уво́сьмера, прысл.

У восем раз, у восем частак і пад. Скласці паперу ўвосьмера.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазбіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Сабраць, сканцэнтраваць у адным месцы ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

П. людзей на сход.

2. што. Падабраць, падняць усё тое, што ўпала, рассыпалася і пад.; падабраўшы, скласці ў адно месца ўсё, многае.

П. рассыпаны гарох.

П. галлё ў кучы.

3. што. Скласці, саставіць з розных частак многа чаго-н.

П. станкі.

4. што і чаго. Збіраць што-н. на працягу якога-н. часу.

Пазбіраем яшчэ з гадзіну грыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Стулі́ць ‘шчыльна злучыць, скласці’ (ТСБМ), ‘сціснуць’: стуліць губы ‘змоўкнуць’ (Сл. нар. фраз.), стулі́цца ‘згорбіцца’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС). Да туліць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

покопни́ть сов., с.-х. пасклада́ць у ко́пы, скла́сці ў ко́пы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сме́та ж., эк. каштары́с, -са м.;

соста́вить сме́ту скла́сці каштары́с.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прама́цаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Мацаючы, праверыць, выявіць.

П. пухліну.

2. перан., каго-што. Праглядаючы, вывучаючы, скласці сабе ўяўленне пра каго-, што-н. (разм.).

П. новага работніка.

|| незак. прама́цваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апыта́льнік, ‑а, м.

Пералік пытанняў па якой‑н. тэме, па якім‑н. прадмеце; анкета. Скласці апытальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакампанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Нанава скласці кампазіцыю (карціны, музычнага твора і пад.). Перакампанаваць карціну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запратакалі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Унесці ў пратакол, скласці пратакол аб чым‑н. Запратакаліраваць сход.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

opracować

зак. апрацаваць, распрацаваць; скласці;

opracować plan — распрацаваць (скласці) план

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)