Аптычны прыбор для праектавання на экран непразрыстых аб’ектаў (чарцяжоў, малюнкаў, табліц і пад.) і празрыстых (дыяпазітываў). На ўроках літаратуры добрымі памочнікамі настаўніка сталі эпідыяскоп, дыяпраектар, фільмаскоп, магнітафон, кіно.«Полымя».
[Ад грэч. epi — на, над, пры і diáskopéō — гляджу праз, скрозь.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЫЯСКО́П (ад дыя... + ...скоп),
дыяпраектар, оптыка-механічная прылада для праецыравання з павелічэннем відарысаў празрыстых арыгіналаў (дыяпазітываў, дыяфільмаў і інш.) на ўбудаваны ў прыладу або насценны экран. Д. выкарыстоўваюць для дэманстрацыі рысункаў, чарцяжоў, чытання мікрафотакопій і інш. Разнавіднасць Д. — фільмаскоп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНАПЕРАСО́ЎКА,
партатыўная кінаўстаноўка для дэманстрацыі кінафільмаў у невял. глядзельных залах. Мае кінапраекцыйны апарат (пераважна для 16-мм плёнкі), гукаўзмацняльнік, гучнагаварыцелі, пераносны кінапраекцыйны экран і ў некаторых выпадках уласную крыніцу электрасілкавання. Выкарыстоўваецца ў сельскай мясцовасці, а таксама для навуч. мэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСІ́НСКІ (Анатоль Віктаравіч) (н. 25.11.1930, в. Круглае Круглянскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. кіназнавец. Д-р мастацтвазнаўства (1985). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1955). У 1955—57 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм». З 1960 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі (з 1970 заг. сектара). У 1994—97 старшыня Саюза кінематаграфістаў Беларусі. Даследуе праблемы сучаснага кінапрацэсу, гісторыю бел. кіно. Аўтар раздзелаў у кн. «Беларускае кіно» (1962), «Гісторыя беларускага кіно» (ч. 1—2, 1969—70), «Гісторыя савецкага кіно» (т. 2, 1973), «Кіно Савецкай Беларусі» (1975), «Экран і культура» (1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кінапрае́ктар
(ад кіна- + праектар)
апарат, прызначаны праектаваць кінафільмы на экран.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЗЬЮ́АРА ПАСУ́ДЗІНЫ (ад прозвішча Дж. Дзьюара),
пасудзіны з падвойнымі сценкамі, паміж якімі ствараецца высокі вакуум (з ціскам да 1,3 мПа). Служаць для цеплаізаляцыі рэчываў, што змяшчаюцца ў іх пры нізкай або высокай т-ры.
Невял. пасудзіны робяць з высокатрывалага шкла, значнага аб’ёму для прамысл. выкарыстання — з металу. З-за высокага вакууму паміж сценкамі практычна адсутнічае канвекцыйны цеплаабмен. Прамянёвы цеплаабмен памяншаюць паліраваннем і пакрыццём унутр. сценак тонкім слоем серабра, выкарыстаннем матэрыялаў з малым каэф. цеплаправоднасці. Пасудзіны для вадкага гелію і вадароду маюць экран, які ахаладжаецца вадкім азотам або паветрам. Дз.п. выкарыстоўваюць для захоўвання і перавозкі звадкаваных газаў, захоўвання рэчываў (тэрмасы), у крыягеннай тэхніцы (крыястаты), у электроніцы і навук. даследаваннях.
Дзьюара пасудзіны: а — шкляная лабараторная; б — металічная прамысловая для вадкага гелію або вадароду (1 — адсарбцыйная камера, 2 — вакуумная шматслойная ізаляцыя, 3 — вадкі азот для ахаладжэння, 4 — экран, 5 — вакуумная прастора).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНТГЕНАДЫЯГНО́СТЫКА,
распазнаванне пашкоджанняў і захворванняў розных органаў і сістэм чалавека пры рэнтгеналагічных даследаваннях; частка рэнтгеналогіі. Грунтуецца на ўласцівасці рэнтгенаўскіх прамянёў пранікаць праз непразрыстыя для светлавых прамянёў целы. Метады Р. — рэнтгенаскапія, рэнтгенаграфія (або іх спалучэнне).
Рэнтгенаскапія — прасвечванне, пры якім адлюстраванне аб’екта трапляе на флюарэсцэнтны экран або экран тэлевізара Выкарыстоўваюць таксама лічбавыя рэнтгенаўскія апараты (адлюстраванне паступае на аналага-лічбавы пераўтваральнік, дзе эл. сігналы, якія нясуць інфармацыю пра аб’ект даследавання, пераўтвараюцца ў лічбавыя параметры). Рэнтгенаскапія дазваляе атрымліваць адлюстраванне любой ч. цела і большасці органаў і тканак. Рэнтгенаграфія — атрыманне здымка (негатыву) на рэнтгенаўскай плёнцы. Адрозніваюць рэнтгенаграфію традыц. і лічбавую. На лічбавых рэнтгенаўскіх апаратах адлюстраванне можа фіксавацца не толькі на плёнцы, а таксама на паперы, у магнітнай або магнітна-аптычнай памяці. Лічбавая рэнтгенаграфія дае высокую якасць адлюстравання, мае паніжаную прамянёвую нагрузку. Асн. клінічным патрабаваннем да рэнтгенаўскага адлюстравання з’яўляецца яго інфарматыўнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кінапрае́кцыя
(ад кіна- + праекцыя)
праектаванне кінафільмаў на экран пры дапамозе кінапраектара.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэлеэкра́н
(ад тэле- + экран)
частка тэлевізара, на якой з’яўляецца прынятае адлюстраванне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МЕНЮ́ (франц. menu),
1) набор страў на абед, снеданне і інш.; лісток з пералікам такіх страў у сталовай, рэстаране, кафэ.
2) М. ў інфарматыцы — спіс варыянтаў (рэжымаў, каманд, адказаў ці інш.), якія выводзяцца на экран дысплея і прапануюцца карыстальніку на выбар. Выбраны варыянт вызначае наступнае дзеянне сістэмы, напр., персанальнай ЭВМ.