Прыко́зелкі (прыко́зэлкі) ’злучаныя парамі накрыж кароткія жэрдкі, якімі прыціскаюць салому ці кастрыцу на вільчыку’ (іван., пін., стол., Нар. сл.). Да ко́зелкі, памянш. ад казёл3умацаванне саламянай страхі’ (гл.) < прасл. *kozьlь са значэннем ’прыстасаванне (драўлянае) паводле падабенства да (рагоў) жывёлы’ (ЭССЯ, 12, 32–33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Vernkerung f -, -en

1) прымацава́нне якара́мі

2) тэх. прымацава́нне а́нкернымі ні́тамі; умацава́нне

3) умацава́нне (арганізацыі, пазіцый)

4) запі́сванне, замаца́ванне (правоў і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

рэгіяналіза́цыя

(ад рэгіён)

умацаванне эканамічных, палітычных і іншых сувязей паміж дзяржавамі, якія ўваходзяць у адзін рэгіён; узнікненне рэгіянальных аб’яднанняў дзяржаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

przedmurze

н.

1. умацаванне перад сцяной;

2. перан. апора, цвярдыня

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АГУ́ЛЬНАЯ А́ФРА-МАЎРЫКІ́ЙСКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ (Organisation Commune Africaine et Mauricienne; ОКАМ),

аб’яднанне афрыканскіх дзяржаў. Створана на базе Афра-малагасійскага саюза (засн. ў 1961; з 1964 Афра-малагасійскі саюз эканам. супрацоўніцтва, у 1965—74 Агульная афра-малагасійская і маўрыкійская арг-цыя). Уваходзяць (1994): Бенін, Буркіна-Фасо, Кот-д’Івуар, Маўрыкій, Нігер, Руанда, Сенегал, Сейшэльскія Астравы, Тога, Цэнтральнаафрыканская Рэспубліка (ЦАР). Гал. мэта — умацаванне эканам., сац., тэхн. і культ. супрацоўніцтва краін-удзельніц. Вышэйшы орган — канферэнцыя кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў. Штаб-кватэра ў г. Бангі (ЦАР). Друкаваны орган час. «Nations Nouvelles» («Нацыянальныя навіны»).

т. 1, с. 89

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«БЕЛАРУ́СКІ СЦЯГ»,

штомесячны грамадска-паліт. і літ. часопіс, орган урада Беларускай Народнай Рэспублікі. Выдаваўся ў крас.вер. 1922 у Каўнасе на бел. мове. Рэдактар-выдавец К.​Дуж-Душэўскі. Гал. мэта выдання — абарона бел. дзяржаўнасці, павышэнне грамадскай свядомасці, умацаванне волі да барацьбы шляхам асвятлення ўсіх бакоў бел. жыцця. Разглядаў з нац.-дэмакр. пазіцый паліт. і грамадскія падзеі ў Зах. Беларусі, Польшчы, Літве, Латвіі і БССР, узнімаў пытанні вызв. руху і будучыні бел. народа. Публікаваў артыкулы па праблемах барацьбы за адраджэнне і незалежнасць Беларусі. Выйшлі 4 нумары.

Г.​М.​Зелянова.

т. 2, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГА́НЗЕМАН ((Hansemann) Давід) (12.7.1790, г. Гамбург, Германія — 4.8.1864),

палітычны дзеяч Германіі. Належаў да плыні памяркоўных лібералаў. Заснаваў Т-ва страхавання ад пажару (1825), «Дысконтнае т-ва» (1851) і «Першае прускае іпатэчнае акц. т-ва» (1862—64). Чл. ландтага (парламента) Рэйнскай прав. (з 1845). У час рэвалюцыі 1848—49 у Германіі міністр фінансаў, прэм’ер-міністр Прусіі (ліп.вер. 1848), кіраваў Прускім банкам (да 1851). Выступаў за развіццё сеткі чыгунак, вырашэнне сац. пытанняў эканам. захадамі, скасаванне прывілеяў юнкерства, умацаванне і пашырэнне Герм. мытнага саюза і інш.

т. 5, с. 28

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНФІРМА́ЦЫЯ (ад лац. confirmatio зацвярджэнне, умацаванне),

1) зацвярджэнне вярх. уладай суд. прыгавору, якое сустракаецца ў практыцы некаторых краін.

2) У заканатворчасці ВКЛ і Польшчы 16—18 ст. зацвярджэнне каралём заканад. актаў, якія прымаў сейм (сойм). Практыка К. ўведзена пастановай Люблінскага сейма 1569 аб уніі гэтых дзяржаў. Як вынік, Статут ВКЛ 1588 канфірмаваны Жыгімонтам III 28.1.158 8, пасля чаго быў уведзены ў дзеянне.

3) У каталіцтве — таінства мірапамазання, якое ўчыняецца над дзяцьмі 7—12 гадоў; у пратэстантызме — урачысты публічны абрад далучэння да царквы юнакоў і дзяўчат, якія дасягнулі 14—16 гадоў.

т. 8, с. 11

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАКЕ́НЗІ КІНГ ((Mackenzie King) Уільям Лаян) (17.12.1874, г. Кітчэнер, Канада — 22.7.1950),

канадскі паліт. і дзярж. дзеяч. У 1909—11 міністр працы. У 1919—48 лідэр Ліберальнай партыі. У 1921—26, 1926—30 і 1935-48 прэм’ер-міністр Канады. У 2-ю сусв. вайну праводзіў курс на супрацоўніцтва Канады з дзяржавамі антыгітлераўскай кааліцыі, пасля вайны — на ажыццяўленне сац. рэформ у краіне, умацаванне яе міжнар. прэстыжу (у 1945 Канада была адной з дзяржаў-заснавальніц ААН) і адзінства кан. нацыі (у 1946 прыняты закон аб кан. грамадзянстве).

т. 9, с. 536

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ретира́да ж., воен., уст.

1. (отступление) рэтыра́да, -ды ж., адступле́нне, -ння ср.;

2. (укрепление) рэтыра́да, -ды ж., умацава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)