Вадкасць, у якой дробныя часцінкі цвёрдага рэчыва знаходзяцца ў завіслым стане; завісь. Пратруціць клубні бульбы суспензіяй граназану.
[Ад лац. suspensio — падвешванне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́шчалачыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што.
Спец. Вылучыць састаўную частку якога‑н. цвёрдага рэчыва, растварыўшы яго ў вадкасці. Вышчалачыць дубільнае рэчыва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вазго́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.
Спец. Непасрэдны пераход рэчыва пры награванні з цвёрдага ў газападобны стан (мінаючы вадкую фазу); сублімацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́вісь, ‑і, ж.
Спец. Вадкасць ці газ, у якіх размешчаны часцінкі якога‑н. цвёрдага цела ў завіслым (у 2 знач.) стане; суспензія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАЎНАМЕ́РНЫ РУХ,
рух матэрыяльнага пункта ці паступальны рухцвёрдага цела, пры якім модуль скорасці пункта (цела) з цягам часу застаецца пастаянным. Вярчальны рух цвёрдага цела з’яўляецца Р.р., калі ён адбываецца вакол нерухомай восі з пастаяннай вуглавой скорасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фі́зікаж. Physík f;
я́дзерная фі́зіка Kérnphysik f;
прыкладна́я фі́зікаángewandte Physík;
фі́зіка цвёрдага це́ла Féstkörperphysik f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
це́ста, -а, М -сце, н.
1. Вязкая маса з мукі, замешанай на вадзе, малацэ і пад.
Замясіць ц.
Здобнае ц.
2. Густая маса, атрыманая пры змешванні цвёрдага, сыпкага рэчыва з вадкасцю.
Бетоннае ц.
|| прым.це́ставы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Генератарны газ 3/288, гл. Газіфікацыя цвёрдага паліва
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТУПА́ЛЬНЫ РУХ,
рух цвёрдага цела, пры якім прамая, што злучае любыя 2 пункты, перамяшчаецца паралельна самой сабе. Пры П.р. ўсе пункты цвёрдага цела апісваюць аднолькавыя траекторыі і маюць у кожны момант часу аднолькавыя па модулі і напрамку скорасці і паскарэнні. Вывучэнне П.р. цела зводзіцца да задачы кінематыкі пункта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цвёрдасць, ‑і, ж.
1.Спец. Супраціўленне цвёрдага цела змяненню формы або парушэнню цэласнасці яго паверхневага слон.
2. Уласцівасць і якасць цвёрдага (у 2–8 знач.). Цвёрдасць алоўка. Цвёрдасць характару. □ — Якія вострыя пачуцці можна перажыць, калі ведаеш, што ад цвёрдасці тваёй рукі і вернасці вока залежыць жыццё чалавека.Маўр.Але ж трэба і характар паказаць, і выявіць станоўчасць і цвёрдасць сваю.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)