1) сярэдні (у 2 знач.), напр.: сярэднеарыфметычны, сярэднестатыстычны;
2) які знаходзіцца ў сярэдзіне, сярэдні (у 1 знач.), напр.: сярэднебеларускі, сярэднепралётны, сярэднетаежны;
3) сярэдні (у 3 знач.), напр.: сярэднепаспяваючы, сярэднеўкормлены, сярэднеўспрыімлівы;
4) які з’яўляецца сярэднім у жыцці, гісторыі, развіцці чаго-н., напр.: сярэдневяковы, сярэднепалеалітычны, сярэднечацвярцічны;
5) які мае адносіны да сярэдняй адукацыі, напр.: сярэднемедыцынскі, сярэднетэхнічны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сінко́па, ‑ы, ж.
1.У музыцы — зрушэнне рытмічна апорнага гуку з моцнай долі такта на слабую.
2.У мовазнаўстве — выпадзенне ці апусканне аднаго (галоснага) ці некалькіх гукаў (склада) усярэдзіне слова.
[Ад грэч. synkopē — скарачэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
between1[bɪˈtwi:n]adv.: in between памі́ж; пасяро́д; усярэ́дзіне;
The house was near a park but there was a street in between. Дом стаяў каля парку, але паміж была вуліца.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
чэ́рвеньм. Júni m - і -s;
у чэ́рвені ме́сяцы im Mónat Júni;
на пача́тку чэ́рвеняÁnfang Júni;
усярэ́дзіне чэ́рвеня Mítte Júni;
у канцы́ чэ́рвеняÉnde Júni;
пе́ршага чэ́рвеня am érsten Júni
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вы́гнісці, ‑гніе; зак.
Згнісці ў адным месцы, усярэдзіне або поўнасцю. Выгніў яблык. Выгніў зуб. □ Падлога выгніла, маснічыны між падвалін пазападалі, і з правалін несла сырою парахнёю.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́фма
(гр. rhythmos = суразмернасць, узгодненасць)
сугучнасць канцоў вершаваных радкоў або і некаторых слоў усярэдзіне радка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пуп, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Упадзіна на сярэдзіне жывата пасля адпадзення пупавіны.
2. Страўнік у птушак.
Курыны п.
3. Круглае ці вострае заканчэнне розных прадметаў (разм.).
Дарабіць п. у шапцы.
◊
Браць на пуп (разм.) — цяжка падымаць, перанапружвацца.
Пуп зямлі (разм., іран.) — пра таго, хто лічыць сябе галоўным, цэнтрам чаго-н.
|| памянш.пупо́к, -пка́, мн. -пкі́, -пко́ў, м. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
глыбо́кі, -ая, -ае.
1. Які мае вялікую глыбіню (у 1 знач.).
Глыбокая яма.
Рыба плавала глыбока (прысл.).
2. Размешчаны ў сярэдзіне чаго-н. або аддалены ад чаго-н.
Г. тыл.
3.перан. Недаступны, скрыты.
Глыбокая тайна.
4.перан. Які дасягнуў высокай ступені праяўлення, мяжы ў сваім развіцці, моцны, поўны.
Глыбокія пачуцці.
Глыбокія думкі.
Глыбокая старасць.
Глыбокая ноч.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адмо́ка
1. Месца, дзе загінуў пасеў ад дажджоў (Рэч.).
2. Лажок усярэдзіне ці ў канцы поля (Рэч.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ператрыво́жаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад ператрывожыць.
2.узнач.прым. Які перажыў моцную трывогу. На пляцы ў сярэдзіне сяла невялікай купкай ціснуліся адзін да аднаго ператрывожаныя людзі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)