Збы́ткі ’жарт’ (Сцяц.), слонім. ’кпіны’ (Нар. лекс.). Параўн. збытак ’лішак’. Параўн. рус. избыток ’лішак’, укр. збитки ’страты, шкода’, дыял. ’жарты’, польск. zbytki ’свавольства’, zbytek ’лішак’, ’рэч, без якой можна абысціся’, чэш. zbytek ’лішак’, славац. уст. zbytok ’тс’, серб.-луж. zbytk ’тс’. Значэнне ’жарт’, відаць, лакальнае развіццё знач. ’свавольства’, таму, магчыма, з польск. Гл. быць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

waggery

[ˈwægəri]

n., pl. -geries

1) сваво́льства n.

2) жарт -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

распу́ста, -ы, ДМ -сце, ж.

1. Распусны лад жыцця.

Кінуцца ў распусту.

2. Свавольства, раздуранасць, адсутнасць дысцыпліны.

Залішняя распешчанасць вядзе да распусты.

3. ДМ -сту, Т -ам, м.; ДМ -сце, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -пу́ст і -аў. Пра таго, хто разбэсціўся, раздурэў (разм.).

Не хлапец, а р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

УЛАНО́ЎСКАЯ Эвяліна Людвігаўна (3.6.1860, г. Навагрудак Гродзенскай губ. — 31.10.1915),

рэвалюцыянерка-народніца. Скончыла фельчарскія курсы ў Пецярбургу. За рэв. дзейнасць у 1879 арыштавана і саслана на 3 гады ў Алонецкую, потым у Вяцкую губ. З 1883 у Харкаве, уваходзіла ў групу нарадавольцаў. У 1884 зняволена ў Бутырскую турму ў Маскве, дзе правяла 22-дзённую галадоўку. Асуджана па «працэсе 21-го» і ў 1886 выслана на 5 гадоў у Іркуцкую губ. У 1889 разам з інш. палітссыльнымі падпісала пратэст супраць свавольства і бязлітаснасці мясц. улад, за што асуджана да пажыццёвага пасялення ў Сібіры (у 1890 тэрмін абмежаваны да 14 гадоў). З 1905 у Пецярбургу, у 1907 уступіла ў партыю эсэраў. Сустракалася і перапісвалася з У.​Г.​Караленкам, які ўвасобіў яе ў вобразе ссыльнай дзяўчыны-рэвалюцыянеркі ў апавяданнях «Дзіўная» і «Дзеўку прывезлі».

Э.​А.​Карніловіч.

т. 16, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ша́лы, ‑аў; адз. няма.

Разм. Забавы, гульні, свавольства. Толькі князеўскі хорам гудзеў, не маўчаў: Шалы, музыка ў такт рагаталі; Не адну віна бочку князь кончыў, пачаў: Шлюб-вяселле ўсё княжны гулялі. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Búbenstreich m -(e)s, -e блазе́нства, сваво́льства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Búbenstück n -(e)s, -e блазе́нства, сваво́льства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Getändel n -s залёты, паддо́брыванне; жа́рты; сваво́льства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

своево́льность ж.

1. сваво́льства, -ва ср., сваяво́льства, -ва ср.;

2. самаво́льнасць, -ці ж.; см. своево́льный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ша́лость ж.

1. (весёлая проказа, проделка) сваво́льства, -ва ср.;

2. (к шалый) шалёнасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)