цяжкаатлеты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цяжкай атлетыкі. Цяжкаатлетычны спорт. Цяжкаатлетычныя спаборніцтвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗІМО́ВЫЯ ВІ́ДЫ СПО́РТУ,

віды спорту (спарт. гульняў) на каньках, лыжах і рознага тыпу санках, спаборніцтвы па якіх праводзяцца на лёдзе і снезе. Да З.в.с. належаць: біятлон, бобслей, буерны спорт, гарналыжны спорт, канькабежны спорт, лыжны спорт, санны спорт, фігурнае катанне на каньках, фрыстайл, хакей з мячом, хакей з шайбай.

Існуюць нац. З.в.с.: гонкі на аленевых і сабачых запрэжках, кёрлінг і інш. Вельмі пашыраны мотагонкі на лёдзе. Найб. развіццё З.в.с. атрымалі ў многіх краінах Еўропы, у т. л. на Беларусі, таксама ў Расіі, ЗША, Канадзе, Японіі і інш. Па З.в.с. праводзяцца сусв. і еўрап. чэмпіянаты, першынствы краін. З 1924 арганізуюцца зімовыя алімпійскія гульні.

т. 7, с. 70

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спорт... (а таксама спарт...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае знач. слова «спартыўны» і ўжыв., калі націск у другой частцы слова падае не на першы склад, напр.: спортгарадок, спортабсталяванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парашу́т, -а, Му́це, мн. -ы, -аў, м.

Прыстасаванне для скачка з самалёта ці спуску грузу з купалам, які раскрываецца ў паветры.

|| прым. парашу́тны, -ая, -ае.

П. дэсант.

П. спорт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

веласіпе́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да веласіпеда. Веласіпедны завод. Веласіпедныя камеры. Веласіпедны спорт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спорт, ‑у, М ‑рце, м.

Фізічныя практыкаванні (гімнастыка, барацьба, турызм і пад.), якія маюць мэтай развіццё і загартоўку арганізма. Парашутны спорт. Майстар спорту. □ Азарчук яшчэ раз звярнуў увагу на тое, як спорт дапамог яму ў рабоце. Ваданосаў. Мінскае возера зрабілася цэнтрам воднага спорту ў горадзе. «Беларусь». / Пра гульню ў шахматы, шашкі, пра рыбалоўства і пад. // перан.; чаго і які. Занятак, які з’яўляецца прадметам азартнага захаплення.

[Англ. sport.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спорт спорт род. спо́рту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аўтамабілі́зм

(ад аўтамабіль)

аўтамабільная справа; аўтамабільны спорт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

tobogganing [təˈbɒgənɪŋ] n. са́начны спорт;

go tobogganing займа́цца са́начным спо́ртам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

yachting [ˈjɒtɪŋ] n.

1. па́русны спорт

2. пла́ванне на я́хце

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)