Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
аптыма́льны
(ад лац. optimus = найлепшы)
самы спрыяльны, найбольш адпаведны пэўным умовам і задачам (напр. а. варыянт).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГО́РВАЛЬ,
бальнеакліматычны курорт у Гомельскай вобл. За 20—26 км ад гарадоў Рэчыца, Светлагорск і Жлобін, у сутоках рэк Бярэзіна і Дняпро. Плошча курортнай зоны каля 25 км², амаль ⅔ яе пад лесам. Асн.лек. фактары — хларыдна-натрыевыя мінер. воды (расолы) з высокім утрыманнем брому і ёду, спрыяльны, умерана-кантынентальны клімат. Лечаць хваробы нерв. сістэмы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕНТО́НА (Menton),
прыморскі кліматычны курорт у Францыі, адзін з буйнейшых курортаў Рыўеры. На У ад г. Ніца, на ўзбярэжжы Міжземнага м. (Блакітны бераг). Развіваецца з 19 ст., мае міжнар. значэнне. Клімат міжземнаморскага тыпу, спрыяльны для лячэння хвароб абмену рэчываў, органаў дыхання, функц. расстройстваў нерв. сістэмы. Буйны цэнтр міжнар. турызму. Атэлі, лячэбніцы, пансіянаты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пагрэ́чыць ’пашанцаваць’ (ТС). Няясна. Ізаляванае слова. Магчыма, гэта лакальнае ўтварэнне на аснове польск.grzeczny ’ветлівы, выхаваны’ з развіццём семантыкі кораня ад ’ветлівы’ да ’добразычлівы’, ’спрыяльны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БО́РАВЕЦ,
горнакліматычны курорт у Балгарыі. На ПдЗ ад Сафіі на паўн. схілах гор Рыла. Адзін са старэйшых і папулярных у Балгарыі, развіваецца з 19 ст. (у мінулым месца адпачынку вяльможаў, летняя рэзідэнцыя царскай сям’і). Сярэднягорны клімат з мяккай зімой і ўмерана цёплым летам спрыяльны пры лячэнні неспецыфічных хвароб органаў дыхання, функцыян. расстройстваў нерв. сістэмы. Каля 200 відаў, атэлі, кемпінг, дамы адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́гадны, ‑ая, ‑ае.
1. Які дае выгаду, прыбытак, прыносіць карысць. Выгадны спосаб вядзення гаспадаркі. Выгаднае пагадненне.
2. Які мае перавагу; зручны, спрыяльны, добры. Выгаднае становішча. □ Месца для купання.. [хлопцы], на іх думку, выбралі самае выгаднае.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падгада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Абл. Паспець або сумець зрабіць што‑н. у зручны час, у найбольш спрыяльны момант. Падгадае [Петрусёк], калі Міхась у добрым гуморы са школы вернецца, падкоціцца да яго гэтакай хітрай лісічкай.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыватво́рны, ‑ая, ‑ае.
Які дае жыццё, аднаўляе сілы, ажыўляе. Жыватворнае летняе сонца. □ А пройдзе ноч, жыватворная летняя ноч, — ізноў усё ажывае, зелянее.Кулакоўскі.//перан.Спрыяльны, дабратворны, плённы. Жыватворныя ідэі рэвалюцыі атрымліваюць новыя і новыя перамогі.«ЛіМ».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІ́НЬЯ-ДЭЛЬ-МАР (Viña del Mar),
горад у Чылі, у агламерацыі Вальпараіса. Засн. ў 1874. 319,4 тыс.ж. (1993). Порт на Ціхім ак.Чыг. станцыя. Хім., тэкст., харч.прам-сць. Паблізу нафтаперапр.з-д, нафтасховішча, нафтавая гавань.
Цэнтр турызму. Адзін з буйнейшых у Лац. Амерыцы прыморскіх кліматычных курортаў. Мяккі субтрапічны клімат міжземнаморскага тыпу спрыяльны для лячэння многіх хвароб і паўнацэннага адпачынку, асабліва ў снеж.—лютым.