1. Тое, што і заклад. Ён да таго цынічны, гэты Гайдач, што бярэ ў залог срэбныя і залатыя рэчы.Бядуля.Пасля сканчэння следства Танка выпусцілі да суда пад залог 200 злотых.У. Калеснік.
2.перан. Доказ, сведчанне, гарантыя чаго‑н. Залог дружбы. □ У шчырай адданасці Хв. Шынклера тэме чыгункі беларускія літаратары бачылі залог будучых поспехаў пісьменніка.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГУ́САК (Husák) Густаў (10.1.1913, в. Доўбраўда, каля г. Браціслава, Славакія — 1991, славацкі і чэшскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Браціслаўскі ун-т (1937). З 1933 чл. кампартыі Чэхаславакіі (КПЧ). У 2-ю сусв. вайну адзін з кіраўнікоў славацкага нац. паўстання 1944. Чл.ЦК КПЧ (1945, 1949—51). У 1946—50 старшыня Корпуса ўпаўнаважаных (аўтаномнага ўрада) Славакіі. Абвінавачаны ў «нацыяналіст. ухілах», у 1951 арыштаваны і зняволены, у 1960 вызвалены, у 1963 рэабілітаваны. У перыяд «пражскай вясны» 1-ы сакратар ЦК КП Славакіі, падтрымаў увод войск 5 дзяржаў-удзельніц Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакію (жн. 1968). З 1969 1-ы сакратар, з 1971 ген. сакратар ЦК КПЧ. Праводзіў палітыку т.зв. нармалізацыі (адыход ад рэформ «пражскай вясны»). З 1975 прэзідэнт Чэхаславакіі. У 1987 быў вымушаны падаць у адстаўку з пасады ген. сакратара ЦК КПЧ, у 1989 — з пасады прэзідэнта. Аўтар кн. «Сведчанне пра Славацкае нацыянальнае паўстанне» (нап. Ў 1964).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́ЗЕ ((Pavese) Чэзарэ) (9.9.1908, Санта-Стэфана-Бельба, Італія —27.8.1950),
італьянскі пісьменнік. Скончыў Турынскі ун-т (1930). У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік руху Супраціўлення. У ранніх творах (зб. вершаў «Рабочая стомленасць», 1936; аповесць «Твой родны край», 1941) матывы непрыняцця тагачаснай рэчаіснасці і трагічнага адчужэння. Спавядальны і драм. раман «Месяц і кастры» (1950) пра вяртанне ў свет дзяцінства, паэт.зб. «У смерці твае вочы» (апубл. 1951) — сведчанне душэўнага крызісу, які прывёў да самазабойства. Аўтар антыфаш. рамана «Таварыш» (1947), зб-каў аповесцей «Перш, чым заспявае певень» і «Цудоўнае лета» (абодва 1949), дзённіка «Рамяство жыць» (апубл. 1952), «Пісьмаў» (т. 1—2, выд. 1966), лірычна-філас. эсэ, навел. Творчасць П. блізкая да неарэалізму. На бел. мову асобныя яго апавяданні пераклаў А.Шаўня.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.;
Золата Фарчэлы: Сучасныя італ. апавяданні. Мн., 1968;
Рус.пер. — Прекрасное лето. Дьявол на холмах. Луна и костры. Товарищ. М., 1982.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
указа́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. указаць.
2. Службовае распараджэнне, загад. Дзед Талаш .. вёў свае баявыя аперацыі самастойна або па ўказанню прадстаўнікоў падпольных камуністычных арганізацый.Колас.// Настаўленне, парада, што і як трэба рабіць. Метадычныя ўказанні. □ Харошка вельмі стрымана, але ўнушальна рабіў ўказанні камандзірам.Кавалёў.
3. Заўвага, паведамленне, сведчанне чаго‑н. Усе ўказанні чытачоў на .. недахопы і добразычлівую іх крытыку аўтар прыме з удзячнасцю.Юргелевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІСА́ЕЎ (Ягор) (Георгій) Аляксандравіч (н. 2.5.1926, в. Коршава Баброўскага р-на Варонежскай вобл., Расія),
рускі паэт.Герой Сац. Працы (1986). Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага (1955). Друкуецца з 1945. Аўтар лірычных вершаў, балад, паэмы «Над хвалямі Дуная» (1953). Лірыка-філас., антыфаш. дылогія «Суд памяці» (1962) і «Даль памяці» (1977, за абедзве паэмы Ленінская прэмія 1980) аб прычынах узнікнення фашызму ў Германіі, эмацыянальнае сведчанне сучасніка пра час, мір, працу і нар. спадзяванні, роздум пра лёс пасляваен. Еўропы. Творы вызначаюцца маштабнай вобразнасцю, сімвалічнасцю, абагульненасцю, вострадрам. успрыняццем жыцця, трагічным гратэскам, філас.-публіцыстычнай глыбінёй. Тэмы лірычнай сац.-філас. трылогіі з паэм «Мае асеннія палі», «Дваццаць пятая гадзіна», «Паляўнічы забіў жураўля» (1980-я г.) — вайна і мір, лёс чалавека і чалавецтва. Аўтар празаічных твораў, кніг пра псіхалогію творчасці, літ.-крытычных і публіцыстычных артыкулаў.
Тв.:
Избр. произв.Т. 1—2. М., 1990;
Жизнь прожить М., 1979;
Колокол света. М., 1984, Чувство глагола. М., 1985;
Миг вечности: Поэмы. М., 1986.
Літ.:
Числов М.М. Егор Исаев. Очерк творчества. 2 изд. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Náchweism -es, -e
1) до́каз;
den ~ líefern прадста́віць [даць] до́каз;
éinen ~ éinbringen* [gében*] прыве́сці до́каз
2) (за)све́дчанне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пака́зчык, ‑а, м.
1. Прыкмета, сведчанне чаго‑н. Валоданне замежнымі мовамі ў сярэдневяковай Беларусі лічылася паказчыкам высокай культуры і адукаванасці.Жураўскі.
2.звычайнамн. (пака́зчыкі, ‑аў). Звесткі, атрыманыя ў ходзе якога‑н. дзеяння, працэсу, паводле якіх можна меркаваць аб яго выніках. Высокія паказчыкі. □ Каля дзвярэй вісіць дошка з паказчыкамі выканання плана.В. Вольскі.
3. У матэматыцы — лічба або літара, якая паказвае ступень, у якую ўзводзіцца дадзены лік або выраз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стылісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стылю (у 1, 2 знач.), звязаны з ім. Стылістычныя памылкі. □ Амаль кожная праўка ў рукапісе — вынік карпатлівай работы над словам, сведчанне незвычайна тонкага стылістычнага пачуцця і літаратурнага майстэрства У.І. Леніна.«Полымя».// Які мае адносіны да стылю расказвання. Стылістычныя асаблівасці рамана. □ Варта, аднак, зазначыць, што інверсія гэта не просты стылістычны прыём, а глыбокае творчае пранікненне ў сутнасць арыгінала.Палітыка.
•••
Стылістычная паметагл. памета.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)