слой сонечнай атмасферы, якая знаходзіцца над фотасферай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
храмафо́ры
(ад храма- + -фор)
групы атамаў, якія абумоўліваюць афарбоўку арганічных злучэнняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПА́ПЕРЦЬ,
памяшканне перад уваходам у царкву ў выглядзе невял. галерэі або ганка. Неабходны атрыбут прыходскага храма ў рус. мураванай і драўлянай архітэктуры. На П. звычайна збіраліся жабракі ў чаканні міласціны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́СТВЕРК (ням. Westwerk),
у каралінгскіх і раманскіх цэрквах (пераважна ў Германіі) папярочная пабудова ў зах. частцы храма (з 2—3 вежамі, адкрытымі ў неф галерэямі і капэламі на хорах) для прыдворнага цырыманіялу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́НТУПСКІ АНДРЭ́ЕЎСКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры неабарока ў г.п. Лынтупы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. Пабудаваны ў 1908—14 на месцы старога драўлянага храма, фундаванага віленскім ваяводам Андрэем Альгердавічам у 1459. Мураваная 2-вежавая 3-нефавая базіліка з паўкруглай апсідай. 2-ярусны «карабель» храма схаваны за кулісай гал. фасада, цэнтр якога вылучаны 2-ярусным рызалітам пад трохвугольным франтонам. На фасадзе і верхніх ярусах чатырохгранных веж-званіц, завершаных гранёнымі ліхтарамі над гранёнымі сферычнымі купалкамі, сканцэнтравана арх.-дэкар. пластыка: тонкапрафіляваныя карнізы, пілястры, арачныя нішы-экседры, круглыя люкарны. Рытміку плоскасных бакавых фасадаў ствараюць высокія арачныя аконныя праёмы. Вакол касцёла бутавая агародка з 3-пралётнай брамай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
таўшчэ́зны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі тоўсты. Едзем пад таўшчэзнымі выноснымі соснамі, як нібы пад раскошным скляпеннем якогасьці храма.Пестрак.Пад дубам, у цяньку, на квяцістай коўдры ляжаў у кароткіх штоніках пан Ракоўскі, побач сядзела яго жонка — таўшчэзная рыжая кабеціна з залепленым паперай носам, каб не загарэў.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́наас
(гр. pronaos)
паўадкрытая частка антычнага храма паміж уваходным порцікам і наасам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
прэсбітэ́рый
(п.-лац. presbyterium)
падвышэнне для алтара ва ўсходняй частцы каталіцкага храма.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АНТЭФІ́КС (лац. antefixum),
від архітэктурнага аздаблення з мармуру ці тэракоты ў форме пальметы або шчыта з рэльефным арнаментам, з выявай фантаст. жывёліны. Звычайна размяшчаліся па краях дахавага накрыцца ўздоўж падоўжнай сцяны ант.храма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
багі́ня, ‑і, ж.
У антычнай міфалогіі і некаторых рэлігіях — бажаство жаночага полу. Зусім недалёка ад станцыі з такой літаратурна-гістарычнай назвай знаходзяцца руіны храма фінікійскай багіні Таніт.В. Вольскі.//перан. Пра жанчыну ідэальнай прыгажосці і грацыі. Я шмат багінь спакуслівых І ласкавых страчаў, Але табе, паэзія, Ніколі не здраджаў.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)