астэасі́нтэз

(ад астэа- + сінтэз)

пластычная аперацыя пры лячэнні пераломаў, якая заключаецца ў злучэнні абломкаў касцей.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

біясі́нтэз

(ад бія- + сінтэз)

працэс утварэння арганічных злучэнняў у жывых арганізмах або ў штучных умовах пад дзеяннем ферментаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

synthesis [ˈsɪnθəsɪs] n. (pl. syntheses)

1. сі́нтэз;

produce smth. by synthesis вырабля́ць што-н. з дапамо́гай сі́нтэзу

2. спалучэнне, абагульне́нне;

Her novels are an odd synthesis of English reserve and Welsh emotionalism. Яе раманы – незвычайнае спалучэнне англійскай стрыманасці і валійскай эмацыянальнасці.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

хемасі́нтэз

(ад хема- + сінтэз)

працэс утварэння некаторымі мікраарганізмамі арганічных рэчываў з вуглекіслаты і іншых неарганічных рэчываў за кошт хімічнай энергіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ана́ліз

(гр. analysis = раскладанне)

1) навуковае даследаванне шляхам расчлянення цэлага на састаўныя часткі (параўн. сінтэз 1);

2) вызначэнне саставу рэчыва (напр. а. крыві).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

антытэ́зіс

(гр. antithesis = проціпастаўленне)

1) лог. суджэнне, якое проціпастаўляецца тэзісу, 2) другая з трох ступеняў трыяды філасофскага вучэння Гегеля (тэзіс, антытэзіс, сінтэз).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

вітэлагене́з

(ад лац. vitellus = жаўток + -генез)

сінтэз і накапленне жаўтка ў жаночых палавых клетках жывёл і чалавека; забяспечвае жыццё і рост зародка.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фотасі́нтэз

(ад фота- + сінтэз)

працэс утварэння зялёнымі раслінамі арганічных рэчываў з вуглякіслага газу і вады пры дапамозе светлавой энергіі, якая паглынаецца хларафілам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АДРЭНАКАРТЫКАТРО́ПНЫ ГАРМО́Н, картыкатрапін (АКТГ),

гармон пярэдняй долі гіпофіза, які стымулюе функцыю кары наднырачнікаў (выпрацоўку картызону). Поліпептыд складаецца з 39 рэшткаў амінакіслот. Выдзяленне АКТГ рэгулюецца гармонам гіпаталамуса кортыкаліберынам. На яго сакрэцыю ўплываюць антыдыурэтычны гармон, катэхаламіны, вазаактыўны інтэрстынальны пептыд, картызол, ангіятэнзін. Пры дзеянні АКТГ на кару наднырачнікаў стымулюецца яе рост, паскараецца сінтэз бялку і РНК, павялічваецца сінтэз і сакрэцыя стэроідаў наднырачнікаў, што паскарае пераўтварэнне халестэролу ў прэгненалон. АКТГ у вял. колькасці можа выклікаць актывацыю ліпазы і ўзмацненне ліполізу, стымуляваць сакрэцыю інсуліну падстраўнікавай залозай. Прэпараты АКТГ атрымліваюць з гіпофіза свіней, авечак; выкарыстоўваюць як лек сродкі пры захворванні сістэмы крыві, рэўматоідным артрыце, падагры, розных алергічных хваробах і інш.

т. 1, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБСАЛЮ́ТНАЯ ІДЭ́Я,

катэгорыя ідэаліст. філасофіі аб звышнатуральным, хоць нічым не абгрунтаваным духоўным пачатку. Найб. поўна распрацавана Гегелем. Абсалютная ідэя не мае першапрычыны свайго ўзнікнення і існавання, сама выступае ў якасці стваральніка ўсяго існага. Вызначаецца рухомасцю і зменлівасцю самаўвасаблення. Развіваецца дыялектычна па схеме трыяды: тэза, антытэза, сінтэз. Тэза (сцвярджэнне) — абсалютная ідэя існуе сама ў сабе, характарызуецца самаразвіццём і магчымасцю ў патэнцыі ўзнікнення матэрыяльнага. Антытэза (адмаўленне тэзы) — абсалютная ідэя, абвяргаючы свой першапачатковы стан (тэзу), матэрыялізуецца і існуе ў форме прыроды і чалавека. На гэтым этапе ўзнікае сістэма прыродных прадметаў і чалавека. Сінтэз (зняцце супярэчнасцяў) — у выніку развіцця прыроды і чалавека ўзнікае свядомасць, якая выяўляецца ў 3 формах: мастацтве (у выглядзе вобраза), рэлігіі (уяўлення), філасофіі (паняццяў).

М.В.Анцыповіч.

т. 1, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)