ко́нтра… (першая частка ў складаным слове, якая абазначае супрацьпастаўленне, працілегласць таму, што выражана ў яго другой частцы) Gégen-, Wíder-, Kónter-

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

згламэ́здаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. неадабр. Зрабіць, прыгатаваць што‑н. няўмела, абы-як. Зімою [дзед Агей] яшчэ сталяркаю трохі займаўся: таму заслон зробіць, таму прасніцу альбо матавіла, а часамі і куфэрак які згламэздае. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

też

таксама; гэтаксама;

ja też — я таксама;

dlatego też — і таму; вось таму;

też pomysł! — іран.. ну і ідэя!; што за глупства!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

адкляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Адбіць, аддзяліць прыкляпанае. Адкляпаць заклёпкі.

2. Накляпаць касу. [Высеўка:] — Вельмі ж любіў.. [Яўтух] касьбу. Можа, таму, што ў пракосе далёка ззаду пакідаў усіх, а можа, таму, што многія прасіліся, каб ён касу адкляпаў, — толькі касьбы чакаў, як вялікага свята. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗЛУ́ЧНІК,

службовае слова ці спалучэнне слоў, якое злучае члены сказа, часткі складанага сказа ці цэлыя сказы; не мае самаст. лексічнага значэння.

У сучаснай бел. мове паводле марфалаг. складу З. падзяляюцца на простыя (невытворныя «а», «і», «ды», «бо», «ці», вытворныя «што», «толькі», «бо», «аж», «дый») і састаўныя («таму што», «як быццам», «для таго каб»); паводле сінтакс. функцыі — на злучальныя (звязваюць раўнапраўныя сінтакс. адзінкі) і падпарадкавальныя (звязваюць сінтакс. адзінкі, з якіх адна паясняе другую). Сярод злучальных вылучаюцца спалучальныя («і», «ды», «дый», «таксама»), супастаўляльныя («а», «але», «ды», «аднак») і пералічальна-размеркавальныя («ці-ці», «ні-ні», «то-то»); сярод падпарадкавальных — часавыя («калі», «пакуль», «як толькі»), умоўныя («калі 6», «каб», «раз»), прычынныя («бо», «таму што»), мэтавыя («каб», «абы», «для таго каб»), уступальныя («хоць», «няхай»), выніковыя («так што») і параўнальныя («як», «бы», «нібыта»), У ролі З. бываюць і злучальныя словы — займеннікі і прыслоўі («які», «дзе», «што»).

Літ.:

Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985.

П.​П.​Шуба.

т. 7, с. 93

т. 7, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нега́цыя

(лац. negatio)

лінгв. слова ці марфема, якія заключаюць у сабе значэнне процілегласці таму, што сцвярджаецца (напр. «не», «ні»); адмаўленне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

for​2 [fɔ:, fə] conj. таму́ што, бо;

He found it difficult to read, for his eyes were failing. Яму цяжка было чытаць, бо зрок у яго пагаршаўся.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

перашму́ляцца, ‑яецца; зак.

Разм. Тое, што і перацерціся (у 1 знач.). Як толькі дзядзька Адам стаў на жардзіну і пачаў на ўсю сілу падбіваць, дык ці то таму, што перашмулялася вяроўка, ці таму, што хлопцы нядбайна прывязалі жардзіну, яна пасунулася ўніз, і Адам паляцеў на зямлю. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

то́ўшча, ‑ы, ж.

Маса якога‑н. рэчыва, што мае вялікую таўшчыню. Тоўшча вады. Тоўшча зямной кары. / Пра сцяну (сцены). Я не таму спыніўся ля парога, што тут, як кажуць, храм самога бога. І не таму, што нечы знатны тлен замураваны ў тоўшчы гэтых сцен. А. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́давацца sich fréuen (чаму-н. G, über A; auf A – таму, што яшчэ будзе);

ра́давацца само́му сабе́ sich im Stíllen fréuen; stíllvergnügt sein

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)