Выконваць сталярныя работы; займацца рамяством сталяра. Матросы ўжо марылі, як яны дэмабілізуюцца, хто пачне сталярнічаць, хто настаўнічаць, многія збіраліся працягваць вучобу.Б. Стральцоў.Бацька сталярнічаў пад павеццю. Адтуль далятаў .. свіст фуганка.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпіцру́тэны, ‑аў; адз. шпіцрутэн, ‑а, м.
Гіст. Доўгія гнуткія дубцы або палкі, якімі білі салдат, злачынцаў у дарэвалюцыйнай Расіі, праганяючы іх праз строй. А гэта была сама тая пара, калі свіст шпіцрутэна зліваўся са звонам кайданаў.Лужанін.
[Ням. Spießrute.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ліцца з сілаю (пра вадкасць).
З крана свішча вада.
3.перан. Не працаваць, гультаяваць (разм.).
Цэлы месяц свістала, а грады травой зараслі.
◊
Вецер свішча ў кішэнях (разм., жарт.) — няма грошай.
Свістаць у кулак (разм., жарт.) — растраціўшыся, сядзець без грошай.
|| аднакр.сві́снуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́дсвіст, ‑у, М ‑сце, м.
Свіст, які суправаджае танец, спеў, ігру і пад. Ліха рэзаў гармонік, екатаў бубен, з подсвістам, з прыпеўкамі таптала .. пыл развясёлае войска.М. Стральцоў.З ложка чулася адно мірнае, з тонкім .. подсвістам храпенне.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсапці́ся, ‑сапуся, ‑сапешся, ‑сапецца; зак.
Перастаць цяжка дыхаць, сапці; аддыхацца. Нарэшце, кавалак паслухмяна лёг на вызначанае яму месца на версе шліхты. Мужчыны разагнулі натруджаныя спіны і крыху адсапліся.Крапіва.Віцька Свіст вылаяўся, пастаяў, адсопся і зноў пачаў капаць.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Папераменны або пералівісты свіст. Праз адчыненае акно ў пакой данёсся вясёлы птушыны перасвіст.Васілеўская.Дразды, пераймаючы салаўіныя пералівы, сустракалі .. раніцу такім адмысловым перасвістам, што звінела ў вушах.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вакза́л, ‑а, м.
Будынак для пасажыраў на чыгуначнай станцыі, прыстані і пад. Чыгуначны вакзал. Марскі вакзал.//Разм. Пасажырская чыгуначная або параходная станцыя. Задорна пераклікаліся гудкі паравозаў на вакзале, на таварнай станцыі.Лынькоў.З вакзала або з далёкай ускраіны даносіцца.. свіст паравоза.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ятага́н, ‑а, м.
Сякучая і колючая халодная зброя з выгнутым лязом, распаўсюджаная ў народаў Блізкага і Сярэдняга Усходу. Сталь ятагана блішчала ў зараслях.Самуйлёнак.Дай памаўчаць перад памяццю верных сыноў, Што ненавідзелі больш усяго на зямлі Бляск ятаганаў злавесны ды свіст бізуноў.Гілевіч.
[Тур. yatagăn.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абра́злівы, ‑ая, ‑ае.
Здольны абразіць; такі, які нясе ў сабе абразу. З-за пуні прагучаў прарэзлівы свіст, а за ім паляцелі ліпкія сваёй брыдкасцю абразлівыя словы...Галавач.У жыцці.. бываюць моманты, калі мала ўсёй накопленай за гады вытрымкі, каб перажыць адну хвіліну абразлівай няёмкасці.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свісто́км
1. (свіст) Pfiff m -(e)s, -e;
даць свісто́кéinen Pfíff tun* [ertönen lássen*];
свісто́к суддзі́ да пача́тку гульні́спартÁnpfíff m;
2. (інструмент) Téife f -, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)