рускі кампазітар. Гасудараў пеўчы дзяк. Майстар рус.хар. музыкі, сцвердзіў у ёй шматгалосы стыль партэсных спеваў, замацаваў у практыцы тэарэт. палажэнні М.Дылецкага. Напісаў каля 30 хар. духоўных канцэртаў (8—12-галосых), музыку да «Псалтыра рыфматворнага» (1680) з выкарыстаннем мелодыкі бел.знаменнага спеву і «Месяцаслова» Сімяона Полацкага. Гэтыя творы Сімяона Полацкага — Ц., пашыраныя ў побыце да 1-й пал. 19 ст., адыгралі прыкметную ролю ў станаўленні рус. кантавай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РМАН (German) Ганна (14.2.1936, г. Ургенч, Узбекістан — 26.8.1982),
польская эстрадная спявачка (сапрана). Скончыла Вроцлаўскі ун-т. Выканаўца эстр. і нар. песень (у т. л. рускіх), класічных твораў. Удзельнічала ў тэлепастаноўцы оперы «Фетыда на Скірасе» Д.Скарлаці. Манера спеваў і артыстычны стыль былі адметныя пранікнёным лірызмам, стрыманасцю і высакароднасцю. Аўтар музыкі і тэксту многіх песень, якія выконвала. Лаўрэат міжнар. конкурсаў эстр. песні (у т. л. ў (Сопаце, Польшча, 1966). Напісала ўспаміны «Вярніся ў Сарэнта» (1979). Здымалася ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГО́РАЎ Аляксандр Аляксандравіч (1.5.1887, С.-Пецярбург — 25.5.1959),
бел. і рас. харавы дырыжор, педагог, кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1946). Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1912). З 1914 выкладаў хар. спевы і муз. грамату ў гімназіях Магілёва, з 1919 арганізатар, адзін з кіраўнікоў і педагог Гомельскай нар. кансерваторыі. У 1920—51 выкладчык Ленінградскай кансерваторыі (з 1935 праф.). Аўтар твораў вак. жанраў, апрацовак для хору нар. песень, у т. л.бел., манаграфій па тэорыі і практыцы хар.спеваў, методыцы іх выкладання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
псало́м, ‑лма, м.
Кожны з рэлігійных і маральна-павучальных спеваў, з якіх складаецца псалтыр. У дзеда Трыфана, як у самага набожнага на ўсе Багульнікі чалавека, у суботу і ў нядзелю ўвечары збіраліся на [маленне], найбольш жанчыны .. Ён ім чытаў псалмы, а яны праз пэўныя прамежкі часу спявалі ці «Памілуй мя, божа», ці «Святы божа, святы крэпкі».Сабаленка.
[Ад грэч. psalmos — хвалебны спеў.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арыёза
(іт. ariozo)
1) невялікая лірычная арыя, якая чаргуецца з рэчытатывам;
2) вакальніцкае абазначэнне, якое паказвае на пявучы характар спеваў або ігры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КЛАВІРАЎСЦУ́Г (ням. Klavierauszug ад Klavier фартэпіяна + Auszug здабыванне), клавір,
пералажэнне музычна-сцэнічнага твора (пераважна опернага або аратарыяльнага) для спеваў з фартэпіяна. Змяшчае асн. элементы твора: мелодыю, гармонію, рытм. Перакладаюцца толькі галасы аркестра (кожная вак. партыя пішацца на асобным радку). К. карыстаюцца ў працэсе рэпетыцый пры развучванні вак. партый, пры азнаямленні слухачоў з муз. творам. К. наз. таксама пералажэнні опер (з вак. партыямі) для аднаго фп., радзей і пералажэнні арк. і камерных твораў для фп. ў 2, 4 і 8 рук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЛАБРЫ́ДЖЫДА (Lollobrigida) Джына (н. 4.7.1927, г. Субіяка, Італія),
італьянская кінаактрыса, рэжысёр, фатограф. Вучылася на курсах спеваў, у тэатр. вучылішчы. У кіно з 1946. Першая значная работа ў антыфаш. фільме «Небяспечна: бандыты!» (1951). Актрыса адметная яркай знешнасцю, тэмпераментам, прыродным артыстызмам. Знялася ў фільмах: «Фанфан-Цюльпан» (1951), «Начныя прыгажуні» (1952), «Хлеб, каханне і фантазія», «Правінцыялка» (абодва 1953), «Рымлянка», «Хлеб, каханне і рэўнасць» (абодва 1954), «Сабор Парыжскай Божай маці» (1956), «Саламон і царыца Саўская» (1959) і інш. Зняла дакумент. фільм пра Кубу (1976). Аўтар шматлікіх фотаальбомаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭА́ТР РЭВАЛЮЦЫ́ЙНАЙ САТЫ́РЫ, тэрэўсат,
прафесійны або паўпрафесійны агітацыйна-прапагандысцкі тэатр мініяцюр. Існаваў у 1919—22. Меў на мэце сродкамі тэатр. сатыры па-рэвалюцыйнаму выхоўваць масы, выкрываць заганы капіталіст., а таксама сацыяліст. грамадства. Гал. ўвага звярталася на агітацыйна-прапагандысцкую накіраванасць мастацтва. Рэпертуар складаўся з аднаактовых агітп’ес, сатыр. паказаў на міжнар. тэмы, агітсцэнак, аглядаў, пародый і куплетаў, дэкламацыі, танцаў, харавых спеваў. За вечар выконвалася 12—15 нумароў. На Беларусі дзейнічалі Віцебскі тэатр рэвалюцыйнай сатыры (першы тэатр такога тыпу) і Мінскі тэатр рэвалюцыйнай сатыры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЛА́МАЎ Аляксандр Ягоравіч (27.11.1801, Масква — 27.10.1848),
рускі кампазітар, спявак, дырыжор. З 1811 у Пецярбургскай прыдворнай пеўчай капэле, у 1832—43 «кампазітар музыкі» і пам. капельмайстра імператарскіх т-раў у Маскве. З 1845 у Пецярбургу. Аўтар каля 200 рамансаў і песень, засн. на інтанацыях рус.гар. і сял. фальклору («Чырвоны сарафан», «Уздоўж па вуліцы мяцеліца мяце», «На світанні яе не будзі»), хароў, апрацовак рус.нар. песень і інш. Выступаў як камерны спявак, гітарыст і дырыжор. Аўтар аднаго з першых метадычных дапаможнікаў у галіне вак. педагогікі «Поўная школа спеваў» (1840).
спявачка (сапрана) і педагог. Нар.арт. Расіі (1979). Нар.арт.СССР (1990). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1932; клас К.Дарліяк, маці Д.), з 1935 выкладала ў ёй, стварыла школу камерных спеваў (праф. з 947). Адна з буйнейшых сучасных камерных спявачак. З 1935 выступала ў канцэртах, у т. л. ў ансамблі з мужам — С.Рыхтэрам. Выконвала рамансы і оперныя арыі рус. і замежнай класікі, вак. лірыку сучасных кампазітараў, у т. л. ўпершыню шэраг твораў С.Пракоф’ева, Дз.Шастаковіча і інш. Сярод вучаніц Г.Пісарэнка, Т.Тугарынава, А.Ільіна.