сшыўны́, ‑ая, ‑ое.

Пашыты не з цэлага кавалка (матэрыі, скуры і пад.); які мае шво. Сшыўны рукаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАМЕ́ННЫЯ РАБО́ТЫ,

работы, якія выконваюць пры ўзвядзенні будынкаў і збудаванняў з каменных матэрыялаў і канструкцый; разнавіднасць будаўнічых работ. Уключаюць асн. (тэхнал.), кантрольна-вымяральныя і дапаможныя працэсы (аперацыі).

Асн. тэхнал. аперацыі: падача і расклада цэглы (камянёў) і буд. раствораў; укладка, абколванне і абчэсванне цэглы (камянёў), устаноўка буйных блокаў у праектнае становішча; наданне буд. швам пэўнай формы. Кантрольна-вымяральныя: праверка гарызантальнасці радоў цэглы (камянёў), вертыкальнасці сцен, якасці пярэдняй паверхні; дапаможныя: загатоўка матэрыялаў, мацаванне і перастаноўка рыштаванняў, мантаж перамычак, панэлей перагародак, пліт перакрыццяў, балконаў і інш. У залежнасці ад матэрыялаў муроўка бывае: бутавая і бутабетонная, цагляная Суцэльная і аблегчаная, драбнаблочная і муроўка з абліцоўкай (бутавая, цагляная або з бетонных, сілікатных і керамічных камянёў, гл. Муроўка).

І.​І.​Леановіч.

Да арт. Каменныя работы. Элементы муравання і сістэмы перавязкі: 1 — вонкавая вярста, выкладзеная рубам; 2 — вонкавая вярста, выкладзеная старчаком; 3 — вертыкальнае папярочнае шво; 4 — вертыкальнае падоўжнае шво; 5 — гарызантальныя швы; 6 — забутоўка.
Інструменты для каменных работ: 1 — камбінаваная кельма; 2 — расшыўка; 3 — растворная лапата; 4 — адвес; 5 — малаток-кірачка; 6 — трамбоўка; 7 — бетаналом; 8 — грунтвага; 9 — шаблон для разметкі праёмаў.

т. 7, с. 516

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стро́чка ж. кравец. (шво) Stépnaht f -, -nähte

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

stebnówka

ж. строчка; шывок; сцябліністае шво

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ЗАКРУ́ТАЧНАЯ МАШЫ́НА,

машына для герметычнага закрывання кансервавых бляшанак і слоікаў. Асн. частка З.м. — закрутачны механізм, які абкочвае закрутачныя ролікі вакол слоіка (бляшанкі). Пры абкочванні ролікі дэфармуюць накрыўку і ўтвараюць падвойнае шво ў бляшанцы ці шчыльнае злучэнне са слоікам. Адрозніваюць З.м. вакуумныя і бязвакуумныя, адна- і шматшпіндэльныя, аўтам. і паўаўтаматычныя. Аўтам. З.м. за мінуту апрацоўваюць да 500 бляшанак або да 200 слоікаў.

т. 6, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

і́ршыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; незак., што.

Закладваць у шво ірху. // Аблямоўваць, абшываць край чаго‑н. ірхай. Іршыць кажух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

quilting [ˈkwɪltɪŋ] n.

1. шыццё; падшыва́нне, падбі́ўка

2. піке́ (тканіна)

3. крыжападо́бнае шво

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

seam [si:m] n.

1. шво;

a flat seam шчы́льнае шво;

a closed seam патайно́е шво

2. прасло́йка, пласт, слой (у гліне, скале і да т.п.)

3. рубе́ц, шрам;

the seam of an old wound рубе́ц ад старо́й ра́ны

♦

be falling/coming apart at the seams infml разла́зіцца па швах

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Stéppstich m -s, -e шво, шыво́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

расску́бці, ‑скубу, ‑скубеш, ‑скубе; ‑скубём, ‑скубяце; зак., што.

Скубучы, разадраць, расцягнуць што‑н. Пачала [Зося] распорваць шво, расскубла счарнелую вагу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)