Разм. Выклікаць чыю‑н. увагу, сімпатыю; спадабацца. Прыглянулася Алія старому баю.Даніленка.А калі парою, Здарыцца часіна, Прыглянуцца нашы Хлопец ці дзяўчына, — Рады мы заўсёды З вамі нарадніцца.Русак.Вось гэтыя месцы і прыглянуліся працавітым мірным бабрам — вакол цішыня і спакой, шмат вады і корму.Самусенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расшпілі́ць, ‑пілю, ‑піліш, ‑піліць; зак., што.
Раз’яднаць што‑н. зашпіленае. Расшпіліць паліто. □ Нешта перашкодзіла старому гаварыць, ён задыхнуўся, расшпіліў каўнер.Бажко.Я расшпіліў кабуру, дастаў браўнінг і стрэліў у гадзюку.Мікуліч.// Вызваліць, раскрыць засцежку (гаплікі, гузікі і пад.), каб раз’яднаць зашпіленае. Заслонаў сеў за стол, расшпіліў гузікі кажушка і загаварыў.Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
у́нікум, ‑а, м.
Рэдкі, адзіны ў сваім родзе экземпляр (прадмет або чалавек). Завод-унікум. □ Мяфодзій Кірылавіч Задзерынос, пра якога мы, яго былыя падначаленыя, хочам расказаць, можна сказаць, адзіны экземпляр прыроды, унікум.Прокша.Старому Бародку даўно была пара выходзіць на пенсію, але, відаць, яго трымалі на службе як своеасаблівы астрожны унікум.Машара.
[Лац. unicum — адзіны ў сваім родзе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навізна́, ‑ы, ж.
1. Уласцівасць і якасць новага (у 2, 3 знач.). Навізна поглядаў. Навізна ўражанняў.
2. Нешта новае, незнаёмае; тое, што нядаўна адчулі, аб чым нядаўна дазналіся. І кожны раз гэты горад, родны і блізкі, радаваў і хваляваў светлай навізной.Хадкевіч.Усё.. [у кватэры] вабіла навізною, а хатнія рэчы былі расстаўлены па-старому.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спако́йна,
1.Прысл.да спакойны.
2.безас.узнач.вык. Ціха. У лесе было спакойна.Якімовіч.
3.безас.узнач.вык. Пра душэўны спакой. На душы ў.. [Аркадзя Цімафеевіча] было спакойна і радасна.Дуброўскі.
4.безас.узнач.вык. Утульна, прыемна. Спакойна будзе тут старому паляўнічаму, — казаў Ігнат.Танк.У будане спакойна мне.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старэ́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да старца (у 1 знач.), належыць яму. На кій старэцкі я ўспёрся свой і праз акно гляджу перад сабой.Дубоўка.
2. Уласцівы старому чалавеку. Ды чорт яе, з той сівізною: Хай лысіна свеціць, як блін. Ты ж клыгай старэцкай ступою, А думай — мне дваццаць адзін!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Stíefelm -s, - бот;
◊
j-m die ~ léckenразм. ліза́ць каму́-н. пя́ты, падлі́знічаць;
im álten ~разм. па-старо́му, як і было́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
стары́, -а́я, -о́е.
1. Які дасягнуў старасці.
Старая жанчына.
Цяжка жыць старому (наз.).
2. Які даўно ўзнік, існуе доўгі час.
Старая вёска.
3. Якім доўга карысталіся, паношаны.
Старыя падручнікі.
Старая сукенка.
4. Мінулы, які даўно прайшоў, не сучасны.
Старыя парадкі.
5. Які быў раней, папярэднічаў каму-, чаму-н.
Старое рэчышча ракі.
6. Зроблены, створаны даўней і які захаваўся да цяперашняга часу; даўнейшы.
Старая частка горада.
Старая архітэктура.
7. Вопытны, бывалы.
С. грыбнік.
8. Даўно вядомы.
Старая прымаўка.
9. Які стаў нясвежым, страціў свае якасці (пра прадукты харчавання).
Старое сала.
10. Які стаў несапраўдным пасля пэўнага тэрміну або пасля выкарыстання.
С. білет.
С. пропуск.
◊
І стары і малады — усе да аднаго, усе без разбору.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ДАВЫ́Д-ГАРАДО́ЦКАЕ КНЯ́СТВА (да канца 15 ст. — Гарадзецкае княства),
феадальная адм.-тэр. адзінка ў 14—16 ст. у ВКЛ у нізоўях р. Гарынь. Цэнтр — Давыд-Гарадок (Гарадок). Вядома з 1382, калі дачка вял.кн.літ. Альгерда Марыя выйшла замуж за князя Давыда Дзмітрыевіча Гарадзецкага. Каля 1390 у дакументах згадваюцца кн. Іван і Юрый Гарадзецкія, верагодна, мясц. Рурыкавічы, нашчадкі Ізяславічаў. Да 1440 княствам валодаў кн. Мітка Давыдавіч, сын Давыда Дзмітрыевіча. Потым вял.кн. Казімір аддаў яго кн. Свідрыгайлу, а пасля яго смерці ў 1452 — ўдаве Ганне Іванаўне з роду цвярскіх князёў (памерла да 1486). Каля 1492 Казімір падараваў Давыд-Гарадоцкае княства выхадцу з Расіі кн. Івану Васілевічу Яраславічу, а пасля яго смерці (1507) яно адышло да сына Фёдара (памёр у 1521 або 1522). Як вымарачнае ўладанне належала вял.кн. Жыгімонту Старому, які ў 1522 перадаў яго сваёй жонцы Боне Сфорцы. З таго часу Давыд-Гарадоцкае княства — састаўная частка Пінскага княства. У 1554 у Давыд-Гарадоцкім княстве праведзена валочная памера. З 1556 яно пад кіраваннем велікакняжацкай адміністрацыі. У 1558 вял.кн. Жыгімонт Аўгуст перадаў яго кн. Радзівілам (адпаведная грамата выдадзена ў 1551), якія замест Давыд-Гарадоцкага княства і Клецкага княства ўтварылі ў 1586 Клецкую ардынацыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ве́дама,
1.безас.узнач.вык. Тое, што і вядома (у 1 знач.). Ведама, старому дык і ўлетку холадна.Якімовіч.
2.узнач.часціцы. Ужываецца ў тых выпадках, калі трэба адзначыць, канстатаваць што‑н. [Дзядок:] — Да нас, праўда, рэдка даязджаюць: ведама бездараж, балота.Грахоўскі.
•••
Давесці да ведамагл. давесці 1.
Прымаць да ведамагл. прымаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)