаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЮБШЫ́Н Станіслаў Андрэевіч (н. 6.4.1933, Масква),
расійскі акцёр. Нар.арт. Расіі (1981). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Шчэпкіна (1959). Працаваў у маскоўскіх т-рах «Сучаснік», на Таганцы, на Малой Броннай, імя М.Ярмолавай, з 1980 у МХАТ імя М.Горкага, з 1989 у МХАТ імя А.Чэхава. Выканальніцкае майстэрства адметнае псіхалагізмам і вострым драматызмам, імпульсіўнасцю, канцэнтраваным выражэннем сутнасці вобраза: Шаманаў («Мінулым летам у Чулімску» А.Вампілава, 1974), Тарцюф («Тарцюф» Мальера, 1981), Князь Тэймураз Хевіставі («Абвал» паводле М.Джавахішвілі, 1984), Вяршынін («Тры сястры» Чэхава», 1985), Міша («Мішаў юбілей» А.Гельмана і Р.Нельсана, 1993) і інш. З 1959 здымаецца ў кіно: «Мне дваццаць гадоў» (1965), «Альпійская балада» (1966), «Печкі-лавачкі» (1972), «Ксенія, любімая жонка Фёдара» (1974), «Не страляйце ў белых лебедзяў» (1980), «Кін-дза-дза» (1986), «Дзіцячыя гульні» (1987), «Чорны манах» (1988), «Вечны муж», «Князь Сярэбраны» (абодва 1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адсвяткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
1. Закончыць святкаваць. Адгрымелі салюты ў гонар перамогі, людзі адсвяткавалі сваё найвялікшае свята.Шахавец.
2. Справіць свята, наладзіць урачыстасць з якой‑н. нагоды. Адсвяткаваць юбілей. □ Калі нас куля праміне, Мы адсвяткуем нашу страчу.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трыццацігадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца трыццаць год. Трыццацігадовая дружба.
2. Узростам у трыццаць год. Піліп — трыццацігадовы мужчына, чорнабароды асілак — меў ужо ладную сям’ю: жонку і чацвёра дзяцей.Чарнышэвіч.
3. Які мае адносіны да трыццацігоддзя (у 2 знач.). Трыццацігадовы юбілей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КІМАНТА́ЙТЭ (Kymantaite) Казімера (н. 12.7.1909, г. Куршэнай Шаўляйскага р-на, Літва),
літоўская актрыса, рэжысёр. Нар.арт. Літвы (1954). Скончыла драм. студыю Дзярж.т-ра ў Каўнасе (1932), Вільнюскі ун-т (1962). На сцэне з 1933. У 1934—40 актрыса Дзярж.т-ра (Каўнас), з 1945 актрыса і рэжысёр Драм.т-ра Літвы (Вільнюс; да 1950 выкладала ў яго студыі). У творчасці спалучала рысы рэалізму і рамантызму, умоўнасць вобразаў і этнагр. элементы. Сярод роляў: Сарт («Пагібель «Надзеі» Г.Хеерманса), Рукене («Спяваюць пеўні» Ю.Балтушыса), Кайкарэне («Тапельніца» паводле апавяд. А.Венуоліса; і рэжысёр, Дзярж. прэмія Літвы 1957), Шарлота, Таццяна («Вішнёвы сад», «Юбілей» А.Чэхава), Аксіння, Варвара («Лес», «Навальніца» А.Астроўскага), Пастаноўкі: «Нявестка» паводле апавяд. Ю.Жэмайтэ (1945), «Праўда каваля Ігнотаса» А.Гудайціса-Гузявічуса (1950), «Кроў і попел» паводле Ю.Марцінкявічуса (1961), «Зямля-карміцелька» (1950) і «Майстар і сыны» (1965, 1978) паводле раманаў П.Цвіркі і інш. Здымалася ў кіна- і тэлефільмах.