косавуго́льнік, ‑а, м.

Цела або фігура з непрамымі вугламі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сямівуго́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае сем вуглоў. Сямівугольная фігура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гарэлье́ф, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Скульптурны твор, у якім фігура выступае над плоскасцю больш чым на палавіну свайго аб’ёму.

|| прым. гарэлье́фны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

васьмівуго́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Геаметрычная фігура з васьмю вугламі, якія ўтвараюцца звёнамі замкнутай крывой лініі.

Правільны в.

|| прым. васьмівуго́льны, -ая, -ае.

Васьмівугольная вежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гру́зны, -ая, -ае.

1. 3 вялікай вагой, масіўны, цяжкі.

Грузная фігура.

Грузна (прысл.) сесці на лаву.

2. Цяжка нагружаны.

Г. цягнік.

|| наз. гру́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ро́кер, ‑а, м.

У фігурным катанні на каньках — асабліва складаная фігура.

[Англ. rocker.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чатырохвуго́льнік, ‑а, м.

Геаметрычная фігура, абмежаваная чатырма прамымі лініямі, што перасякаюцца і ўтвараюць чатыры ўнутраныя вуглы. // які або чаго. Фігура або прадмет такой формы. Гэта быў белы кардонны чатырохвугольнік намерам у звычайную паштоўку. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

schema [ˈski:mə] n. (pl. schemata) fml

1. схе́ма

2. ling. фігу́ра мо́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

waxwork [ˈwækswɜ:k] n. фігу́ра з во́ску;

a waxwork museum музе́й васко́вых фігу́р

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вале́т, ‑а, М ‑леце, м.

Малодшая фігура ў ігральных картах. Званковы валет.

[Фр. valet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)