ВЫКАНА́ЎЧАЕ ВЯДЗЕ́ННЕ,

заключная стадыя цывільнага працэсу, у якой прымусова ажыццяўляюцца правы, пацверджаныя рашэннем суда. У Рэспубліцы Беларусь у парадку для выканання суд. рашэнняў выконваюцца таксама пастановы і рашэнні гасп. і трацейскіх судоў, выканаўчыя надпісы натарыяльных органаў і інш. Выканаўчае вядзенне ажыццяўляе судовы выканаўца.

т. 4, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Réifegrad m -(e)s, -e ступе́нь ста́ласці; с.-г. ста́дыя спе́ласці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

стадыя́льны

(ад стадыя)

які адбываецца па стадыях.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МО́РУЛА (новалац. morula ад лац. morum тутавая ягада),

стадыя зародкавага развіцця некаторых губак, кішачнаполасцевых, плоскіх чарвей, членістаногіх, большасці млекакормячых у перыяд драблення. На стадыі М. зародак уяўляе сабой шарападобнае ўтварэнне шчыльна прыціснутых (без поласці) адна да адной клетак (бластамераў). У млекакормячых М. ператвараецца ў бластацысту.

т. 10, с. 522

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

промежу́точный праме́жны, праме́жкавы;

промежу́точное расстоя́ние праме́жная адле́гласць;

промежу́точная ста́дия праме́жная ста́дыя;

промежу́точная ста́нция праме́жная ста́нцыя;

промежу́точный слой праме́жны слой.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

stage​2 [steɪdʒ] n. фа́за, ступе́нь, эта́п;

a stage of development ста́дыя развіцця́;

a stage of latency med. інкубацы́йны перы́яд;

at this stage на да́дзеным эта́пе

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МІРАЦЫ́ДЫЙ (ад грэч. meirakidion хлопчык),

першая лічынкавая стадыя трэматодаў. Даўж. да 0,3 мм. Цела ўкрыта раснічкамі. Выходзіць з яйца ў вадзе, некат. час плавае, потым пранікае ў цела прамежкавага гаспадара (звычайна малюска) і ператвараецца ў спарацысту (першае паразітычнае партэнагенетычнае пакаленне). У монагенетычных смактуноў падобная лічынка — онкамірацыдый.

т. 10, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́СТАЎ ((Rostow) Уолт Уітмен) (н. 7.10.1916, Нью-Йорк),

амерыканскі сацыёлаг і эканаміст. Скончыў Іельскі і Оксфардскі ун-ты. У 1951—60 праф. Масачусецкага тэхнал. ін-та, з 1969 — Тэхаскага ун-та. Дарадчык прэзідэнтаў Дж.​Кенэдзі і Л.​Джонсана. Адзін са стваральнікаў тэорыі індустрыяльнага грамадства. Аўтар тэорыі стадый эканам. росту. У працах «Стадыі эканамічнага росту. Некамуністычны маніфест» (1960), «Палітыка і стадыі росту» (1971) вылучаў 5 асн. этапаў, праз якія праходзіць кожнае грамадства: традыцыйнае грамадства (агр. грамадства з прымітыўным узроўнем вытв-сці, навукі і тэхнікі); пераходнае грамадства (першапачатковае накапленне капіталу, узнікненне цэнтралізаванай дзяржавы); стадыя зруху (перыяд прамысл. рэвалюцыі); стадыя сталасці (індустр. грамадства); эра высокага масавага спажывання (праблемы спажывання пераважаюць над праблемамі вытв-сці, гал. кірункі вытв-сці — паслугі і тавары масавага спажывання). Адзін з гал. прадстаўнікоў канвергенцыі тэорыі ў саветалогіі. Навук. працы Р. паслужылі адной з крыніц постіндустрыяльнага грамадства тэорыі.

т. 13, с. 409

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗІГО́ТА (ад грэч. zygotos злучаны разам),

клетка, утвораная зліццём мужчынскай і жаночай палавых клетак (гамет) у жывёльных і раслінных арганізмах; пачатковая стадыя развіцця зародка. Ядры гамет зліваюцца ў адно, але храмасомы кожнай гаметы зберагаюць сваю індывідуальнасць. З. мае двайны набор храмасом — дыплоідная фаза развіцця арганізма. Гл. таксама Дыплоід, Апладненне.

т. 7, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ступень, узровень, стадыя, этап, фаза

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)