ZDF = Zweites Deutsches Fernsehen – Другое Нямецкае тэлебачанне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

bore​2 [bɔ:] v. назаля́ць; дакуча́ць;

Does today’s television not bore you? Вам не надакучвае сённяшняе тэлебачанне?

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Тэле- пачатковы элемент складаных слоў (т. зв. абрамарфема) з агульным значэннем ‘далёкае, аддаленае’, што паходзіць ад грэч. τῆλε ‘далёка’ (< і.-е. *k​u̯el‑ ‘далёкі’), гл. тэлебачанне, тэлевізар, тэлеграма і пад. (Арол, 4, 54; ЕСУМ, 5, 537).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ТЭЛЕ... (ад грэч. tēle далёка), састаўная частка складаных слоў, якая азначае далёкасць, дзеянне на далёкай адлегласці, напр. тэлебачанне, тэлеграф.

т. 16, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

kablowy

kablow|y

кабельны;

telewizja ~a — кабельнае тэлебачанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

satelitarny

satelitarn|y

спадарожнікавы;

telewizja ~a — спадарожнікавае тэлебачанне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

чо́рна-бе́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які аб’ядноўвае ў сабе чорны і белы колеры. Аляксей акардэон на калені паставіў, рамяні на плечы надзеў... Вырваліся з-пад чорна-белых клавішаў першыя, крыху нясмелыя гукі. Нядзведскі.

2. Спец. Звычайны, некаляровы (пра фотаздымак, кінафільм, тэлебачанне). Чорна-белая фатаграфія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ТЭЛЕВІЗІ́ЙНЫ КАНА́Л,

устаноўленая тэлевізійным стандартам паласа радыёчастот, адведзеная для перадачы тэлевізійных радыёсігналаў адной праграмы. Напр., у сістэме каляровага тэлебачання СЕКАМ 1 Т.к. займае паласу частот 8 МГц.; метровы дыяпазон тэлевізійнага вяшчання (48,5—66, 77—100 і 174—230 МГц паводле тэлевізійнага стандарту D) мае 12 Т.к., дэцыметровы (470—790 МГц, стандарт K) — 40 Т.к., кабельнае тэлебачанне можа мець адваротныя і дадатковыя Т.к. ў дыяпазоне 5—100 МГц. Лічбавае тэлебачанне мае такі ж частотны план Т.к., аднак па кожным канале можна перадаваць 4—6 тэлевізійных праграм у залежнасці ад ступені сціскання лічбавага сігналу, скорасці кадзіравання інфармацыі, віду мадуляцыі і інш.

А.​П.​Ткачэнка.

т. 16, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пла́тны für Geld, gégen Bezáhlung; entgéltlich, gebürenpflichtig;

пла́тнае тэлеба́чанне Pay-TV [´pe:ti:ˏvi:] n - i -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

РАБКО́Р, рабочы карэспандэнт,

рабочы ці інш. работнік прамысл. прадпрыемства або арганізацыі, які добраахвотна, на грамадскіх пачатках, дасылае карэспандэнцыі ў газеты, на радыё, тэлебачанне пра свой працоўны калектыў, падзеі ў жыцці горада, пасёлка.

т. 13, с. 185

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)