КА́РЛІКАВЫЯ РАСЛІ́НЫ,

расліны, якія маюць ненармальна малыя памеры параўнальна з характэрнымі для пэўнага віду. Карлікавасць выклікаецца рознымі прычынамі: неспрыяльнымі глебава-кліматычнымі фактарамі (тундра, высакагор’е), недастатковым жыўленнем, недахопам вільгаці, прышчэпліваннем пладовых дрэў на нізкарослыя прышчэпы, вырошчваннем сеянцаў у кошыках з ушчыльненай глебай. У флоры Беларусі ёсць віды, якім у прыродных умовах уласцівы невял. (у параўнанні з роднаснымі відамі) памеры (бяроза карлікавая, брызгліна карлікавая і інш.). Вырошчваюць К.р. (хвоі, клёны, елкі і інш.) як дэкар., для бардзюраў, альпінарыяў, выкарыстоўваюць у пладаводстве. Культура К.р. пашырана ў Японіі.

т. 8, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНДАЛА́КШСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК.

Размешчаны на архіпелагу ў Кандалакшскім зал. і а-вах каля Мурманскага берага Баранцавага м. ў Мурманскай вобл. Расійскай Федэрацыі. Засн. ў 1939 (на базе Кандалакшскага гагачага запаведніка 1932; у сучасных межах з 1977). Пл. 58,1 тыс. га, у т. л. водна-балотныя ўгоддзі міжнар. значэння; тэр., укрытая лесам, — 11 202 га, марская акваторыя — 40 383 га. Тундра і паўн. тайга. На ўзбярэжжах і ў лясах трапляюцца лось, буры мядзведзь, ліс, вавёрка, глушэц, цецярук, рабчык. У моры звычайная нерпа, шэры цюлень і інш. Птушыныя базары, гняздоўі rari і 43 іншых відаў птушак. Музей прыроды.

т. 7, с. 577

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРА́КСКАЕ НАГО́Р’Е, Каракскі хрыбет,

на ПнУ Сібіры, у Камчацкай і Магаданскай абласцях Расіі. Цягнецца на 880 км ад Анадырскага зал. Берынгава м. да Парапольскага долу на Камчатцы. Складаецца з сярэдневышынных хрыбтоў (Пенжынскі, Рарыткін), град і кражаў (сярэдняя выш. 1000—1800 м, найб. 2562 мг. Ледзяная). Сучаснае зледзяненне (агульная пл. 259,7 км). Складзена пераважна з пясчанікаў і гліністых сланцаў, пранізаных па лініях разломаў эфузіўнымі пародамі. Радовішчы каменнага вугалю, ртуці і сурмы. Клімат прыакіянічны, халодны. На схілах (да выш. 200—400 м) — зараснікі хмызняковай вольхі і кедравага сланіку, вышэй — травяніста-лішайнікавыя і халодныя камяністыя горныя пустыні і тундра.

т. 8, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕ́НЕЦКАЯ АЎТАНО́МНАЯ АКРУ́ГА.

У складзе Архангельскай вобл. Рас. Федэрацыі. Утворана 15.7.1929 як Ненецкая нац. акруга, з 1977 сучасная назва. Размешчана на крайнім ПнУ еўрап. ч. Расіі. Большая ч. тэрыторыі знаходзіцца за Паўн. палярным кругам. Абмываецца водамі Белага, Баранцава і Карскага мораў. Уключае а-вы Калгуеў і Вайгач. Пл. 176,7 тыс. км². Нас. 46 тыс. чал. (1997), гарадскога 61%. Цэнтр — г. Нар’ян-Мар. Гар. пасёлкі: Амдэрма, Іскацеляў (гл. карту да арт. Архангельская вобласць).

Паверхня нізінная з невял. павышэннямі. На Пн Малазямельская тундра, з Пн на Пд цягнецца Ціманскі краж, на У Вяліказямельская тундра і хр. Пай-Хой (выш. да 467 м). Карысныя выкапні: нафта, газ, торф, флюарыт, буд. матэрыялы; крыніцы мінер. вод. Клімат субарктычны з доўгай халоднай зімой і кароткім летам. Сярэднія т-ры студз. ад -12 °C на ПдЗ да -22 °C на ПнУ, ліп. ад 6 °C на Пн да 13 °C на Пд. Ападкаў 250—400 мм за год. Пашырана шматгадовая мерзлата. Асн. рака — Пячора. Шмат невял. рэк і азёр. Глебы тундрава-глеевыя і тарфяна-глеевыя. Пераважае расліннасць хмызнякова-мохавай і травяна-мохавай тундры. На Пд і ПдЗ — лесатундра з ялова-бярозавымі рэдкалессямі.

Асн. галіны — аленегадоўля, рыбалоўства, паляванне; клетачная зверагадоўля (блакітны пясец, серабрыста-чорны ліс, норка). Мяса-малочная жывёлагадоўля. Вырошчваюць бульбу, агародніну, турнэпс. Вядучыя галіны прам-сці — лесапілаванне (драўніна з леспрамгасаў Рэспублікі Комі) і харч. (рыбакансервавая, мясная, масларобная). Здабыча нафты. Вытв-сць сувеніраў з футра, скуры і сукна. Суднаходства па р. Пячора. Важнае значэнне мае Паўночны марскі шлях. Марскія парты: Нар’ян-Мар і Амдэрма. Аэрапорт у г. Нар’ян-Мар. Газаправод Васілкава—Нар’ян-Мар.

т. 11, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАНА́ЛЬНАЯ РАСЛІ́ННАСЦЬ,

прыродная расліннасць, якая характарызуе адпаведныя біёмы (тундра, тайга, стэп, пустыня і інш. прыродны паясы і зоны). Займае найб. тыповыя мясціны: роўныя, узвышаныя, добра дрэнажаваныя водападзельныя плато (плакоры). У прыродных зонах з Пн на Пд у залежнасці ад складу і будовы расліннасці вылучаюць падзоны (напр., у стэпавай зоне — лугавых, сапраўдных і апустыненых стэпаў). Мяняецца і з 3 на У (напр., яловыя лясы Еўропы ў Сібіры замяшчаюцца лістоўнічнымі). Трапляецца і за межамі асн. зоны, на асабліва спрыяльных мясцінах, утварае экстразанальную расліннасць. Неаднароднасць рэльефу і звязаныя з гэтым змены глеб і ўмоў увільгатнення выклікаюць з’яўленне інтразанальнай расліннасці. Прыродная З.р. захавалася пераважна ў запаведніках (напр., тыповыя яловыя лясы Сярэднярускага ўзвышша ў Цэнтральналясным запаведніку, кавыльныя стэпы ў Асканіі-Нова, пустыні ў Рэпетэкскім запаведніку).

т. 6, с. 526

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎНО́ЧНА-СІБІ́РСКАЯ НІЗІ́НА, Таймырская нізіна. На Пн Усх. Сібіры. Цягнецца паміж нізоўямі рэк Енісей і Алянёк на 1400 км. Шыр. з Пн на Пд 600 км. Пераважае паката-ўзгоркаваты рэльеф (выш. да 300 м). Складзена з марскіх і ледавіковых адкладаў, якія падсцілаюцца пясчанікамі і гліністымі сланцамі. Шматгадовая мерзлата. Шмат азёр (буйное Таймыр), у т. л. тэрмакарставых; балоты. Працякаюць рэкі Пясіна, Таймыра, Хета і Катуй, якія даюць пачатак Хатанзе, Папігай, Анабар. Клімат субарктычны кантынент. з халоднай зімой (7—8 мес) і кароткім халаднаватым летам. Сярэдняя т-ра студз. -30 °C на З і да -35—37 °C на У, т-ра ліп. 6—10 °C. Ападкаў 300 мм за год. У паўн. ч. пераважае лішайнікавая тундра, у паўд. ч. — хмызняковая, змяняецца лесатундрай і лістоўнічным рэдкалессем. Радовішчы нафты, газу, каменнага вугалю.

т. 12, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

рэ́дкасць, ‑і, ж.

1. Якасць чаго‑н. рэдкага. Рэдкасць насельніцтва. Рэдкасць лесу.

2. Прадмет, выпадак, з’ява, якія рэдка сустракаюцца, бываюць не часта. А баравік — рэдкасць. Таму і не любяць грыбнікі гэтых мясцін. Кандрусевіч. У Запаляр’і, дзе навокал ляжыць тундра і жывыя кветкі з’яўляюцца рэдкасцю, .. [Нарыльск] увесь у кветках, дагледжаных чалавекам. Скрыган.

•••

Музейная рэдкасць — пра што‑н. устарэлае, што выйшла з ужытку, не мае практычнага прымянення.

На рэдкасць — у вышэйшай ступені, выключна. Вось Мірон Сцяпанавіч Бельскі. Добры, на рэдкасць мілы чалавек. Ракітны. Дні стаялі на рэдкасць пагодлівыя. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КАМАНДО́РСКІЯ АСТРАВЫ́,

група з 4 астравоў на мяжы Ціхага ак. і Берынгава м., за 200 км на У ад п-ва Камчатка, у Камчацкай вобл. Расіі. Уключаюць астравы: Берынга (даўж. 85 км, шыр. каля 40 км), Медны (даўж. 56 км, шыр. 5—7 км), 2 маленькія астравы — Тапаркоў і скалу Арый Камень. Агульная пл. 1,8 тыс. км². Выш. да 751 м. Складзены з базальтаў і андэзітаў. Характэрны гарысты рэльеф, частыя землетрасенні. Берагі скалістыя, слаба парэзаныя. Клімат акіянічны. Лета халаднаватае. Сярэдняя т-ра паветра ў жн. 10 °C, у лют. каля -4 °C. Ападкаў каля 500 мм за год. Пераважаюць акіянічныя лугі і горная тундра; у асобных далінах — зараснікі ракітніку, рабіны, бярозы. Лежбішчы марскога коціка, сівуча. На берагах птушыныя базары. Марскі промысел, ахова і нарміраваная здабыча коціка, зверагадоўля (блакітны пясец) Населены пункт Нікольскае (в. Берынга). Адкрыты ў 1741 экспедыцыяй капітан-камандора В.Берынга.

Камандорскія астравы.

т. 7, с. 502

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛЫ́МСКАЕ НАГО́Р’Е, Гыдан,

на ПнУ Сібіры, пераважна ў Магаданскай вобл. Расіі. Даўж. каля 1300 км ад хр. Сунтар-Хаята на У і ПнУ да даліны р. М. Анюй і да вытокаў р. Анадыр. Аддзяляе бас. р. Калыма ад рэк бас. Ціхага ак. Складаецца з плато, сярэднягорных хрыбтоў і масіваў (выш. да 1962 м у Амсукчанскім хр.), падзеленых тэктанічнымі ўпадзінамі. Зах. ч. нагор’я складзена пераважна з алеўралітаў і пясчанікаў, усх. — з эфузіўных адкладаў. Са шматлікімі гранітнымі інтрузіямі звязаны залатое, алавянае і рэдкаметалавае зрудзяненні. Ва ўпадзінах каменна- і буравугальныя радовішчы. На зах. схіле К.н. клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя т-ра ліп. 8—10 °C, студз. -40 °C. Лета сухое. Усх. схіл наветраны, вільготны. Сярэдняя т-ра ліп. 4 °C, студз. да -20 °C. Даліны і ніжнія ч. схілаў укрыты лістоўнічнымі рэдкалессямі, вышэй 500 м на Пн і 800 м на Пд — хмызняковая і мохава-лішайнікавая горная тундра. На дне далін поймавыя лясы.

т. 7, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КВЕБЕ́К (англ. Quebec, франц. Québec),

правінцыя на У Канады. Пл. 1540,7 тыс. км². Нас. 7143 тыс. чал. (1992); пераважна франка-канадцы. Адм. ц.г. Квебек. Займае б. ч. п-ва Лабрадор, на Пд даліна р. Св. Лаўрэнція і паўн. адгор’і Апалачаў. Сярэдняя т-ра студз. ад -24 °C на Пн да -10 °C на Пд, ліп. адпаведна ад 11 °C да 21 °C. На Пнтундра, у цэнтры і на Пд — хвойныя лясы. Развіта горназдабыўная прам-сць. Здабываюць жал. руду, медзь, поліметалы, золата, серабро, нікель, азбест (каля 90% здабычы азбесту ў краіне). Амаль усю электраэнергію даюць ГЭС на парожыстых рэках. Апрацоўчая прам-сць дае каля 1/3 кошту прамысл. прадукцыі правінцыі, сканцэнтравана гал. ч. на Пд. Развіты цэлюлозна-папяровая і алюмініевая прам-сць, перапрацоўка нафты, машынабудаванне, тэкст., швейная, футравая, гарбарна-абутковая, харч. прам-сць. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — малочная жывёлагадоўля. Птушкагадоўля. Пасевы кармавых траў, кукурузы (на сілас), аўсу, бульбы. Рыбалоўства. Гал. прамысл. цэнтры і парты — Манрэаль і Квебек.

т. 8, с. 213

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)