падсве́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падсвяціць.
2. Дадатковае асвятленне. Апараты павялічылі рэзкасць, выбралі адпаведную падсветку, і цені ператварыліся ў незвычайных... рыб. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаку́сліва,
1. Прысл. да спакуслівы.
2. безас. у знач. вык. Пра спакуслівасць, прывабнасць якога‑н. дзеяння, учынку. Было вельмі спакусліва зазірнуць у магчымую будучыню роднай Сонечнай сістэмы. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мускулі́сты, ‑ая, ‑ае.
З развітымі мускуламі. Высокі, стройны, мускулісты, Павел быў сапраўдным спартсменам. Шыцік. [Рудакоў] распрануўся да пояса, памыўся і доўга з асалодаю расціраў халоднаю вадою сваё мускулістае цела. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зна́чна, прысл.
1. Прысл. да значны (у 1, 2 знач.).
2. (пры выш. ст.). У большай ступені, меры; многа. Алесь бегаў на каньках значна лепш, чым на лыжах. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узбу́йнены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад узбуйніць.
2. у знач. прым. Які стаў больш буйным. Узбуйненая гаспадарка. □ Ванжын падрабязна расказаў, як думае манціраваць кран узбуйненымі вузламі. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падбадзёрлівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які надае ўпэўненасць, сілу, падымае настрой. Падбадзёрлівы тон. □ Халоднае золкае паветра ўварвалася ў пакой, прынёсшы з сабой непаўторныя пахі вясны — свежыя, падбадзёрлівыя, поўныя неспакою, абнаўлення. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парто́рг, ‑а, м.
Партыйны арганізатар — выбарны кіраўнік партыйнай групы. Парторг маўчаў, і шырокая ўсмешка асвятляла яго твар. Прокша. Парторг паведаміў, колькі камуністаў прысутнічае, прапанаваў вылучыць кандыдатуры для рабочага прэзідыума. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па-ране́йшаму, прысл.
Так, як і раней. На схілах, куды пайшлі пехацінцы, было па-ранейшаму ціха. Мележ. Косця нешта расказваў яшчэ, але думкі Міхася былі па-ранейшаму далёка адсюль. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́мблер, ‑а, м.
Механічны пераключальнік, які выкарыстоўваецца для камутацыі ланцугоў кіравання ў электра- і радыётэхнічных прыборах. Віця падкруціў тумблер настройкі. Нешта чорнае, падобнае на лодку, прамільгнула сярод шэрых хваль. Шыцік.
[Англ. tumbler.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
да́тчык, ‑а, м.
Прыстасаванне ў аўтаматычнай або тэлемеханічнай канструкцыі, якое прымае, пераўтварае і перадае інфармацыю кантрольна-вымяральнаму ці каманднаму прыбору. Цеплавыя датчыкі паведамілі, што за бартом плюс шэсцьдзесят па Цэльсію. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)