тэрмі́стар, ‑а, м.

Паўправадніковае супраціўленне, велічыня якога ў значнай ступені залежыць ад тэмпературы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьдзе́йнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каму-чаму.

Аказваць супрацьдзеянне, супраціўленне; перашкаджаць. Супрацьдзейнічаць варожай ідэалогіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змяць, самну́, самне́ш, самне́; самнём, самняце́, самну́ць; самні́; змя́ты; зак.

1. гл. мяць.

2. перан., каго (што). Моцным націскам парушыць баявыя парадкі ворага, зламаць супраціўленне, прымусіць уцякаць.

З. варожыя войскі.

|| незак. зміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Gégenwehr f - самаабаро́на, супраціўле́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

абцяка́льны, -ая, -ае.

1. Які мае такія вонкавыя абрысы, што забяспечваюць пры руху найменшае супраціўленне паветра, вады і пад.

Аўтамабіль абцякальнай формы.

2. перан. Які абыходзіць спрэчныя пытанні́; няпэўны, ухілісты.

А. адказ.

|| наз. абцяка́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звышправадні́к, ‑а, м.

Метал або сплаў, які мае ўласцівасць пры вельмі нізкай тэмпературы поўнасцю траціць электрычнае супраціўленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аказа́ць, акажу, акажаш, акажа; зак., што.

Зрабіць, здзейсніць. Аказаць дапамогу. Аказаць давер’е. Аказаць паслугу. Аказаць уплыў. Аказаць супраціўленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супрацьбо́рства, ‑а, н.

Кніжн. Змаганне, барацьба з кім‑, чым‑н.; супраць каго‑, чаго‑н.; супраціўленне каму‑, чаму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Resisténz f -, -en супраціўле́нне, супрацьдзе́янне, процідзе́янне, выно́слівасць;

passíve ~ léisten ака́зваць пасі́ўнае супраціўле́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Супо́р ’супраціўленне, непаслухмянасць’ (Гарэц.), сюды ж супо́рышчэ ’задышка з хрыпам у малога дзіцяці’ (ТС). Гл. супар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)