She is celebrated for her beauty. Яна праславілася сваёй прыгажосцю.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
glorious[ˈglɔ:riəs]adj.
1. сла́ўны, славу́ты;
a glorious victory сла́ўная перамо́га
2. цудо́ўны, прыго́жы;
a glorious day/view цудо́ўны дзень/краяві́д
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АНА́ПА,
горад у Расіі, у Краснадарскім краі. 50,3 тыс.ж. (1994). Порт на Чорным м.Чыг. станцыя. Прыморскі кліматычны і бальнеагразевы курорт. Як курорт развіваецца з 19 ст.Славуты паласой дробназярністага пясчанага пляжа даўж. каля 6 км з прылеглым мелкаводдзем, вельмі прыдатным для адпачынку і лячэння дзяцей. Клімат міжземнаморскі, з найб. працяглым на чарнаморскім узбярэжжы перыядам сонечнага ззяння. Марскія брызы, купанні з сярэдзіны мая да сярэдзіны кастрычніка. Выдатныя ўмовы для аэра-, гелія- і таласатэрапіі. Ліманныя, азёрныя і сопкавыя гразі на лячэнне органаў стрававання, гінекалагічных і нерв. хвароб. Радовішчы мінеральных, сталовых і лекавых водаў. Мноства пансіянатаў, дзіцячыя санаторыі, летнія і санаторныя лагеры, дамы адпачынку, турбазы. Археал. музей-запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РЛАВЫ ВА́РЫ (Karlovy Vary),
горад на З Чэхіі. Засн. Карлам IV. У мінулым вядомы як Карлсбад. 56 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Вытв-сцьмаст. шкла і фарфоравых вырабаў, з пач. 18 ст. — натуральнай карлаварскай солі з тэрмальных вуглякіслых мінер водных крыніц. Міжнар. кінафестывалі (з 1950). Турызм. Музеі фарфору, шкла і інш.; маст. галерэя. Арх. помнікі: замкавая вежа (1605), касцёлы св. Андрэя (16 ст.), св. Марыі Магдаліны (1733—37), св. Лукаша (19 ст.). Бальнеалагічны курорт, вядомы з 16 ст.Славуты крыніцамі гарачых тэрмальных вод (42—73 °C) з мінералізацыяй да 7 г/л і карлаварскай (карлсбадскай) соллю, што выкарыстоўваюць для лячэння хвароб органаў стрававання, пры дыябеце, атлусценні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
граза́, ‑ы, ж.
Той (тое), што выклікае, наводзіць страх. Прайшла брыгада імя Чапаева — граза нямецкіх цягнікоў.Карпаў.Наперадзе быў славуты семсот дваццаты кіламетр — граза машыністаў Сарынскага дэпо.Васілёнак.[Слава] спрабаваў зазірнуць наперад: як сустрэне яго адважны пагранічнік Карацупа — граза парушальнікаў граніцы.Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цясля́р, цесляра, м.
Рабочы, які займаецца грубай апрацоўкай драўніны, узвядзеннем драўляных будынкаў, вырабам простай драўлянай мэблі. Ужо ўстаўляюць вокны, дзверы У млын славуты цесляры.Астрэйка.Калгасныя цесляры паспелі паставіць толькі зруб і кроквы ды пакласці столь над адным пакоем.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)