sweatshirt [ˈswetʃɜ:t] n. спарты́ўная баваўня́ная або трыката́жная кашу́ля

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

спортза́л м. (спорти́вный зал) спартза́ла, -лы ж. (спарты́ўная за́ла).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

баскетбо́л, -а, м.

Камандная спартыўная гульня, пры якой мяч закідваюць рукамі ў падвешанае на слупе кольца з сеткай.

|| прым. баскетбо́льны, -ая, -ае.

Баскетбольная каманда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хаке́й, -е́я, м.

Спартыўная камандная гульня з клюшкамі і шайбай на лёдзе або з мячом на траве.

Х. з мячом.

|| прым. хаке́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безрулявы́, ‑ая, ‑ое.

Спартыўная (акадэмічная) лодка для двух весляроў без рулявога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

байда́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Адна- або двухмесная лёгкая спартыўная лодка з закрытым верхам.

Паход на байдарках.

|| прым. байда́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэ́гбі, нескл., н.

Спартыўная камандная гульня з мячом авальнай формы; разнавіднасць футболу.

[Англ. rugby.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

varsity [ˈvɑ:səti] n. AmE студэ́нцкая або́ шко́льная спарты́ўная кама́нда

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

каратэ́, нескл., н.

Спартыўная барацьба, якая выкарыстоўвае эфектыўныя прыёмы японскай сістэмы самаабароны без зброі, заснаванай на ўдарах рукамі і нагамі па найбольш уразлівых месцах цела чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бейсбо́л, ‑а, м.

Спартыўная камандная гульня з мячом і бітой, якая нагадвае лапту.

[Англ. base-ball.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)