Вызваліць (вызваляць) на медыцынскай камісіі ад ваеннай службы, работы і пад. па стане здароўя.
К. раненага.
|| наз.камісава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
sky marshal
аге́нт слу́жбы бясьпе́кі на самалёце
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
walking papers
informal
звальне́ньне з пра́цы, слу́жбы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
рэвізо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Службовая асоба, упаўнаважаная рабіць рэвізію (у 1 знач.).
2. У асобных галінах чыгуначнай службы: тое, што і кантралёр. Р. руху. Дарожны р.
|| прым.рэвізо́рскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адста́ўка, -і, ДМ -та́ўцы, ж.
Канчатковае звальненне з вайсковай, а таксама з дзяржаўнай службы.
Капітан у адстаўцы.
Выйсці ў адстаўку.
◊
Адстаўка кабінета, урада — выхад у сувязі з вотумам недавер’я або зменай кіраўніка дзяржавы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
smutas
м. супрацоўнік службы бяспекі; сачок
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Афіцы́на, ахвіцы́на ’флігель пры панскім доме для служачых асоб’ (Нас. Доп.). Запазычана з польск.oficyna ’флігель пры палацы для дваровай службы’, што ў сваю чаргу з лац.officīna ’майстэрня’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
stint1[stɪnt]n.
1. тэ́рмін слу́жбы
2. но́рма (працы), мяжа́, абмежава́нне;
without stintfml не шкаду́ючы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВАЕ́ННАЯ СЛУ́ЖБА,
вайсковая служба, від службы, які заключаецца ў выкананні грамадзянамі вызначанага законам дзяржавы воінскага абавязку (воінскай павіннасці) ва ўзбр. сілах на працягу пэўнага тэрміну. У розных формах ажыццяўляецца ў большасці дзяржаў. Выконваецца грамадзянамі ў абавязковым парадку, добраахвотна або па найме. Уключае абавязковую службу ў мірны час і непасрэдны ўдзел у ваен. дзеяннях у час вайны. У Рэспубліцы Беларусь ваенная служба лічыцца асобым відам дзярж.службы, якая заключаецца ў выкананні яе грамадзянамі канстытуцыйнага абавязку ў складзе Узбр. Сіл і інш. вайсковых фарміраванняў. Паводле закону «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» (1992) устаноўлены наступныя віды ваеннай службы: тэрміновая салдат, матросаў, сяржантаў і старшын; курсантаў ваен.-навуч. устаноў (сярэднія і вышэйшыя ваен. вучылішчы, ваен. ін-ты, ваен. ф-ты пры цывільных ВНУ, ваен. акадэміі); паводле кантракту прапаршчыкаў і мічманаў; афіцэраў паводле прызыву і кантракту. Зыходзячы з важнасці ваеннай службы, устанаўліваецца яе прыярытэт перад інш. відамі дзярж.службы і прац. дзейнасці; пры прызыве або добраахвотным паступленні на ваенную службу работа, вучоба і інш. дзейнасць грамадзян на прадпрыемствах, у арг-цыях і ўстановах (незалежна ад формаў уласнасці і ўмоў гаспадарання) спыняецца. Парадак праходжання ваеннай службы для кожнай катэгорыі ваеннаслужачых рэгламентуецца законамі, воінскімі статутамі, палажэннем аб праходжанні ваеннай службы і інш. нарматыўна-прававымі актамі.