Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
няўця́мны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Такі, што цяжка зразумець, усвядоміць; незразумелы. Няўцямныя думкі прыгняталі Андрыяна.Марціновіч.Базыль нешта няўцямнае мармытнуў і заспяшаўся даганяць Піліпа.Сачанка.// Які выклікае недаўменне; загадкавы. Здарылася нешта няўцямнае. Адбыўся неверагодны выпадак, верыць якому не хацелася.Лупсякоў.
2. Які выяўляе неразуменне чаго‑н. або адсутнасць думак аб чым‑н. На гэты раз Сцяпан даўжэй глядзеў няўцямнымі вачыма на прысутных.Пальчэўскі.Надзя расплюшчыла вочы, няўцямным поглядам абвяла клець.Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уразуме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., што.
1. Зразумець, ахапіць розумам. Уразумець ісціну.
2. Асэнсаваць што‑н. Уразумець свой патрыятычны абавязак. □ Азірнуцца і ўразумець, што з табою здарылася, ці жывая ты — няма калі... Няма калі перавесці дух і азірнуцца на казачную прыгажосць падземнага царства.Васілевіч.Але ў гэты момант адбылося нешта такое, чаго Мірон зусім уразумець не мог.Маўр.
3.Усвядоміць, зразумець што‑н. Уразумець свае памылкі. □ [Брат] яшчэ не мог уразумець Зосінага ўчынку.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усведамле́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. усведамляць — усвядоміць; дзеяннеістанпаводлезнач.дзеясл. усведамляцца — усвядоміцца. Моўчкі ідуць.. [Аўгіня і Алеся] ад магілы, адна ў засмучэнні аб тым, што было, другая ў радасным усведамленне, што сапраўдны бацька яе — герой-партызан.Колас.Усведамленне сваіх памылак не лажылася ў галаву Юхневіча, не хацелася прызнаваць няправільнасць сваіх думак, і было крыху крыўдна, што ён, відаць, сапсаваў вячэру Андрэю.Савіцкі.Вараніцын сеў, горды ад усведамлення выкананага ім абавязку.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аду́мацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Падумаўшы і зразумеўшы няправільнасць сваіх паводзін, намераў і пад., адмовіцца ад іх, змяніць іх. Ды адумалася Чапля, Што дарма за Жураўля, За балотнага суседа, Яна замуж не пайшла.Танк.
2.Разм. Выйсці з задуменнасці, усвядоміць што‑н. (пасля чаго‑н. нечаканага, раптоўнага); апамятацца, схамянуцца; сабрацца з думкамі. Сашка падышоў да самага таго стала, дае быццам быў прэзідыум. І ўжо сеўшы, ён адумаўся, што тут жа яго ніхто не ведае.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уразуме́ць
1. (зразумець, ахапіцьрозумам) begréifen*vt, verstéhen*vt; (mit dem Verstánd) fássen; sich (D) über etw. (A) klar wérden;
2. (усвядоміць, зразумець) éinsehen*vt, erfássen vt; sich (D) klar máchen (што-н.A); sich (D) bewússt wérden (G)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
2. Здагадацца ці даведацца аб чым‑н.; усвядоміць што‑н. Зразумець сваю памылку. □ У Ліды пахаладзела сэрца: яна адразу ўсё зразумела. Сяргей памёр.Шамякін.У хату зайшла маці. Глянула на пабітае акно і адразу ўсё зразумела.Рылько.
3. Пазнаць, распазнаць чалавека, разабрацца ў яго думках, поглядах, учынках. І не ведаў яшчэ Алёша, што ніколі не зразумее ён гэтага чалавека.Чорны.
•••
Даць зразумецьгл. даць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адчу́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; зак., што.
1. Пазнаць органамі пачуццяў; пачуць. З вінтоўкаю кінуўся Палазок на афіцэра, але ў гэты ж момант адчуў гарачы боль у левым плячы.Колас.Метраў за трыста ад берага хлопцы адчулі пад нагамі зямлю.Маўр.
2. Зведаць, перажыць што‑н. Васіль зразумеў, што пытанне непрыемна кальнула дзеда, і адчуў сябе ніякавата, пачырванеў.Кулакоўскі.//Усвядоміць, зразумець. Аляксей паглядзеў у сінія Юльчыны вочы і раптам адчуў, што, вядома, Юлька вернецца.Даніленка.У першыя дні.. [Раман] адчуў сябе шчаслівым. Цешча і жонка чым маглі дагаджалі яму.Чарнышэвіч.
•••
Адчуць глебу пад нагамі — знайсці, адчуць чыю‑н. падтрымку.
Даць сябе адчуцьгл. даць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спасці́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. спасціг, ‑ла; зак., каго-што.
Разм.
1. Зразумець, усвядоміць сэнс, значэнне чаго‑н.; пранікнуць у сутнасць чаго‑н. [Нічыпар] адчуваў, што ў Лявонавых словах ёсць нешта хітрае, але спасцігнуць яго не мог.Чарнышэвіч.Чытаючы вершы маладых паэтаў, мне ў першую чаргу хочацца спасцігнуць духоўны свет новага пакалення.Грахоўскі.Вочы іх сустрэліся. І адным гэтым позіркам стары спасціг душу дзіцяці.Караткевіч.
2. Выпасці на долю каго‑н.; надарыцца з кім‑н. Што ж, бяда пакуль мінула .. [Рыбака], спасцігла другога, і гэта, як заўжды на вайне, насуперак усяму, супакойвала.Быкаў.[Жанчына:] — А ці ведае хто-небудзь... ці ведаеце вы, які лёс спасціг... дзяўчат...Кірэенка.
3. Дагнаць. Ды .. [паляўнічыя] і не ведалі добра, у якім месцы спасціг здабычу Музбалак.Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)